Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❗️Па інфармацыі казахстанскіх СМІ, пайшоў з жыцця начальнік Дэпартамента паліцыі Жамбылскай вобласці Жанат Сулейменаў Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта было самагубства. Раней паведамлялася, што пасля пратэстаў на вуліцах Казахстану ў яго дачыненні была…
Казахстанскія медыі паведамляюць, што начальнік Дэпартамента паліцыі Жамбылскай вобласці Жанат Сулейменаў, якога знайшлі мёртвым, загадаў сваім падначаленым не страляць па дэманстрантах. У ноч з 5 на 6 студзеня будынак згаданага дэпартамента штурмавалі пратэстоўцы.

«Ён проста не хацеў лішніх ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, якія, хутчэй за ўсё, былі б, калі б мы адкрылі агонь, таму што наш дэпартамент знаходзіцца ў цэнтры горада [Тараза]», – кажуць падначаленыя Сулейменава.

Прычынаю смерці Жаната Сулейменава назвалі суіцыд.

Крыніца: @orda_kz
Берасцейскія ўлады не губляюць надзеі прадаць на аўкцыёне надзел зямлі ў месцы масавых расстрэлаў. Сёння была другая падобная спроба, але зноў не паступіла ніводнай заяўкі 🤷‍♂️

Нагадаем: у 2019 годзе ў цэнтры Берасця пачалі будаваць «Прыбужскі квартал», але працы не скончылі, бо на месцы будоўлі знайшлі парэшткі 1214 вязняў берасцейскага гета.

Інвестар згарнуў праект і сышоў, улады паабяцалі паставіць там мемарыял і зрабіць паркавую зону. Але шуміха сціхла, і ўлады зноў хочуць пабудаваць на гэтым месцы элітнае жытло. Два аўкцыёны па продажы гэтага кавалку зямлі не прынеслі поспеху. Будзе і яшчэ адзін аўкцыён, на які стартавы кошт лоту будзе зніжаны ў два разы.

Раней мы пісалі пра гэтую гісторыю тут.

Крыніца: @belsat
«Всё, глотнули свободы, щас нах*й обратно в стойло бл*дь»

«Кіберпартызаны» апублікавалі чарговы зліў размовы міліцыянтаў. Першы намеснік начальніка УУС Менгарвыканкама Віталь Казлоў абмяркоўвае з намеснікам начальніка Менскага РУУС Сяргеем Удодавым варыянты ціску на жыхароў Новай Баравой. Казлоў прапануе збіраць на іх кампрамат, а таксама ціснуць праз падатковую і высвятляць, якім чынам яны зарабілі грошы.

Удодаў у размове вызнае, што пратэстоўцы з Новай Баравой не праплачаныя, а ідэйныя.

https://www.youtube.com/watch?v=b7CgO7seNqI

Крыніца: @cpartisans
🤍❤️🤍 Толькі паглядзіце які прыгожы ды густоўна-вытанчаны кліп пра нашыя беларускія падзеі зрабілі лужыцкія сербы

Іх усяго каля 50 тысяч, яны жывуць у Нямеччыне, але здолелі захаваць сваю мову, на якой цяпер спяваюць у тым ліку і пра Беларусь.

☝️ Абавязкова ўключыце беларускія цітры ў наладах кліпа!

https://www.youtube.com/watch?v=xDLX6OCL8CI&ab_channel=takatakrecords
❗️ Гомельскі абласны суд разглядзіць апеляцыйную скаргу Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

Паседжанне адбудзецца 14 студзеня а 10.00

Нагадаем, суддзя Цэнтральнага раёну Салоўскі пакараў іх 3 і 2.5 гадамі калоніі за «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт.342 КК РБ).

Крыніца: @viasnaHomel
☝️Цалкам адбыў пакаранне і вызваліўся палітвязень Васіль Пілец

Яго абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што штурхануў прыхільнікаў Лукашэнкі, якія замалёўвалі на сцяне БЧБ-сцяг. 12 лютага Васілю прысудзілі год «хатняй хіміі», якую пазней замянілі на звычайную «хімію».

Пакаранне мужчына адбываў у Ваўкавыску.

Крыніца: @viasna96
☝️ Нашыя крыніцы паведамляюць, што ў вёсцы Ткачы Пружанскага раёну чарговы раз затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк

Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Крыніца: @belsat
Белсат
☝️ Нашыя крыніцы паведамляюць, што ў вёсцы Ткачы Пружанскага раёну чарговы раз затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Крыніца: @belsat
☝️ Такое паведамленне пакінула Алена Гнаўк у Вайберы незадоўга да затрымання

«Меня ожидают сотрудники милиции под дверью. Люблю вас. Жыве Беларусь!»

