Белсат
20K subscribers
62.1K photos
19.5K videos
38 files
48K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
😲 Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ім са спазненнем сталі прыходзіць выканаўчыя лісты, штрафы і рахункі за ўтрыманне ў ІЧУ.

Калі вы таксама сутыкнуліся з такой сітуацыяй – пішыце ў наш бот 👉 @BelsatBot.
🤷‍♀️ Мінінфарм паклікаў KYKY на каву

Кава-паўза арганізавана ў гонар Дня народнага адзінства. І на ёй журналістам вырашана расказаць пра нялёгкую барацьбу за аб'яднанне нацыі сто гадоў таму, «боль за простых людзей, несправядлівасць да беларускага народа» і сялян, якіх прыгняталі па версіі міністэрства палякі і габрэі.

«Дарагі Мінінфарм, рэдакцыя KYKY ацаніла гэтае запрашэнне да дыялогу і гатовая выпіць з вамі кавы, калі вы:

- разблакуеце сайты KYKY і The Village Беларусь (і ўсіх заблакаваных медыя);
разблакуеце рахункі нашай кампаніі (і ўсіх заблакаваных кампаній);
- гарантуеце недатыкальнасць нашых калегаў (і ўсіх журналістаў у Беларусі);
- вызваліце нашага сузаснавальніка Сашу Васілевіча, які сядзіць на вуліцы Валадарскага (і ўсіх журналістаў і палітвязняў
)» – адрэагавала на запрашэнне Мінінфарма рэдакцыя KYKY.

Крыніца: @kyky_org
Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з міністрам замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыянам

Пасля сустрэчы Ле Дрыян апублікаваў у сваім Twitter заяву, у якой выказаў салідарнасць з беларускім народам.

Крыніца: @belsat
☝️ Белстат паведаміў, што рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-ліпені выраслі на 3,1%.

А ці адчулі вы гэты рост і наколькі выраслі вашыя даходы?

Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў наш бот – @BelsatBot.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Кібер-партызаны» апублікавалі аўдыязапіс з нарады, якую праводзіў Юрый Караеў 6 жніўня 2020 года.

«Слых пусціць [...] што мы іх у бараках і спалім ».

З аўдыязапісу вынікае, што ў горад адпраўлялі турэмных канваіраў, турмы заставаліся амаль без аховы.

Чалавек, якога «кібер-партызаны» апазналі як Караева, баяўся, што сярод зняволеных успыхнуць бунты.

Крыніца: @cpartisans
❗️ СБУ затрымала экс-мiлiцыянта Ягора Емельянава і валантэрку ва Украіне

Ягор Емельянаў былы міліцыянт, якога затрымалi у Беларусі пасля выдання Белсату «Шчыра кажучы». Емельянаў правёў на «сутках» 45 дзён. Па нашай інфармацыі ён звольніўся 11 жніўня.

Таксама «Беларускі дом ва Украіне» паведаміў, што СБУ затрымалі Алёну Жаркевіч, якая займалася дапамогай вымушаным мігрантам з Беларусі.

Крыніца: @belsat
☝️Расейскі суд прыпыніў дзеянне распараджэння МУС аб непажаданасці Ідрака Мірзалізадэ да ўступлення рашэння ў законную сілу

Крыніца: @tvrain
Белсат
❗️ СБУ затрымала экс-мiлiцыянта Ягора Емельянава і валантэрку ва Украіне Ягор Емельянаў былы міліцыянт, якога затрымалi у Беларусі пасля выдання Белсату «Шчыра кажучы». Емельянаў правёў на «сутках» 45 дзён. Па нашай інфармацыі ён звольніўся 11 жніўня. Таксама…
СБУ затрымалі 4х чалавек. Пра гэта belsat.eu стала вядома ад актывістаў Беларускага дому ў Кіеве.

Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі, яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў, якія аказалася ў краіне без жытла ці дакументаў.

