Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
☝️Літоўскія памежнікі выгружаюць кантрабандныя цыгарэты з беларускай фуры ўжо 4 дзень

Пакуль налічылі 500 тысяч пачкаў, але гэта яшчэ не ўсё.

Вось як выглядае гэты тайнік у піламатэрыялах 👆

Крыніца: lrmuitine.lt
‼️ Быў ператрус у лідара БНФ Саранчукова

Сёння стала вядома, што 15 ліпеня адбыўся ператрус на лецішчы ў намесніка старшыні партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Ён цяпер часова выконвае абавязкі старшыні партыі пасля арышту Рыгора Кастусёва.

Саранчукоў цяпер недасяжны. Што з ім, невядома.

Крыніца: @belsat
⁉️ Толькі цяпер? Каналы і чаты «Страна для жизни» і «Новая Баравая 98%» прызналі экстрэмісцкімі

«Страна для жизни» – рух і фонд палітвязня Сяргея Ціханоўскага, які быў зняволены больш як год таму пасля таго, як стаў збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. За яго ў кандыдаты пайшла жонка – Святлана Ціханоўская, якую «Страна для жизни» падтрымала.

Новая Баравая – папулярны сярод айцішнікаў раён пад Менскам, які быў асабліва актыўным падчас пратэстаў 2020 года. Шмат жыхароў вывешвалі сцягі, часта збіраліся на акцыі пратэсту, тролілі сілавікоў «шматпластовымі» транспаранамі, ладзілі дваровыя пераклічкі…

Працяглы час сілавікі асабліва пільнавалі Новую Баравую, у тым ліку са зброяй у руках затрымлівалі людзей. Зімой раён застаўся без вады на тры дні пасля загадкавай аварыі. Цяпер на некалькіх хмарачосах раёну сілавікі павесілі чырвона-зялёныя сцягі і патрабуюць з жыхароў грошы на ахову тых сцягоў.

Крыніца: @euroradio, Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Журналістка Ларыса Шчыракова на волі пасля ператрусу

Забралі тэхніку, але саму журналістку-фрылансерку, якая супрацоўнічае з «Белсатам», не затрымалі.

Крыніца: Ларыса Шчыракова / Facebook
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️«ЕЗ зрабіў вялікую памылку, калі не ўводзіў ў мінулым годзе, яшчэ ў верасні, у кастрычніку, моцныя санкцыі, тады менавіта можна было б не дапусціць гэтай сітуацыі, якая адбываецца цяпер»

☝️Кіраўнік НАУ Павел Латушка жорстка выказаўся падчас нашага стрыму пра санкцыі Захаду і запазнелую, па ягонай думцы, рэакцыю на гвалт і рэпрэсіі ўладаў у Беларусі

Ці згодныя вы з ягонай пазіцыяй?
Яўгена Меркіса выпусцілі з Следчага Камітэту. Цяпер ён на волі.

Ў Яўгена быў ператрус, а потым яго затрымалі. Цяпер Яўген на волі. Пры ператрусе канфіскавалі тэхніку, 2 ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, налепкі.

Крыніца: @belsat
Белсат
‼️ Ігара Ільяша затрымалі ў сувязі з крымінальнымі справамі, але яго статус (сведка ці абвінавачаны) невядомы Справы паводле артыкулаў за «Масавыя беспарадкі» (293 КК РБ) і «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (342 КК РБ). Ігара…
❗️Ігара Ільяша вязуць у ізалятар

Сваякі журналіста «Белсата» расказалі, што ён трымаецца бадзёра, у добрым фізічным і эмацыйным стане, «упэўнены ў сабе, як заўсёды». Фізічны гвалт супраць яго не чынілі.

Таксама сваякі пацвердзілі, што ў пастановах на ператрусы былі артыкулы 293 і 342 КК РБ.

Telegram-канал Ігара захапілі невядомыя, змясцілі на аватарцы дзяржаўную сімволіку.

Крыніца: @belsat
❗️Сілавікі захапілі тэлеграм-канал журналіста Ігара Ільяша

Тыя, хто атрымаў правы на кіраванне каналам змянілі аватарку на дзяржаўны герб і змянілі назву на «Аналитика от Паралитика»

Крыніца: @belsat
‼️ Ператрус ідзе і ў гомельскага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына

Крыніца: @viasna96
На волі журналіст-фрылансер з Івацэвічаў Сяргей Скулавец

Яго дапытваў ГУБАЗіК, забралі ўсю тэхніку. Але цяпер Сяргей вяртаецца дадому.

Крыніца: @belsat
👮🏻 Следчы камітэт патлумачыў налёт на СМІ і няўрадавыя арганізацыі: нібыта выявілі «ценявы рух фінансаў»

Крымінальныя справы распачалі аб злачынствах. «у той ці іншай меры звязаных з пратэставай дзейнасцю», заявіў прадстаўнік СК Уладзімір Шышко, і ў час расследаванняў, кажа ён, атрымалі «дакладную інфармацыю аб датычнасці кіраўнікоў і працаўнікоў […] да ценявога руху значных фінансавых сродкаў, перадусім тых, што паступалі з-за мяжы, нясплаце падаткаў і фінансаванню рознага кшталту пратэставай актыўнасці».

