Белсат
15.4K subscribers
74.7K photos
23.4K videos
38 files
61K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Польскія войскі тэрытарыяльнай абароны паказалі як выглядала з дрона спроба прарыву мяжы 500 мігрантамі

Крыніца: twitter terytorialsi
Белсат
📍Польскія памежнікі зафіксавалі 255 спробаў перасекчы беларуска-польскую мяжу за 18 лістапада Таксама яны паведамляюць пра дзве вялікія групы мігрантаў з 500 і 50 чалавек, якія спрабавалі сілком прарвацца праз мяжу. Крыніца: twitter Straż Graniczna
Капітан польскай памежнай службы Крысціна Якімік-Яраш пракаментавала для Белсата апошнія падзеі на мяжы:

«Сёння ноччу мігранты скарысталіся драўлянымі паддонамі, каб пералезці праз калючы дрот. Але ў іх не атрымалася, бо польскія вайскоўцы зацягнулі паддоны да сябе. У бок польскіх сілавікоў таксама ляцелі камяні, ужываўся газ. Пры гэтым беларускія сілавікі асляплялі палякаў зялёнымі ліхтарамі, каб дапамагчы мігрантам перасекчы мяжу.

Мы спрабуем наладзіць кантакт з беларускім бокам. Але ад моманту, як групы мігрантаў сталі масава спрабаваць пераходзіць мяжу, кантакт страціўся»
.

Таксама Крысціна Якімік-Яраш агучыла статыстыку па ўцекачах, якія цяпер знаходзяцца ў польскіх лагерах для мігрантаў:

«Цяпер у польскіх лагерах для ўцекачоў знаходзіцца 1850 чалавек, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу за год. З іх 50% папрасілі прытулак ў Польшчы».

Крыніца: @belsat
Белсат
☝️ Польшча афіцыйны ўведаміла беларускі бок аб тым, што з 21 лістапада закрые чыгуначны пераезд у Кузніцы Праз яго рухаюцца грузавыя цягнікі. Дзяржпамежкамітэт паведаміў, што сёння атрымаў уведамленне. Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт
💁‍♂️ Памежны камітэт Беларусі адказаў на ўльтыматум Польшчы аб закрыцці чыгуначнага руху ў «Кузніцы»

«Дзяржпамежкамітэт накіраваў адказ з тлумачэннем бягучай сітуацыі паблізу аўтадарожнага пункта пропуску Брузгі (з польскага боку – Кузніца-Беластоцкая), а таксама праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца для ўрэгулявання сітуацыі, і адсутнасці пагрозы для супрацоўнікаў польскіх службаў», – адказаў Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Таксама ў ведамстве распавялі пра гатоўнасць аднавіць працу па аўтадарожным пункце пропуску Брузгі.

Крыніца: @gpkgovby
😷 «Калі вы хочаце чакаць дзесяць гадоў на лекі ад каронавіруса, то вы рызыкуеце памерці, бо новыя штамы зловяць вас»

Якія з вакцыны найбольш бяспечныя і эфектыўныя ды як вакцынацыя ўплывае на статыстыку захворвання і смяротнасці?

Пачытайце што распавёў прафесар Універсітэту Гётэ пра прагнозы адносна каронавіруса «Белсату».👇

https://belraz.eu/news/19-11-2021-prafesar-universitetu-gyote-pra-uplyu-vaktsynatsyi-na-statystyku-smyarotnastsi-i-buduchynyu-pandemii-karonavirusa
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першы палявы лагер мігрантаў каля Брузгоў, дзе яны жылі на мінулым тыдні, прыбіраюць ад смецця і галля

Крыніца: Straż Graniczna
💥 Галоўныя навіны за 5 хвілін:

🔸 Пра што Лукашэнка зноў размаўляў з Пуціным?

🔸 Маці пяцёх дзяцей збілі міліцыянты, патрабуючы пароль ад тэлефону. Следчы камітэт прызнаў, што пабоі былі, але… нібыта нанесеныя да затрымання.

🔸 Ліквідавалі нелегальную фабрыку цыгарэтаў у Польшчы. Затрымалі 9 грамадзянаў Беларусі, ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Што знайшлі на фабрыцы?

🔸 У рэйтынгу свабоды ў інтэрнэце Беларусь займае 7-е месца з канца.

🔸 Беларусы менш жэняцца і больш разыходзяцца. 2020-ы стаў самым крызісным годам.

