Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
💪Беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, супраць гвалту над грамадзянамі і за сумленныя выбары!

Койданава, Бараўляны, Наваполацк, Зялёны Луг, Масква і беларусы Вялікай Брытаніі адным фронтам выступаюць супраць беззаконня!

Больш фота ад нашых чытачоў у канале 👉 Нашая Хваля

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Лукашэнка хоча прымусіць лекараў адпрацоўваць 10 гадоў пасля атрымання адукацыі

Пра гэта ён заявіў падчас наведання шпіталя ў Оршы.

«Ты мне должен внести в новом году предложение. Пришел в университет учиться – пришёл, закончил. Мы тебя готовили – отработай 10 лет. Нам надо поставить все точки над i», – такі загад Лукашэнка даў міністру аховы здароўя Піневічу.

Як вам такі метад барацьбы з працоўнай міграцыяй лекараў? 🤡

Крыніца: праўладныя СМІ
❤️ Расейскія навукоўцы выступілі ў падтрымку беларускага палітзняволенага Арцёма Баярскага

Аўтарытэтныя расейскія навукоўцы заклікаюць беларускі суд да справядлівага разгляду справы і да вызвалення з-пад варты Арцёма Баярскага. У адкрытым лісце на імя генпракурора Андрэя Шведа і старшыні Мінгарсуда Таццяны Тупік падпісаліся 47 навукоўцаў РАН, 6 прафесараў, 15 акадэмікаў, 26 сяброў-карэспандэнтаў.

✏️ Арцём Баярскі ў 2019-м годзе пачаў навучанне на хімічным факультэце БДУ, лаўрэат стыпендыі прэзідэнта РБ, арыштаваны 24 сакавіка 2021 года і абвінавачаны па артыкулах 361-1 ч. 1 КК РБ «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання», 342 ч. 1 КК РБ «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і выключаны з універсітэту.

Цяпер Арцём знаходзіцца ў СІЗА. Яму не перадаюць падручнікі, не дастаўляюць лісты, не аказваюць неабходную медычную дапамогу. Ёсць паведамленні аб тым, што ў зняволенні Баярскага збіваюць.

Крыніца: @belsat
У Менску на дзіцячай пляцоўцы знойдзена авіябомба часоў Другой сусветнай вайны

Сёння па вуліцы Брылеўская, 23 падчас работ у катлаване натрапіў рыдлёўкай будаўнік.

Людзей са двара эвакуявалі, авіябомба вагой 250 кілаграмаў вывезена на палігон для знішчэння.

Крыніца: @pressmvd
Белсат
У Менску на дзіцячай пляцоўцы знойдзена авіябомба часоў Другой сусветнай вайны Сёння па вуліцы Брылеўская, 23 падчас работ у катлаване натрапіў рыдлёўкай будаўнік. Людзей са двара эвакуявалі, авіябомба вагой 250 кілаграмаў вывезена на палігон для знішчэння.…
Мінак які жыве разам з месцам, дзе сёння знайшлі авіябомбу, піша:

«З год таму даведаўся, што глухі тарэц гэтага дому – вынік бамбардзіроўкі, раней тут быў яшчэ адзін пад'езд. Гадзіну таму ў суседнім двары, дзе я вырас, паднялі чарговую бомбу, метр даўжынёй, 250 кг. У нашым раёне аэрапорту шчыльнасць такіх знаходак найвялікшая па горадзе, ясна, што актыўна бамбілі абодва бакі.
На маёй памяці за апошнія 30 гадоў такія падарункі знаходзілі на рагу Чкалава і Караткевіча, на Быхаўскай, апошнім часам – у сакавіку 2019 савецкую на Бялградскай, а ў лістападзе таго ж года – нямецкую за аэравакзалам. Сёння спрацавалі аператыўна, пакуль я падскочыў з вакзалу, усе ўжо зʼехалі».

Крыніца: @belsat
«Кібер-партызаны» апублікавалі дадзеныя яшчэ 1440 чалавек, якія паведамлялі ў міліцыю аб акцыя пратэстаў, дваравых маршаў або сцягах на вокнах.

Раней на «Мапе даносаў» было нанесена ўжо 2 842 кантактаў.

Крыніца: @cpartisans
📍Наш чытач даслаў фота вялікага скопішча мігрантаў праз дарогу ад ГЦ Галерэя Менск

«Проходит что-то подобное на митинг мигрантов или их собрание», - піша чытач.

