Белсат
19K subscribers
64.7K photos
20.4K videos
38 files
50.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Памілавалі палітзняволенага супрацоўніка БМЗ, якога асудзілі за перакрыццё дарогі на заводзе

Аляксандр Баброў быў пакараны на 2,5 гадыі калоніі агульнага рэжыму. Пра тое, што яго адпусцяць сёння паведамілі ягоная маці.

✏️ Баброў быў асуджаны, бо на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: @viasna96
🤔 У Беларусі назіраецца новая хваля каронавірусу.

Нашыя чытачы пішуць: «В городе Жабинка опять повальная заболеваемость коронавирусом. Люди стоят в длинных очередях в два маленький кабинета на анализ. Есть и смертельные случаи. Например, недавно умерла женщина, мать троих детей. Прием больных уже больше года собираются переносить в старое терапевтическое отделение, и только сейчас начали переоборудовать кабинеты».

У сваім апошнім расследаванні Белсат раскрыў як медыкам бракуе сродкаў для лекавання хворых на ковід і як на гэтым нажываюцца набліжаныя да ўлоадаў структуры.

https://www.youtube.com/watch?v=PUGCkG1dPTs

А як справы ў вашых паліклініках? Ці ёсць чэргі?

Дзяліцеся ўбачаным у наш бот
@BelsatBot.
У Батумі мітынгуюць супраць Ярмошынай.

Беларусы Грузіі сабраліся каля мясцовага ЦВК і патрабуюць не дапускаць назіральнікаў ад афіцыйнай Беларусі на выбары ў Грузіі.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍БЧБ-сцяг на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Крыніца: чытачы @belsat
Дырэктара віцебскага прадпрыемства Уладзіміра Пунько пакаралі на 20 сутак за БЧБ-сурвэтку ў аўтамабілі.

Справу разглядала суддзя Алена Цыганкова. Згодна з пратаколам, 2 верасня Уладзімір Пунько, «кіраваў аўтамабілем Toyota, у якім на пярэдняй панэлі пад лабавым шклом знаходзілася палотнішча бел-чырвона-белага колеру для публічнай дэманстрацыі на агульны агляд, незарэгістраванае ў адпаведнасці з Законам РБ».

«Дзе такія сурвэткі можна купіць?» – пацікавілася суддзя. «У Смаленску», – адказаў Уладзімір. Суддзя таксама зацікавілася, якімі асаблівымі якасцямі «валодаюць дадзеныя сурвэткі». «Сухія ці вільготныя?» – удакладняла. І ў выніку прыйшла да высновы, што з дапамогай той сурвэткі мужчына яшчэ «праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне».

Крыніца: viciebskspring.org
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Маю машыну перагарадзілі двое, якія не прадставіліся. Яны распавялі мне, што будзе далей са мной і з маім сынам, калі я застануся дома»

Паглядзіце гутарку з Аленай Жаркевіч, якую сёння затрымліваў СБУ.

Мы паразмаўлялі з Аленай яшчэ ў жніўні і яна распавяла, чаму ёй давялося ўцякаць разам з сямʼёй і як яна вырашыла дапамагаць тым, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі.
Белсат
СБУ затрымалі 4х чалавек. Пра гэта belsat.eu стала вядома ад актывістаў Беларускага дому ў Кіеве. Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі, яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў…
❗️Афiцыйная заява СБУ наконт лёсу затрыманых беларусаў:

«У рамках сваіх функцыянальных задач па барацьбе з нелегальнай міграцыяй СБУ разам з Нацыянальнай паліцыяй прымае ўдзел у аперацыі «Мігрант», якая праходзіць з 1 па 31 верасня і ўключае шэраг мер па ідэнтыфікацыі людзей, якія апынуліся незаконна ва Украіне.

16 верасня адбыўся агляд аднаго з кіеўскіх хостэлаў, дзе было 12 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Двое з іх незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны. Гэтыя асобы былі запрошаныя на допыт у адміністрацыйны будынак СБУ.
Пасля адпаведных праверак грамадзяне Беларусі былі перададзеныя ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны», - спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка.

