Белсат
19.1K subscribers
64.5K photos
20.4K videos
38 files
50.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Маскве затрымалі педафіла, які згвалтаваў у Віцебску не менш за 12 хлопчыкаў

Ён хаваўся з 2013-га года.

У той час, калі педафіл здзяйсняў свае злачынствы, ён працаваў трэнерам па плаванні.

Крыніца: прэс-служба МУС
☝️На затрыманых на лецішчы музыкаў завялі крымінальную справу

Цяпер Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Юніцкая і Антон Шніп праходзяць у якасці падазраваных па артыкуле 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Крыніца: @viasna96
Белсат
Пра прымусовую вакцынацыю і шантаж, звязаны з ёй, напісалі нам і з фармацэўтычнага прадпрыемства «Менскінтэркапс» «Угрожают ограничить доступ на работу, ну а, соответственно, за прогулы потом уволить. Пугали месяц назад, на прошлой неделе прислали главного…
Яшчэ сведчанні пра прымусовую вакцынацыю ад чытачоў:

🔻 У адной са школаў Берасцейскага раёну за адмову ад вакцынацыі пагражаюць звальненнем;

🔻У магілёўскім універсітэце Куляшова пагражаюць нявыплатаю прэмій. А ў якасці ўзнагароды за вакцынацыю абяцаюць 100 рублёў.

Інфармацыю пра масавыя парушэнні правоў тых працаўнікоў, якія не прывіліся, нам пацвердзіў і яшчэ адзін супрацоўнік Барысаўскага заводу медпрэпаратаў (падрабязней пра гэта – тут). Паводле яго, ініцыятыва сыходзіць наўпрост ад генеральнага дырэктара заводу Яўгена Тарасенкі.

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Яго і сёння катуюць»

Жонка палітзняволенага Арцёма Анішчука распавядае пра невыносныя ўмовы для мужа ў турме. Да яго не можа патрапіць адвакат, не прыходзяць лісты, яна нічога не ведае нават пра стан здароўя.

Паслухайце ейны маналог 😢
Вайсковыя спецыяльнасці – вось ад чаго бягуць сённяшнія абітурыенты.

Факультэт міліцыі залічвае студэнтаў нават са 135 баламі, а Вайсковая акадэмія рассылае лісты ў аддзелы адукацыі з просьбай паспрыяць пошуку будучых студэнтаў.

Як выглядае ўступная кампанія і чаму 2021 – год маштабнага недабору?: https://btvsat.eu/news/03-08-2021-ustupnaya-kampaniya-2021/
☝️Чытач распавёў нам пра «перавалачны пункт» для мігрантаў у Ашмянах:

«Аўтобус Менск-Вільня. Ён ездзіць штодня, па-мойму нават па два разы на дзень. І вось пастаянна гэтым аўтобусам забіраюць іракцаў і прывозяць у Ашмяны.

Там іх сустракае адзін чалавек, які размяркоўвае каму куды ехаць або тлумачыць дзе праз нейкі час яны сустрэнуцца і ўсе паедуць на мяжу.

Таксама ён пытаў у мігрантаў, ці маюць яны дакументы. Усе казалі, што маюць. І ён казаў, што дакументы трэба будзе ў нейкім месцы пакінуць на ўсякі выпадак. Каб на мяжу яны ішлі без дакументаў.

Некаторыя мігранты асобна сядаюць на таксі і едуць на мяжу. Іншых той чалавек загрузіў да сябе ў машыну і павёз сам. Я размаўляў са шмат якімі таксістамі, і яны кажуць, што кожны дзень шмат мігрантаў яны адвозяць на мяжу».

Крыніца: чытачы @belsat
Пад амбасадай Беларусі ў Кіеве праходзіць акцыя памяці Віталя Шышова. Ягоная дзяўчына выступіла са зваротам да беларусаў.

Нагадаем: кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова знайшлі сёння павешаным недалёка ад Кіева. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае забойства».

Крыніца: @belsat
❗️За ліпень сілавікі затрымалі мінімум 327 асобаў. Вядома пра мінімум 85 судовых працэсаў над імі па адміністрацыйных справах.

Праваабаронцы лічаць, што ў ліпені беларускія ўлады выйшлі на новы ўзровень рэпрэсіяў: амаль месяц беларусаў затрымлівалі па «тэрарыстычных артыкулах». Агулам сілавікі за месяц схапілі 327 асобаў.

Таксама суддзі за месяц пакаралі штрафамі 27 чалавек агулам на 1809 базавых велічыняў (каля 52,5 тысяч беларускіх рублёў) і 58 асобаў арыштавалі на 932 содняў.

https://btvsat.eu/news/03-08-2021-u-lipeni-silaviki-zatrymali-327-asobau/
Белсат
У чаце, дзе кантактавалі між сабою мігранты з Іраку, знайшлося такое відэа Імаверна, на ім беларуска-літоўская мяжа. За кадрам чуваць размовы на арабскай мове. Крыніца: Telegram-чат мігрантаў
☝️Нам даслалі пераклад размовы з гэтага відэа.

Вось пра што гавораць іракцы:

Першы голас: «Мы на мяжы з Літвой. Мы перайшлі мяжу, вось плот. Літоўская паліцыя не дазваляе нам прайсці. Яны стаяць перад намі тры гадзіны, мы не разумеем чаму. Ідзе дождж і сітуацыя кепская, з намі дзеці».

Другі голас: «Муса (імя дзіцяці – заўв.), скажы штосьці, каб ведалі, што ты з намі. Але не ўставай».

Першы голас: (паўтарае, што ім не дазваляюць прайсці Накіроўвае камеру на машыну паліцыі і гаворыць, што гэта паліцыя): «Літоўская паліцыя нас выкрыла і накіроўвае назад у Беларусь. Але ж мы на іхнай тэрыторыі ўжо».

Дзякуем чытачам за пераклад з арабскай мовы!

Крыніца: чытачы @belsat
«Мы просили тебя, бл*ть, как человека нах*й...»

«Нік і Майк» апублікаваў яшчэ адзін фрагмент размовы Крысціны Ціманоўскай з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыем Маісевічам.

У ім Маісевіч размаўляе са спартоўкай не так стрымана, як у папярэднім запісе.

УВАГА: у запісе прысутнічае ненарматыўная лексіка!

Крыніца: Ник и Майк
Акцыя памяці Віталя Шышова таксама адбываецца каля амбасады Беларусі ў Вільні.

Крыніца: @belsat