Белсат
19.1K subscribers
64.4K photos
20.3K videos
38 files
50.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
✈️ Нацыянальны аэрапорт «Менск» збіраюцца... адрамантаваць

«Перспектыўная стратэгія на будучыню прадугледжвае развіццё канцэпцыі горада-аэрапорта, які прапануе не толькі авіяцыйныя паслугі. Вакол яго будзе развівацца цэлы бізнэс-горад з паркінгамі, гасцініцай, офісамі, выставачных і гандлёвым цэнтрам» – апісваюць планы на сайце аэрапорту.

Зараз па даручэнні міністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі прапрацоўваецца рэалізацыі канцэпцыі, а таксама «карта інвестара».

Але наколькі гэта сапраўды патрэбна ў час, калі ў Беларусь лётаюць лічаныя авіякампаніі?

Крыніца: airport.by
МУС паведамляе, што АЛМАЗ затрымаў у Менску людзей, якіх падазраюць у пашкоджанні банэраў з выявай сілавікоў і пашкоджанні кз-сцягоў. Сярод затрыманых ёсць чалавек пенсійнага ўзросту.

Сілавікі запісалі затрыманых на відэа, але твары людзей заблюрылі.

Крыніца: @pressmvd
🤦‍♀️ У Добрушскай гімназіі прымушаюць падпісвацца на telegram-канал мясцовай праўладнай газеты

Дзяцей і бацькоў вусна і ў Viber-чатах класаў агітуюць падпісацца на telegram-канал газеты «Добрушскі край».

А ці здараліся з вамі падобныя выпадкі? Дзяліцеся інфармацыяй у каментарах, або пішыце ў наш бот @BelsatBot.
💁‍♂️ «Беларуснафта» пахвалілася 600 станцыямі сілкавання для аўтамабіляў

Па словах намесніка генеральнага дырэктара РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» Андрэя Коціка, гэтай колькасці хапае на 25 тыс. электрамабіляў. Пакуль жа ў Беларусі налічваецца больш за 4 тыс. электракараў.

Асноўным пастаўшчыком электраэнергіі для беларускай сеткі выступае Віцебскі «Віцязь».

Для параўнання – у суседняй Украіне больш за 3000 станцый сілкавання і больш, чым 30 000 зарэгістраваных электрамабіляў.

Крыніца: belchemoil.by, 📸 bestbelarus.by
Белсат
МУС паведамляе, што АЛМАЗ затрымаў у Менску людзей, якіх падазраюць у пашкоджанні банэраў з выявай сілавікоў і пашкоджанні кз-сцягоў. Сярод затрыманых ёсць чалавек пенсійнага ўзросту. Сілавікі запісалі затрыманых на відэа, але твары людзей заблюрылі. Крыніца:…
📍 Стала вядома, чаму затрыманы Анатоль Латушка, стрыечны брат Паўла Латушкі

МУС сёння паведаміў пра затрыманне «групы радыкалаў», «Вясна» супаставіла інфармацыю і паведаміла, што пад апісанне пасуюць раней затрыманыя Анатоль Латушка, Лілія Ананян, Алена Маліноўская. Усе яны былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Сваякі пазналі Анатоля на відэа, якое сёння апублікавалі МУС. Нагадаем, МУС заблюрыў твар затрыманага.

Вядома, што Анатоля збівалі пасля затрымання.

Крыніца: @viasna96
😳 У кайданках і на ланцугу непаўналетняга паказальна прывялі ў каледж Берасця.

Хлопца арыштавалі па наркатычнаму артыкулу. На відэа накладзена мінорная музыка, пад якую вучням прачыталі лекцыю і непаўнагадовага прымусілі пакаяцца.
❗️ На будоўлі метро ў Менску абваліўся грунт

Здарэнне пацвердзіў тэлеграм канал «Транспарт Менску».

Паведамляюць, што на будоўлі трэцяй лініі метро «Немаршанскі сад» па адрасе Кіжаватава, 80
рабочага засыпала зямлёй. Зараз яго спрабуюць выратаваць.

☝️ Калі вам нешта вядома пра здарэнне - напішыце ў наш бот @BelsatBot.

Крыніца: @motolkohelp
Белсат
❗️ На будоўлі метро ў Менску абваліўся грунт Здарэнне пацвердзіў тэлеграм канал «Транспарт Менску». Паведамляюць, што на будоўлі трэцяй лініі метро «Немаршанскі сад» па адрасе Кіжаватава, 80 рабочага засыпала зямлёй. Зараз яго спрабуюць выратаваць. ☝️
📍У МНС пацвердзілі здарэнне

Цяпер чалавека, якога засыпала грунтам, спрабуюць уратаваць.

Нагадаем, на будоўлі метро ў Менску абваліўся грунт. Паведамляюць, што на будоўлі трэцяй лініі метро па адрасе Кіжаватава, 80 рабочага засыпала зямлёй. Зараз яго спрабуюць выратаваць.

Крыніца: @mchs112by
💌 Забарона на сэрцайкі: асуджаныя студэнты не атрымліваюць лістоў, а тыя, што прыходзяць з сэрцайкамі – знішчаюцца

Палітзняволеныя па «справе студэнтаў», якія адбываюць пакаранне, цяпер атрымліваюць толькі лісты ад родных. Астатняя карэспандэнцыя блакуецца.

Здзіўляе і тое, што чамусьці лісты з сэрцайкамі знішчаюцца наогул.

Крыніца: @zbsunion
📌 Сёння працягнецца суд над беларусам, які пераплыў Буг

У раённым судзе Белай Падляскай а 12.30 будуць разглядаць справу 33-гадовага берасцейца Віталя, які ў сакавіку 2021 пераплыў Буг, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі.

У справе як абвінавачаныя праходзяць таксама ягоная сяброўка Алена і ейны муж Барталамей, якія ў той дзень сустрэлі Віталя на польскім беразе.

Паводле польскага закону, Віталь можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. Яго сябрам пагражае тэрмін ад 6 месяцаў да 8 гадоў.

Першае паседжанне адбылося 14 студзеня. Чакаецца, што на сённяшнім паседжанні інтарэсы абвінавачаных будуць бараніць тры адвакаты, у тым ліку Томаш Віліньскі, які падаў заяву ў Гаагскі трыбунал на Лукашэнку.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа, дзе бацька і сын адстрэльваліся ад сілавікоў у Чырвонай Слабадзе

❗️Увага! У відэа шмат ненарматыўнай лексікі.

Крыніца: @nexta_tv