Белсат
19.9K subscribers
62.4K photos
19.6K videos
38 files
48.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Загадкавая смерць Віталя Шышова ў Кіеве – на першых старонках сусветных медыяў
«Хто будзе давяраць нам, калі ў нас забіваюць кіраўнікоў беларускай апазіцыі?»

Былы міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін зрабіў эмацыйны пост на сваёй старонцы ў Facebook.

«Ці можам мы давяраць сабе і сваім спецслужбам? Яны павінны назіраць за лідарамі апазіцыі рэжыму Лукашэнкі на нашай тэрыторыі, ці не так? Рэжыму, які ўпэўнена дрэйфуе да паўночнакарэйскага.

Таму для нас гэта таксама выпрабаванне – здольнасць знайсці забойцаў і замоўцаў, а галоўнае – абараніць нас і нашых сяброў. Пра дасягненні 30-годдзя Незалежнасці можна казаць колькі заўгодна, але бяспека – гэта ключавы падмурак дзяржаўнасці. Я не выключаю, што забойства Віталя – гэта больш, чым злачынства супраць лідара беларускай апазіцыі»
.

Крыніца: Facebook (Pavlo Klimkin)
Бацькам Крысціны Ціманоўскай пагражаюць?

Генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі Антоньё Лопэс-Істурыс Ўайт напісаў у сваім Twitter:

«Беларускі рэжым цісне на беларускую атлетку Алімпіяды ў Токіа Крысціну Ціманоўскую праз пагрозы ейным бацькам. Пагрозы беларусцы, якую пераследуе рэжым, не мусяць мець месца. Гэтае злачынства супраць Алімпіяды вымагае неадкладнага міжнароднага адказу».

https://btvsat.eu/news/03-08-2021-eurapejskaya-narodnaya-partyya-batskam-tsimanouskaj-pagrazhayuts-geta-zlachynstva-yakoe-vymagae-adkazu/
Учора ўвечары ў праціўніка акумулятарнага заводу з Берасця Алега Вялава адбыўся вобшук, пасля чаго мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў ІЧУ Ленінскага раёну.

Якая структура праводзіла ператрус пакуль не вядома, але два тыдні таму ў Вялава ўжо быў вобшук, які ўчынілі КДБісты.

Нагадаем: на мінулым тыдні вобшукі прайшлі адразу ў некалькіх праціўнікаў акумулятарнага заводу.

Крыніца: @belsat
❗️ Святлана ЦІханоўская сустрэлася ў Лондане з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам

Крыніца: independent.co.uk
❗️На Петрыкаўскім рудаўпраўленні «Беларуськалію» сёння раніцай загінулі двое рабочых

Абодва мужчыны былі газазваршчыкамі (адзін быў 1988 году нараджэння, другі – 1994).

Паводле інфармацыі @tutby_official, іх заціснула паміж праходным камбайнам і даставачнай машынаю, якая раптоўна пакацілася ўніз з вялікага ўхілу.

Крыніца: Петрыкаўскія навіны
Нам паведамляюць, што на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў не збіраюцца працягваць кантракты з працаўнікамі, якія не прайшлі вакцынацыю

«Не будут продлены контракты, заявления за свой счёт подписываться не будут, увольнительные по личным вопросам не давать...»

Таксама такіх людзей збіраюцца пазбавіць прэміяльных выплат. Адпаведныя распараджэнні даваў генеральны дырэктар заводу Яўген Тарасенка.

Калі хтосьці вас працуе на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў і можа гэта пацвердзіць, калі ласка, напішыце ў наш чат-бот @belsatbot. Пішыце і ў тым выпадку, калі вы працуеце на іншым прадпрыемстве і таксама сутыкаліся з прымусовай вакцынацыяй і звязаным з ёй шантажом.

Крыніца: @belsat
МУС Украіны праводзіць брыфінг, прысвечаны смерці Віталя Шышова

Папярэдне разглядаецца дзве версіі: самагубства альбо наўмыснае забойства, прыхаванае пад самагубства. Вывучаюцца камеры, вядзецца апытанне сведкаў і вывучаецца лад жыцця Віталя.