🔸 За якую суму можна забіваць зуброў? Саўмін назваў кошт палявання на жывёлу, якая ёсць адным з сімвалаў Беларусі.
🔸 Сёння – самае доўгае за апошнія 500 гадоў месячнае зацьменне.

https://www.youtube.com/watch?v=uQhaG-vzWjo&ab_channel=%D0%91%D0%95%D0%9B%D0%A1%D0%90%D0%A2NOW
🐓Берасцейка трымала ў здымнай кватэры курэй 🐓

Гаспадыня двухпакаёўкі на вуліцы Маскоўскай (раён Усход) і суседзі доўгі час не ведалі, што іх новая суседка ператварыла здымную кватэру ў ферму.

Гэта звычайны берасцейскі дом, трэці паверх. Ніхто з суседзяў не мог такога і ўявіць.

«На лесвічнай пляцоўцы з'явіліся дзіўны пахі, аднойчы мы чулі, як крычаў певень, мы проста не маглі паверыць, што ён сапраўдны», – распавяла «Белсату» адна з жыхарак гэтага дому.

Гаспадыня кватэры здала яе жанчыне амаль год таму, доўгі час новая жыхарка прыдумляла розныя прычыны, каб не пускаць яе ў жытло. І вось у лістападзе гаспадыня выклікала працаўнікоў ЖЭС і міліцыю, якія ўзламалі дзверы і пабачылі некалькі курэй, пеўня, сабаку і котку з кацянём. Уся кватэра была ў курыным памёце.

Гаспадыня кватэры разарвала з аматаркай сельскай гаспадаркі дамову і цяпер плануе падаць на яе ў суд, каб у кватэры быў зроблены рэмонт.

Крыніца: @belsat
Фота ілюстрацыйнае
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔴 «Мы бездапаможныя, пусціце нас назад у Беларусь, мы ж тут памрэм».

🔴 «Беларускія жаўнеры нас пабілі, нас пакусалі сабакі. Супраць нас выкарыстоўвалі зброю, падстаўлялі яе да галавы».

🔴 «Умовы сапраўды цяжкія, мы пакутуем ад холаду ў жудасных умовах надвор'я без патрэбных рэчаў. Забярыце нас у Нямеччыну».

Усё гэта казалі мігранты ў відэазапісах, якія рабілі цягам адзінаццаці дзён, знаходзячыся на мяжы Беларусі і Польшчы.

👉 З дапамогаю перакладчыка мы адслухалі некалькі дзясяткаў такіх ролікаў. Паглядзіце чаго хочуць мігранты і як з імі абыходзяцца памежныя службы.

Відэа мае ілюстрацыйны характар.

https://belraz.eu/news/21-11-2021-nas-zbili-belarusy-pakusali-sabaki-my-hocham-u-nyamechchynu-pra-shto-u-svaih-rolikah-kazhuts-migranty-z-myazhy/
☝️Лукашэнка даў інтэрв'ю BBC. Ён сказаў, што беларускія сілавікі «магчыма дапамагалі мігрантам» патрапіць у Польшчу:

«Можа хтосьці дапамагаў ім. Я нават не буду разбірацца ў гэтым».

Аднак зазначыў, што ў Беларусь мігрантаў улады не запрашалі і штучна міграцыйны крызіс не стваралі.

Крыніца: bbc.com
Белсат
🔸Паводле праваабаронцаў, Юрый Казакевіч – не адзіны затрыманы сёння ў Баранавічах. Таксама з ператрусамі прыйшлі да Наталлі і Мікалая Рослікаў, Яўгена Крывашэіна, Андрэя Гіля і Віктара Шашняровіча. Ёсць інфармацыя і пра затрыманні ў Наваполацку. Крыніца:…
☝️ Баранавіцкаму актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 содняў арышту

Яго вінавацілі па ч.2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмізму») за размяшчэнне матэрыялу TUT.BY у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года.

Крыніца: @viasna96
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Мігранты не хочуць вяртацца на радзіму і пагражаюць учыніць суіцыд, калі іх захочуць адправіць дамоў.

Крыніца: @sputnikby
Белсат
☝️Алена Гнаўк на свабодзе, зараз яна дома ў вёсцы Ткачы Пружанскага раёну. Пра гэта Белсату паведамілі сваякі Алены. Крыніца: @belsat
🔹Алена Гнаўк пракаментавала Белсату сваё сённяшняе затрыманне

«Аказалася, што нейкі капітан Кунцэвіч маніторыў інтэрнэт і ў канале «Пружаны – гэта не ваш горад» 9 кастрычніка знайшоў відэа з маім удзелам. Ён напісаў рапарт і завялі крымінальную справу па артыкуле 368 («публічная абраза прэзідэнта»). Нават правялі экспертызу, якая паказала, што абразы там няма, справу вёў крымінальны вышук.