Крыніца: @belsat
💥 Галоўныя навіны за 5 хвілін:

🔸 Рапартавалі пра спад інфікавання каронавірусам, а цяпер Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што чакае рост захворванняў на Ковід напрыканцы студзеня.

🔸 Праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 16 чалавек.

🔸 Калі з Казахстану выведуць кантынгент АДКБ, у тым ліку беларускіх вайскоўцаў? І ці выведуць увогуле?

🔸 Улады Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных або пазбаўленых рэгістрацыі арганізацыяў.

🔸 Таксіст за ногі выкінуў з машыны супрацоўніцу падатковай, супраць яго распачалі справу паводле артыкула гвалт супраць службовай асобы.

https://www.youtube.com/watch?v=wwFIGqkfy7A&ab_channel=%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%A1%D0%90%D0%A2NOW
Міністэрства фінансаў перастала публікаваць звесткі пра дзяржаўны доўг Беларусі 💰

Infobank.by звяртае ўвагу, што ў свежым прэс-рэлізе ведамства адсутнічаюць дадзеныя пра крыніцы пазыкаў і адрасы іхнага пагашэння.

Партал зазначае, што знешнія дзяржаўныя пазыкі за адзін толькі лістапад 2021-га павялічыліся амаль на $100 млн.

Крыніца: infobank.by
💁‍♂️ Шматпакутны мост на Нямізе цалкам разабралі

Крыніца: @minsknews_by
🤔 У Польшчы будуць судзіць за нелегальнае перасячэнне мяжы палітычнага ўцекача з Беларусі, які пераплыў Буг

Разглядаць справу 14 студзеня пачне Бяла-Падляскі раённы суд.

Акрамя мужчыны (яго завуць Віталь) абвінавачванне мае прэтэнзіі і да ягоных знаёмых – жанчыны і ейнага мужа, якія дапамаглі Віталю.

Віталь жыў у Берасці, за ўдзел у пратэстах яго сталі пераследаваць. У дом уварваліся сілавікі, вынялі шмат рэчаў, у тым ліку пашпарт. Сам мужчына доўгі час хаваўся, але ў сакавіку 2021-га года пастанавіў уцякаць у Польшчу. Для гэтага ён вырашыў пераплываць раку Заходні Буг, па якой праходзіць беларуска-польская мяжа ў раёне Берасця.

«Калі хтосьці ратуе сваё жыццё, то пойдзе на ўсё. Пра свой план я нікому не казаў. Пераплыць гэтую рэчку няпроста, там моцная плынь і вецер. Таксама я ведаў, што ў нас страляюць па тых, хто нелегальна пераходзіць мяжу. Я мог загінуць. Я надзейна абараніў ад вады тэлефон і дакументы, у першую чаргу тыя, якія сведчылі пра пераслед, каб адразу папрасіць палітычнага прытулку. Калі апынуўся на польскім беразе, я быў шчаслівы», – распавёў мужчына ў інтэрв'ю wyborcz.pl.

Статус палітычнага ўцекача Віталь ужо атрымаў. Аднак судзіць за нелегальнае перасячэнне мяжы яго ўсё роўна будуць.

Крыніца: wyborcza.pl
Белсат
☝️ Нашыя крыніцы паведамляюць, што ў вёсцы Ткачы Пружанскага раёну чарговы раз затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Крыніца: @belsat
❗️Затрыманая Алена Гнаўк знаходзіцца ў Пружанскім РАУС

Як паведамляюць сваякі жанчыны, яна атрымала 15 содняў за парушэнне рэжыму адбывання хатняй «хіміі» і да 25 студзеня будзе знаходзіцца ў Пружанскім ІЧУ.

Крыніца: @belsat
Заўтра ў Берасці зноў паспрабуюць адкрыць медычны цэнтр

Першая спроба была прызначаная на 24 снежня. Тады чакалі Лукашэнку, але ён не прыехаў. Адкрыццё перанеслі.

Незразумела, ці прыедзе Лукашэнка зараз, але міліцыя на ўсялякі выпадак «працуе». У Берасці пачаліся прэвентыўныя затрыманні, вядома пра мінімум два такія выпадкі. Як нам паведаміў адзін з берасцейцаў, учора яго знаёмаму патэлефанавалі з міліцыі і прапанавалі два варыянты, як правесці 12 студзеня: альбо дома, альбо ў РАУСе.

Новая медычная ўстанова ў мікрараёне Вулька ўключае дарослую паліклініку, разлічаную на 500 наведванняў за змену і дзіцячую (на 600), а таксама жаночую кансультацыю на 190 наведванняў. Гэта галоўны сацыяльны аб'ект Берасця, ён быў пабудаваны за рахунак рэспубліканскага бюджэту. І хаця на заўтра запланаванае афіцыйнае адкрыццё цэнтру, штат працаўнікоў да канца не сфармаваны. Па самых сціплых падліках, не хапае мінімум 30 чалавек: ад лекараў да звычайных працоўных.