На месцы трагедыі знайшлі два пянькі і пятлю.

На целе Віталя ёсць пашкоджанні, аднак яны адпавядаюць паводле сваіх характарыстык «аднаразоваму падзенню».

Крыніца: @belsat
☝️ Сайт незалежнага гомельскага выдання «Cильные новости» заблакаваны Міністэрствам інфармацыі

UPD. У некаторых чытачоў сайт усё ж адкрываецца, прычым без VPN.

Крыніца: @gomeltoday
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Кіраўнік аддзелу расследаванняў Bellingcat Хрыста Грозеў у эфіры «Эха Москвы» заявіў пра тое, што ў беларускія апазіцыйныя групоўкі ва Украіне інтэграваліся супрацоўнікі расейскага ФСБ

Паводле яго, гэтыя людзі могуць быць датычныя да забойства Віталя Шышова.

Крыніца: Эхо Москвы
У Гарадзенскім абласным судзе распачаўся працэc над Андрэем Аўсіевічам

Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады і дзеяннях, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ. Вядзе паседжанне суддзя Мікалай Рачынскі.

Паводле абвінавачвання, у лістападзе і снежні гарадзенец у тэлеграм-каналах абразіў участковага інспектара, а таксама нібыта пагражаў расправаю міліцыянтам і іхным сем'ям. Падсудны віну прызнаў толькі ў частцы абразы, удакладніўшы, што абразіў міліцыянта як асобу, а не як прадстаўніка ўлады.

Пацярпелы ўчастковы Максім Чартко на судзе запатрабаваў ад падсуднага кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, адзначыўшы, што праз стрэс і працяглую дэпрэсію з восені мінулага году кепска спіць.

Крыніца: @belsat
Чаму хтосьці прызнаецца палітзняволеным, а хтосьці не? Хто гэта вызначае?

Нашыя калегі з праекту «Вот Так» падрыхтавалі падрабязнае тлумачэнне. Глядзець вось тут 👇

https://www.youtube.com/watch?v=ah5BMZuXt6Y
☝️Наш чытач знайшоў Telegram-канал, у якім кантактуюць адзін з адным мігранты з Іраку. Тыя самыя, якіх улады Беларусі нелегальна перакідваюць праз мяжу ў Літву.

У канале ёсць падрабязная інструкцыя на арабскай мове, дзе апісваюцца ўсе пункты, якія варта выканаць мігрантам.

«Увесь працэс афармлення візы + пералёт каштуюць ад $ 750 да $ 1000 у Іраку. Вы вылеціце з Багдаду ў Менск, аўтамабіль адвязе вас у гатэль і там вы адпачнеце 1-2 дні.

Пасля вы накіроўваецеся ў памежную вёску, якая называецца Беняконі. Гэта найбліжэйшая кропка да Літвы. Вы пабачыце плот вышынёй паўтара метры. Калі вы пяройдзеце праз яго, то афіцыйна апынецеся ў Літве.

Калі вас схопяць улады Літвы, то вам паставяць пячатку і забароняць уезд у ЕЗ. Але калі вы патрапіце да Вільні, то зможаце далей паехаць у любую еўрапейскую краіну, якая вам падабаецца».

Крыніца: @Belarus_and_iraq
Белсат
Нам паведамляюць, што на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў не збіраюцца працягваць кантракты з працаўнікамі, якія не прайшлі вакцынацыю «Не будут продлены контракты, заявления за свой счёт подписываться не будут, увольнительные по личным вопросам не давать...»…
Пра прымусовую вакцынацыю і шантаж, звязаны з ёй, напісалі нам і з фармацэўтычнага прадпрыемства «Менскінтэркапс»

«Угрожают ограничить доступ на работу, ну а, соответственно, за прогулы потом уволить. Пугали месяц назад, на прошлой неделе прислали главного эпидемиолога Заводского района на лекцию. Пока ещё недопусков не было.

Работает много людей предпенсионного возраста и слабохарактерных, из-за страха прививаются понемногу».

Крыніца: чытачы @belsat