Мяне ўжо судзілі быццам бы за абразу Лукашэнкі. Цяпер мяне проста апыталі, я не разумею ў якім я статусе, але думаю, гэтая справа будзе спісаная ў архіў. А Кунцэвічу я рэкамендавала шукаць іншую працу»
, – сказала нам Алена Пятроўна.

Крыніца: @belsat
💥«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?

🟠 Мігрантаў на мяжы, санкцыі а таксама заявы Пуціна і Пяскова абмяркуем з Мікалаем Халезіным

🟠 Сведчанні мігрантаў пра здзекі памежнікаў

🟠 Беларусы Вільні заклікаюць Еўропу не весці перамоваў з Лукашэнкам

🟠 З Віталём Цыганковым гутарым пра 30-годдзе БелаПАН, з Юрасём Губарэвічам пра ліквідацыю Руху «За свабоду»

🟠 Спробы мігрантаў прарвацца ва Украіну каментуе генерал-маёр запасу СБУ Віктар Ягун

Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсат»! ⤵️

https://youtu.be/PBL3_wPhAEY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⛺️Мігранты ў цэнтры Менску пераўтварылі рэкламу ў намёт

Паглядзіце як выкруціліся мігранты, калі ім спатрэбілася схаваць свае рэчы ад дажджу. Рэкламную канструкцыю яны пераўтварылі ў камеру захоўвання.

🎬 @belsat
🤔 Пуцін заклікаў да дыялогу паміж беларускай уладай ды апазіцыяй

Пакуль думаеце каго ўлада прызначыць прадстаўнікамі апазіцыі, пачытайце як пра беларускі палітычны крызіс Крэмль выказваўся раней.

Мы адсачылі, што казалі аб сітуацыі ў нашай краіне расейскія ўлады за апошнія год і тры месяцы. Пуцін віншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах, потым называў пратэсты ўнутранай справай Беларусі, хаця прызнаваў, што ў нашай краіне ёсць праблемы.

А што было яшчэ, узгадаем у нашым матэрыяле: 👇

https://belraz.eu/news/19-11-2021-putsin-zaklikau-da-dyyalogu-a-shto-ranej-u-kramli-kazali-pra-palitychny-kryzis-u-belarusi/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Цяпер проста імкнуся атрымаць карысны жыццёвы досвед нават у няпростай жыццёвай сітуацыі, і заўсёды імкнуся быць на пазітыве»

Паўла Федукевіча з Маладзечна судзілі па 309 артыкуле Крымінальнага кодэксу (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). У траўні мужчына атрымаў 1 год і 9 месяцаў пазбаўлены волі.

11 лістапада 2020 года Павел Федукевіч разам з Сяргеем Шабуням былі затрыманыя пры спробе замыкання рэек на чыгунцы, з таго часу яны за кратамі.

✉️ Напісаць Паўлу можна па адрасе: ПК №2. 213800, Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.
🔹 Людзей з розных гарадоў Беларусі выклікаюць у Следчы камітэт, каб распытаць пра дзейнасць арганізацыі «Наш дом»

«Белсат» паразмаўляў з дырэктаркай арганізацыі Вольгай Карач, каб даведацца якія пытанні сілавікі маюць да людзей і самой арганізацыі.

Апошні тыдзень ідзе атака па ўсіх гарадах – не толькі абласных, але і раённых.

У чым прычына такой увагі чытайце па спасылцы: ⤵️

https://belsat.eu/news/19-11-2021-asobau-yakim-dapamagau-nash-dom-vyklikayuts-u-sledchy-kamitet-u-chym-rech/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
👍1
💥#main Галоўнае за 19 лістапада

🔹 Лукашэнка
ў інтэрв'ю BBC прызнаў, што беларускія сілавікі «магчыма дапамагалі мігрантам» прарывацца ў Польшчу

🔹 У лагеры мігрантаў з'явіўся фудтрак з шаурмой і півам. Праўда, кошты на фастфуд людзей не задаволілі

🔹 Стваральніку symbal.by Паўлу Белавусу, актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу і аматару памідораў са смятанай Анатолю Шалковічу прысудзілі па 15 содняў арышту. Гарадзенскаму актывісту Валянціну Аскірку прысудзілі 10 содняў

🔹 Вярхоўны суд лікавідаваў рух «За свабоду»

🔹
Праз два дні пасля чарговага аварыйнага адключэння першы энергаблок Беларускай АЭС зноў уключылі

🔹 У Менску развіталіся з вядоўцам культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргеем Філімонавым