Учора яна займалася легалізацыяй аднаго з уцекачоў, які таксама пакінуў Беларусь. Разам з Аленай затрымалі яшчэ траіх чалавек. Адзін з іх – былы мiлiцыянт Ягор Емельянаў. Па нашай інфармацыі ён звольніўся з міліцыі 11 жніўня.

«Мы знайшлі адваката, праваабаронцы таксама паехалі, каб даведацца пра стан затрыманых. Зараз сядзім і чакаем, а гэта самае складанае», – паведаміў адзін з суседзяў Алены.

https://bellsat.eu/news/16-09-2021-u-kieve-zatrymali-belaruskih-utsekachou-syarod-ih-byly-militsyyant/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На відэа Ягор Емельянаў, якога СБУ затрымала ва Украіне.

Ягор Емельянаў працаваў камандзірам узвода Наваполацкага дэпартаменту аховы.
Абавязкам якога была ахова ўсіх формаў уласнасці – сігналізацыі ў памяшканнях. Падчас выбараў Емельянава разам з калегамі прымусілі ўдзельнічаць у разгоне пратэстаў. Але Ягор адмовіўся і звольніўся з працы.

Ягор Емельянаў прымаў удзел у праграме «Белсату» «Шчыра кажучы», якая была прысвечаная беларускім сілавікам. Пасля ўдзелу ў праграме «Белсату» ён быў затрыманы і больш за месяц правёў у ІЧУ Пазней ён выехаў ва Украіну.

Крыніца: @belsat
Аварыя ва Уруччы. Перакрыты рух на з'езд з праспекта ў бок вуліцы Старынаўскай - паведамляюць нашыя чытачы.

Чытачы паведамляюць, што ўсе жывыя. У машыне быў маленькі дзяцёнак. Але ніхто не пацярпеў. Карэта хуткай дапамогі прыехала праз 15 хвілінаў, міліцыянты праз 5 хвілін.

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Сталі вядомыя прозвішчы 2 памілаваных з 13

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі аб тым, што памілавалі палітзняволеных Віктара Каліноўскага з Брэста і Валерыя Лозу са Светлагорску. Вядома, што Віктара Каліноўскага ўжо вызвалілі. Валерый Лоза ляжаў у шпіталі з атытам вуха, але сёння да яго прыехалі з адміністрацыі ваўкавыскай «хіміі» і прапанавалі збірацца і ехаць з імі ў пракуратуру, каб аформіць патрэбныя дакументы для вызвалення.

☝️Берасцеец Віктар Каліноўскі, асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі», адбываў пакаранне ў шклоўскай папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №49. Яго асудзілі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Брэсце.

☝️Жыхара Светлагорска Валерыя Лозу абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызначыў Валерыю Лозу 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Пакаранне палітвязень адбываў у Ваўкавыску.

Крыніца: @viasna96
☝️Трэці вядомы памілаваны — Максім Шаўлінскі

Палітзняволены з Оршы быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» за каментар у закрытым тэлеграм-чаце. Яго абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўніка міліцыі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Пакаранне ён адбываў у Мазыры. Сёння яго таксама вызваліць.

Крыніца: @viasna96
📌 Палітвязня з псіхічнай хваробай Дзмітрыя Гопту не памілавалі

«Паводле апошніх звестак, Дзімка не трапіў у гэты спіс, але ідзе першым на падпісанне на пачатак лістапада», – сказала Вольга Гопта – маці палітвязня.

Крыніца: @reformby
📌 Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ пяцёх «памілаваных»

Гэта Ігар Быкоўскіх з Менску, Яўген Пашалюк з Камянца і Яўген Каральчук са Століна, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ №46, ды Сяргей Рудзінскі – у ваўкавыскай ПУАТ №29. Іх адпусцяць сёння.

Палітвязня Вадзіма Сычака з Бярозы, асуджанага да 1 года «хіміі» за разбітае шкло ў аўтобусе 10 жніўня ў Бярозе (арт. 339 Крымінальнага кодэксу), пераводзяць на «хатнюю хімію».