Калі вы побач і валодаеце інфармацыяй пра тое, што адбываецца - пішыце ананімна ў наш чат-бот @belsatbot
У выдання «Новы Час» з'явіўся новы сайт – novychas.online

Калі вы ў Беларусі – карыстайцеся VPN. Інструкцыя для VPN – тут

💌 Дзякуючы «Новаму часу» нашыя палітычныя зняволеныя мелі доступ да інфармацыі. Калі «Белпошта» адмовілася распаўсюджваць газету з 1 ліпеня, супрацоўнікі рэдакцыі вырашылі самі дасылаць выданне чытачам. Пазней прыватная друкарня «‎Roll Print» адмовілася друкаваць незалежную газету. У сувязі з гэтым абвесціў пра канец папяровага выдання і поўны пераход у інтэрнэт.

28 кастрычніка Мінінфарм заблакаваў сайт novychаs.bу.

Мы верым, што ў новай Беларусі папяровы варыянт зноў вернецца ў нашыя паштовыя скрыні і ў шапікі. А покуль чытайце «Новы час» у інтэрнэце.
📌У Беларусі карыстальнікі банкаўскіх картак скардзяцца на збоі ў працы тэрміналаў

«Сбой в системе банковских терминалов. В Короне в Уручье не принимают карточки к оплате, в Соседях тоже, в Миле Ждановичи, Материк Кам. горка не работают терминалы, в Бресте тоже полчаса назад не работали карточки и банкомат в короне на Машерова-Ленина», - паведамляе тэлеграм-канал Посмотри, брехня?

Вы таксама сутыкнуліся з такімі праблемамі?

Крыніца: @motolkohello
У Гомлі з хлебам і соллю адкрылі новы будынак суда.

Новы суд каштаваў сем мільёнаў рублёў.

Крыніца: Гомельские Ведомости
У Гомлі за мінулыя суткі адбыліся дзве спробы суіцыду

51-гадовы мужчына ўпаў з гаўбца і разбіўся. Ці быў гэта суіцыд ці нешта іншае – пакуль не вядома.

Таксама ў лякарні адзін з пацыентаў забарыкадзіраваўся ў палаце і пагражаў пакончыць жыццё самагубствам. Супрацоўнікі МНС прабылі ў шпіталі да раніцы.

Крыніца: ЧП Гомель/vk.com
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Менску, у мікрараёне Шабаны гарэлі дзве машыны. На месца здарэння прыбылі пажарныя.

Напішыце нам у чат-бот @belsatbot, калі вы ведаеце падрабязнасці.

Крыніца: @timb_minsk
Паручыцеляў праваабаронцаў аштрафавалі на 18 850 рублёў.

За што – невядома.

Чатыром паручыцелям праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага далі штрафы на агульную суму 18 850 рублёў.

Вядома, што суддзя Міхаіл Макарэвіч спытаў у паручыцелькі Алега Граблеўскага, чаму яна вырашыла падпісаць паручальніцтва.

«Таму што Алег – харошы чалавек», – адказала яна.
«Вы і цяпер так лічыце?» – спытаў суддзя.
«Так».

Сяргей Драздоўскі — дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а Алег Граблеўскі — юрыст Офіса.

Крыніца: spring96.org
Што паглядзець у суботу? «Жизнь-Малина» з Арцёмам Шрайбманам

Размова з аналітыкам і журналістам пра тое, чаму Азаронак – галоўны саюзнік апазіцыі. У чым розніца паміж забойствамі Зельцэра і Бандарэнкі. І чаму Шрайбман не хадзіў на пратэсты. Таксама пра Расею, Пуціна і ботэкс.

Ёсць кавалак выпуску на беларускай мове!

Глядзіце па спасылцы ⤵️
https://youtu.be/RKDwtINhMw4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка зняў маску і паціснуў руку пацыентцы ў чырвонай зоне каронавіруснай больніцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мяркуеце што каронавірус гэта «усяго толькі разнастайнасць грыпу» і «нічога страшнага»?

Асцерагаецеся прышчапляцца «неправеранай» вакцынай?

Лічыце што «лепш перахварэць,чым прышчапіцца незразумела чым»?

❗️Тады проста паглядзіце наш рэпартаж з «чырвонай» зоны ковіднага шпіталя ў Кіеве і зрабіце высновы самі ⤴️