Нашыя крыніцы паведамляюць, што гэтая лічба значна большая, а недахоп медыкаў – тыповая і вострая праблема для ўсёй Беларусі. Усяго ў медычных ўстановах Берасцейскай вобласці адкрыта больш за 500 вакансіяў.

Крыніца: @belsat
💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🔸Як дзяржава павінна працаваць з блогерамі? Парады Акадэміі Міністэрства ўнутраных справаў, каментуе медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

🔸Зліў Кіберпартызанаў – як адпрацаваць Новую баравую?

🔸Куды ідзе Казахстан і ці стане ён прыкладам для Лукашэнкі? – каментуе ў студыі палітолаг Павел Усаў

🔸Што вядома пра «ліст Эміля Чэчкі»?

🔸Лукашэнка раздае ўзнагароды за духоўнае адраджэнне, спытаем у Сяргея Будкіна, дзе духоўнасць цяпер і дзе адраджэнне?

Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»! ⤵️

https://youtu.be/7P7OT_NWuyI
Белсат
☝️Цалкам адбыў пакаранне і вызваліўся палітвязень Васіль Пілец Яго абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што штурхануў прыхільнікаў Лукашэнкі, якія замалёўвалі на сцяне БЧБ-сцяг. 12 лютага Васілю прысудзілі год «хатняй хіміі», якую пазней замянілі на звычайную…
Яшчэ адзін палітвязень на волі! Цалкам адбыўшы пакаранне, выйшаў палітвязень Ілля Лабацкевіч

Праваабаронцам стала вядома, што са шклоўскай калоніі 11 студзеня на волю выйшаў палітвязень Ілля Лабцкевіч, ён цалкам адбыў увесь тэрмін пакарання ў калоніі.

Іллю асудзілі на паўтара года калоніі па артыкуле аб гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ). 14 верасня, у адзін з нядзельных маршаў у Наваполацку, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Ілля Лабацкевіч – стрыечны брат палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча

Крыніца: @viasna96
Чулі пра махляроў, што тэлефануюць па «абвестках з Куфара»?

🤦‍♂️Цяпер такім займаюцца лукашэнкаўскія сілавікі каб падманам трапіць у ваш дом і атрымаць доступ да тэлефону.

«Белсату» сталі вядомыя падрабязнасці расправаў над карыстальнікамі сацсетак у Мастах – людзей масава затрымліваюць і судзяць за фотаздымкі, каментары ў інтэрнэце і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пачытайце парады юрыста, як дзейнічаць, калі за вамі прыйшлі👇

https://belswit.eu/news/11-01-2022-pa-kraine-iduts-zatrymanni-za-padpiski-i-kamentary-yuryst-raits-shto-rabits-kali-za-vami-pryjshli/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я веру што ўсё будзе добра. Мы – дзеці свайго часу. Трэба працягваць жыць і верыць у ідэалы гуманізму!»

Ігар Аліневіч – вядомы прадстаўнік анархічнага руху, атрымаў адзін з самых жорсткіх прысудаў ажно 20 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён быў затрыманы пад час няўдалага пераходу мяжы і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму); ч. 2 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і па ч.1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў).

✉️Напішыце палітвязню: СІЗА-1. вул. Валадарскага 2, 220030, Менск.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пуціна надзвычай напалохаў «беларускі 2020 год» і моцна абнадзеіў «беларускі 2021-шы»: высветлілася, што можна страціць падтрымку, але заглушыць пратэст катаваннямі, сілавым ціскам, знішчыць фізічна, гэта натхніла Пуціна»

Расейскі журналіст і пісьменнік Віктар Шэндэровіч раптоўна з’ехаў з Расеі, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.

У эфіры «Вот так» паразмаўлялі са спадаром Шэндэровічам аб «пуцінскай» эміграцыі, барацьбе з іншадумствам у сучаснай Расеі ды падабенстве дыктатарскіх рэжымаў ☝️

Крыніца: Белсат по-русски
💥#main Галоўнае за 11 студзеня

🔹 У Беларусі пачаў дзейнічаць закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за арганізацыю дзейнасці «незарэгістраваных арганізацыяў». За збор грошай на аплату штрафаў увялі адміністратыўную адказнасць

🔹 Два палітвязніВасіль Пілец ды Ілля Лабацкевіч – скончылі адбываць свае тэрміны пакарання

🔹 Дзвюх беларускіх лыжніц адхілілі ад спаборніцтваў за іхную палітычную пазіцыю

🔹 Зноў затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк. Яе на 15 содняў накіравалі ў Пружанскі ІЧУ

🔹 Пуцеправод на Нямізе цалкам разабралі. Вось як цяпер выглядае месца, дзе ён знаходзіўся