Крыніца: @viasna96
Белсат
📌 Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ пяцёх «памілаваных» Гэта Ігар Быкоўскіх з Менску, Яўген Пашалюк з Камянца і Яўген Каральчук са Століна, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ №46, ды Сяргей Рудзінскі – у ваўкавыскай ПУАТ №29. Іх адпусцяць сёння. Палітвязня Вадзіма…
☝️ Сярод памілаваных таксама палітзняволеная медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава, якую асудзілі да 1,5 года калоніі

Яе абвінавацілі па ч.1 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) за тое, што яна падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка мінулага году сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.

Крыніца: @viasna96
❗️ @motolkohelp паведамляе пра ператрусы ў групе мытна-лагістычных кампаній ViM Union.

Пішуць, што прыйшлі ва ўсе офісы буйных беларускіх мытных прадстаўнікоў: «Внешевросервис» і «Монолитлогистик». Канфіскоўваюць тэхніку і дакументы, апячатваюць офіс.

Кампаніі раней згадваліся ў сліве BYPOL аб праслухоўцы сілавікоў.

Супрацоўнік КДБ Алег Кавалёў у размове з Леанідам Дзям'янчыкам, дырэктарам «Беллесэкспарт» распытвае пра кампанію.

Крыніца: @motolkohelp
Белсат
СБУ затрымалі 4х чалавек. Пра гэта belsat.eu стала вядома ад актывістаў Беларускага дому ў Кіеве. Сярод затрыманых валанцёрка Алена Жаркевіч, якая займаецца дапамогай рэлакантам з Беларусі, яна з сынам прыехала сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў…
❗️СБУ пракаментавала нам затрыманні беларусаў

«Экс-капітану беларускай міліцыі Ягору Емельянаву і валанцёру Беларускага дома ў Украіне Алене Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай гутаркі. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць», – сказаў у тэлефоннай размове спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дзехцярэнка.

Па інфармацыі Беларускага дома ў Кіеве Алена Жаркевіч ужо на волі.

Крыніца: @belsat
Лекару Віталю Савіцкаму прысудзілі 7 сутак арышту за перапост матэрыяла пра сям'ю забітага Аляксандра Тарайкоўскага.

Проста ў залі суда Віталь абвясціў галадоўку.

Рашэнне аб арышце лекара прыняў суддзя Віктар Баліка.

На выхадзе з суда ўчастковы міліцыянт Віктар Кураш папярэдзіў усіх сяброў Віталя, каб ніякіх фотаздымкаў з судовага паседжання не зʼявілася ў сацыяльных сетках, прыгразіў чарговымі штрафамі і арыштамі.

Крыніца: @vicspring
❗️Памілавалі палітзняволенага супрацоўніка БМЗ, якога асудзілі за перакрыццё дарогі на заводзе

Аляксандр Баброў быў пакараны на 2,5 гадыі калоніі агульнага рэжыму. Пра тое, што яго адпусцяць сёння паведамілі ягоная маці.

✏️ Баброў быў асуджаны, бо на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: @viasna96
🤔 У Беларусі назіраецца новая хваля каронавірусу.

Нашыя чытачы пішуць: «В городе Жабинка опять повальная заболеваемость коронавирусом. Люди стоят в длинных очередях в два маленький кабинета на анализ. Есть и смертельные случаи. Например, недавно умерла женщина, мать троих детей. Прием больных уже больше года собираются переносить в старое терапевтическое отделение, и только сейчас начали переоборудовать кабинеты».

У сваім апошнім расследаванні Белсат раскрыў як медыкам бракуе сродкаў для лекавання хворых на ковід і як на гэтым нажываюцца набліжаныя да ўлоадаў структуры.

https://www.youtube.com/watch?v=PUGCkG1dPTs

А як справы ў вашых паліклініках? Ці ёсць чэргі?

Дзяліцеся ўбачаным у наш бот
@BelsatBot.
У Батумі мітынгуюць супраць Ярмошынай.

Беларусы Грузіі сабраліся каля мясцовага ЦВК і патрабуюць не дапускаць назіральнікаў ад афіцыйнай Беларусі на выбары ў Грузіі.

Крыніца: @belsat