Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
19-гадоваму Ігару Гантавому прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах

Да вынясення выраку ён заставаўся на волі – за хлопца паручыліся сваякі.

Ігара вінавацілі ў тым, што ў ноч з 9 на 10 жніўня ён хадзіў па праезнай частцы ў цэнтры Менску і выкрыкваў лозунгі. 11 жніўня, паводле абвінавачвання, тое самае Ігар рабіў на вуліцы Прытыцкага.

13 жніўня Гантавога затрымалі на прыпынку Раманаўская Слабада, знайшлі пальчаткі, сцізорык (складны нож) і маску. Дзяржабвінаваўца заявіла, што нож варта разглядаць, як «прыладу для злачынства, якое Гантавы не давёў да канца».

Акрамя таго, «Менсктранс» налічыў хлопцу 28 тысяч рублёў шкоды, якую той мусіць кампенсаваць.

Крыніца: @viasna96
У гэты час завершылася прэсавая канферэнцыя Святланы Ціханоўскай.

Канферэнцыя праходзіла ў «The National Press Club» адразу пасля яе візіту ў Белы дом.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пакуль яшчэ не сустрэўся са Святланай Ціханоўскай.

Крыніца: @belsat
Белсат
У гэты час завершылася прэсавая канферэнцыя Святланы Ціханоўскай. Канферэнцыя праходзіла ў «The National Press Club» адразу пасля яе візіту ў Белы дом. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пакуль яшчэ не сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Крыніца: @belsat
Святлана Ціханоўская ўжо правяла перамовы з дарадцам Байдэна ў справе нацыянальнай бяспекі Джэйкам Саліванам у Белым доме.

На перамовах таксама прысутнічалі кіраўнік дэпартаменту Усходняй Еўропы Нацыянальнай рады бяспекі ЗША Крыс Сміт, кіраўніца Рады гендарнай палітыкі Белага дому Джэніфэр Клайн і амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

Ціханоўская распавяла пра масавыя рэпрэсіі ў дачыненні журналістаў і актывістаў, а таксама пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах.

Крыніца: @tsikhanouskaya
Ва Украіне на прадпрыемстве «Рівнеазот» адбылася аварыя трубаправоду ў цэху вытворчасці азотнай кіслаты.

«У паветра пайшло воблака вокісу азоту, просім жыхароў не панікаваць і заставацца дома. Пацярпелых на прадпрыемстве няма», – заявіў мэр украінскага горада Роўна Аляксандр Траццяк.

Паведамляецца, што жыхарам цяжка дыхаць, на вуліцах пачынаюць слязіцца вочы.

Крыніца: @espresotb

Відэа: tipove_rivne (Instagram)
Белсат
Па месцы прапіскі кіраўніка руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча прайшоў ператрус Пяцёра невядомых звезлі з сабою былую жонку Губарэвіча Стасю. Крыніца: Facebook (Юрый Губарэвіч)
Былая жонка Юрыя Губарэвіча Стася на волі.

Яе аштрафавалі на 2030 рублёў за сцяг, які знайшлі падчас ператрусу. Сілавікі сказалі, што заўтра прыйдуць апісваць маёмасць – па якой справе, невядома.

Крыніца: @nashaniva
Сёння ў сядзібе ўніверсітэту імя Ніла Гілевіча адбыўся ператрус.

Паведамляюць, што забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі. Памяшканне цяпер апячатана.

Крыніца: Aleh Trusau (Facebook)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За карціну з сінімі пальцамі – пераслед уладамі?

Акурат з гэтым сутыкнуліся мастакі, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

Святлана і Андрэй малявалі шыкоўныя карціны на палітычныя тэмы і будуць працягваць далей

Як склаўся іхны лёс у Літве, глядзіце ў нашым матэрыяле:
Белсат
Галоўрэда Hrodna.life Аляксея Шоту сёння выклікалі ў РАУС па пытанні тэхнікі, якую з рэдакцыі забралі яшчэ ў студзені Аднак неўзабаве пасля візіту ў РАУС Шота паведаміў, што яго выклікаюць яшчэ і ў пракуратуру. Па якім пытанні – пакуль невядома. Крыніца:…
Галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту выпусцілі з РАУС і аддалі яму ўсю тэхніку, вынятую ў студзені

А вось часопісы, календары і настольныя гульні з рэдакцыі чамусьці знішчылі.

На размове з пракурорам, куды Шоту выклікалі пазней, яму вынеслі папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закону аб СМІ, заклікаў да дзеянняў, што нясуць шкоду нацбяспецы Беларусі і садзейнічанні экстрэмізму.

Крыніца: @hrodnalike
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Нас шмат і мы разам з вамі»

⚪️🔴⚪️ Алега Яфрэменку абвінавацілі ў тым, што падчас акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту, які ўпаў і падрапаў далоні.

З-за гэтага Алега асудзілі на 4,5 гады пазбаўлення волі

Падтрымайце палітвязня!

Як дапамагчы – чытайце на сайце: https://3beltv.eu/zhyve-be/
💥#main Галоўнае за 20 ліпеня:

🔹 Працягваецца візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША. Сёння яна сустрэлася з дарадцам Байдэна ў справе нацыянальнай бяспекі Джэйкам Саліванам

🔹 Затрыманых у пятніцу журналістаў «Белсату» і «Радыё Свабода» прызналі палітвязнямі

🔹 Урад на тры месяцы забараніў вывозіць муку з пшаніцы і грэчку з Беларусі

🔹 Паўлу Вінаградаву накінулі яшчэ 30 содняў арышту звыш тых 15-ці, што прысудзілі раней

🔹 Улады Менску хочуць сцягваць за графіці і надпісы на будынках кампенсацыю шкоды ў стократным памеры

🔹 19-гадоваму хлопцу прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах у Менску
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 347-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

Сёння ў Менску ўдзень тэмпература падымецца да +25 °С, а ўвечары апусціцца да +19 °С.

Няхай у вас усё атрымліваецца сёння ☺️
«Светлана - наша гордость! Саша3% - ты позор!», - з такімі лозунгамі беларусы Бараўлянаў і Дзяржынска – Койданава арганізавалі традыцыйныя акцыі салідарнасці і падтрымкі палітвязняў

💪Таксама яны выступілі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай і дзякуюць ёй за працу, за нястрымнае імкненне да перамогі і вольнай Беларусі.

Крыніца: чытачы @belsat
💧Менчукам адключаць гарачую ваду ў жніўні, але не больш чым на 13 содняў

«Менскэнерга» апублікавала адрасы планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння на жнівень 2021.

Шукайце свой адрас на фота 👆

Крыніца: minskenergo.by
❗️Нашыя падпісанты паведамляюць, што ператрусы ў жыхароў па адрасе Дзяржынскага 119 сёння пачаліся а 7 раніцы

Калі вы маеце інфармацыю ды фота (відэа) таго што адбываецца ў вашым горадзе проста цяпер – дасылайце ананімна ў наш бот @belsatbot