✏️ Нагадаем, сёння раніцай СБУ затрымала 5 беларусаў. Сярод іх былы міліцыянт Ягор Емельянаў і валантэрка Алена Жаркевіч. Алену Жаркевіч адпусцілі – паведамляе Беларускі Дом ва Украіне.

Крыніца: @belsat
👍 У Львове даслалі паштоўкі беларускім палітвязням

Сёння на BookForum, усе жадаючыя змаглі падпісаць лісты тым, хто зараз незаконна знаходзіцца за кратамі ў Беларусі. Да акцыі далучыліся і напісалі словы падтрымкі ўкраінскія палітыкі, грамадзянскія актывісты, журналісты.

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇫🇷 Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Францыі

💉Ці эфектыўная расейская вакцына ад каронавіруса?

😲 Імёны памілаваных Лукашэнкам і каментар Васкрасенскага

🇺🇸 ЗША выкраслілі з «бязвізавага» спісу

🍁 Залатая восень у Беларусі. Сіноптыкі кажуць, што толькі да заўтра

Глядзіце самыя галоўныя навіны дня на «Белсаце»!
Прыватным лабараторыям забаранілі рабіць ПЦР-тэсты?

Медычныя цэнтры «Горизонт», «Синево» і «Аква-Минск», «Gravita» спынілі забор мазкоў ПЦР-тэставання на COVID-19 з 17.09.2021г – пра гэта яны паведамілі на сваіх афіцыйных старонках.

Напярэдадні тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай» пісаў:

«С 17.09.2021 запретили делать ПЦР-тест частным лабораториям. Только госы теперь».

У сваю чаргу Мінздароўя пракаментаваў, што ўлетку праводзілася праверка якасці выканання ПЦР-тэстаў у лабараторыях. У двух лабараторыях выяўленыя «істотныя недахопы» і праца двух устаноў спыненая для ліквідацыі недахопаў. Назвы ўстаноў у афіцыйным каментары не згадваюцца.
«Пакуль не прыеду дамоў і не абдыму жонку, яшчэ не зразумею, напэўна, што ўжо ўсё»

Адзін з «памілаваных» расказаў «Белсату», што ўжо афармляе дакументы і сёння выпраўляецца дамоў. Вызваленне для яго было нечаканым: падняўся ранкам, пайшоў на працу на «хіміі» – і а 10-й раніцы яму патэлефанавалі і сказалі збіраць рэчы.

«Шок! Я не зразумеў спачатку, што і куды. А як сталі тлумачыць паціху, радасць была, – кажа ён. – У шоку знаходжуся! Пакуль не прыеду дамоў і не абдыму жонку, яшчэ не зразумею, напэўна, што ўжо ўсё. Не верыцца».

Ён пісаў ліст пра памілаванне ў «круглы стол» Васкрасенскага. Але з сотні чалавек у «спісах Васкрасенскага» вызваляюць цяпер толькі 13.

Палітвязень, які размаўляў з «Белсатам», мяркуе, што менавіта яго вызвалілі, бо ён мае малых дзяцей. Ад ліста Васкрасенскаму ён не чакаў вызвалення, была хіба лёгкая надзея, але ён вырашыў паспрабаваць.

Яму заставалася быць на «хіміі» больш як год – яго пакаралі за каментар у сацсетках на адрас сілавіка.

Крыніца: @belsat
😲 Беларуса Уладзіслава Чакалава гвалтам вывозяць з Расеі

Жонка Уладзіслава Вікторыя распавяла, што 16 верасня муж звязаўся з ёй і паведаміў, што яго вязуць на памежны пераход Новыя Юркавічы, каб там перадаць памежнікам Беларусі. Уладзіслаў сцвярджае, што працэдура экстрадыцыі ў дачыненні яго не была выкананая.

У Беларусі на мужчыну заведзеная крымінальная справа за фінансаванне пратэстнай дзейнасці.

Уладзіслаў Чакалаў – грамадзянін Беларусі і таксама Ізраілю. Расейскі суд прыняў рашэнне вывезці Чакалава ў Беларусь, бо нібыта скончыўся тэрмін дзеяння ягонага ізраільскага пашпарту.

Крыніца: @belsat