Незаконнымі сярод іншага палічылі зборы на аплату штрафаў за мітынгі і правядзенне адукацыйных семінараў. Палітвязня Андрэя Аляксандрава вінавацяць у прынамсі 700 эпізодах перадачы грошай ад BYSOL і BY_help (фондаў, пра якія дзяржаўныя СМІ раней казалі, што тыя не дапамагаюць людзям). Таксама як пра нешта незаконнае пішуць аб заробку журналіста «Радыё Свабода» Валянціна Жданко, хоць і не заяўляюць, што ён не плаціў падаткі са сваіх заробкаў.

Сёння сілавікі прыйшлі да журналістаў «Белсата», «Радыё Свабода» і шэрагу фрылансераў, а таксама да старшыні ТБМ і праваабаронцаў «Прававой ініцыятывы». Па каго прыходзілі ўчора і пазаўчора, чытайце тут.

КДБ тым часам працягвае казаць пра «зачыстку» ад падпісантаў «дэструктыўных Telegram-каналаў» – заяўляе пра нібыта знойдзеную траўматычную зброю, наркотыкі, нацысцкую сімволіку…

Крыніца: БелТА
З «Белгазпрамбанку» забралі ўсё, што не было прыкалочана?

Надзея Ермакова сыходзіць з пасады кіраўніка «Белгазпрамбанку»

Яна паведаміла пра гэта ў лісце, разасланым па карпаратыўнай пошце. Сёння яе апошні працоўны дзень на пасадзе старшыні ААТ «Белгазпрамбанк».

Нагадаем, што 12 траўня 2020-а пост старшыні «Белгазпрамбанку» пакінуў Віктар Бабарыка для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, а Надзею Ермакову прызначылі на ягонае месца 15 студзеня 2021-а.

Крыніца: smartpress.by
‼️ Затрыманы журналіст і праваабаронца з Рэчыцы Андрэй Мядзведзеў

У кватэры Андрэя ў Калінкавічах быў ператрус. Сярод тых, хто затрымліваў — супрацоўнік КДБ.

Крыніца: @viasna96
‼️ Ператрус ідзе ў падпалкоўніка запасу Сяргея Шпака, які ў жніўні 2020 года здымаўся ў відэазвароце да вайскоўцаў

Крыніца: @viasna96
Заўсёды памятайце пра свае правы!

Як правільна паводзіць сябе на допыце і на што звяртаць увагу?

Абавязкова пачытайце парады адваката Сяргея Зікрацкага на выпадак затрымання: https://3beltv.eu/news/8-paradau-ab-tym-yak-pavodzits-syabe-na-dopytse-apytanni/
‼️ Ператрусы ў гарадзенскай актывісткі Лізы Бяляткі і яе сястры Юліі Рыбалкі

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да іх у межах расследавання справы аб «тэрарызме».

Крыніца: @viasna96
⛔️ Амбасадараў перастануць пускаць на суды?

Сёння такое здарылася двойчы: амбасадарам нкалькіх краінаў Еўразвязу адмовілі ў доступе на абвяшчэнне рашэння па скарзе Марыі Калеснікавай і на суд у «справе студэнтаў». У першым выпадку заявілі, што каб наведваць суды, цяпер замежным амбасадарам нібыта патрэбны адмысловы дазвол Міністэрства замежных справаў.

Крыніца: прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі
☝️ «Суддзяў, якія выносілі палітычныя прысуды, звольнім»

Адвакат і прадстаўнік Ціханоўскай у прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі расказаў «Белсату», як выглядае беларуская судовая сістэма цяпер, як беларусам сябе ад яе абараніць і як яе змяніць.

Пра сёння і заўтра беларускіх судоў: https://3beltv.eu/news/16-07-2021-suddzyau-yakiya-vynosili-palitychnyya-prysudy-zvolnim-syargej-zikratski-pra-syonnya-i-zautra-belaruskih-sudou/
Белсат
⁉️ Толькі цяпер? Каналы і чаты «Страна для жизни» і «Новая Баравая 98%» прызналі экстрэмісцкімі «Страна для жизни» – рух і фонд палітвязня Сяргея Ціханоўскага, які быў зняволены больш як год таму пасля таго, як стаў збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам…
⛔️ Экстрэмісцкім прызналі і Telegram-канал Андрэя Павука «Рудабельская паказуха»

Блогер, які цяпер вядомы як удзельнік дуэту «Красная Зелень» з Маргарытай Ляўчук, раней паказваў абсурднае жыццё свайго роднага мястэчка і сцябаўся з чыноўнікаў. Ён жа – аўтар жартаўліва-«патрыятычнай» песні «Я из деревни», якую некаторыя ўспрынялі занадта сур’ёзна.

Крыніца: @euroradio