Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Чэмпіён Беларусі па футболе салігорскі «Шахцёр» вылецеў з Лігі чэмпіёнаў ужо ў стартавым раўндзе

Сёння «гарнякі» саступілі балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1. З такім жа лікам тыдзень таму яны прайгралі і першы матч у Балгарыі.

Адзначым, што «хатні» матч «Шахцёр» праводзіў не ў Беларусі, а ў Сербіі. Гэта звязана з тым, што большасць еўрапейскіх авіякампаній не выковаюць рэйсы ў Беларусь пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Фота: ФК «Шахтёр» Солигорск
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 340-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

У Менску сёння максімальная тэмпература паветра сягне +30. Абяцаюць моцныя дажджы і навальніцы. Беражыце сябе!
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да праваабаронцы «Вясны» Уладзя Лабковіча.

Ён паспеў коратка паведаміць пра гэта ў сваім Facebook.

«Ператрус», – напісаў Лабковіч.

UPD. Таксама сілавікі прыйшлі да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, піша @nashaniva.

Крыніца: Facebook Уладзя Лабковіча
Белсат
Каля 9 раніцы супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава Крыніца: @viasna96
Паляванне на «Вясну» працягваецца – у Менску затрымалі праваабаронца Сяргея Сыса, у ягоным доме адбываецца ператрус

Крыніца: @viasna96
Белсат
Паляванне на «Вясну» працягваецца – у Менску затрымалі праваабаронца Сяргея Сыса, у ягоным доме адбываецца ператрус Крыніца: @viasna96
Таксама ператрус у дырэктаркі праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгі Смалянкі

Чакаецца ператрус і на офісе арганізацыі.

Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.
Сілавікі ўзяліся і за рух «За свабоду»

«Добрая навіна – СК прызнаў Рух праваабарончай арганізацыяй. Дрэнная – яны стаяць пад нашым офісам на Кульман», – напісаў у Facebook старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Крыніца: Facebook Юрася Губарэвіча
Сілавікі прыйшлі ў офіс выдання «Имена».

«У офісе «Імёнаў» нейкія людзі, імаверна ДФР. Больш нічога сказаць не магу», – напісала ў Facebook стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

Крыніца: Facebook Кацярыны Сінюк
Прайшоў ператрус у праваабронцы Андрэя Палуды

Ён затрыманы. Цяпер яго вязуць на пляцоўку «Тэрыторыя правоў», дзе таксама адбудзецца вобшук.

Крыніца: @viasna96
❗️У офіс БАЖ прыйшлі сілавікі. Яны выламалі дзверы

Крыніца: @bajby
У Берасці 40-гадовая жанчына атруцілася невядомым газам і памерла. Медыкі, якія прыехалі яе ратаваць, знепрытомнелі

Жанчына працавала ў памяшканні каналізацыйнай помпавай станцыі на тэрыторыі Берасцейскага абласнога клінічнага шпіталя. Каля 19-й гадзіны калегі знайшлі яе ў непрытомным стане і выклікалі хуткую дапамогу.

На выклік прыехалі 22-гадовая медсястра і 33-гадовы доктар. Яны, спрабуючы аказаць жанчыне дапамогу, таксама знепрытомнелі.

У выніку ўсіх траіх шпіталізавалі, аднак выратаваць жанчыну не ўдалося.

Крыніца: @skgovby
Ператрус на офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Крыніца: @nashaniva
Таксама выломваюць дзверы ў офісе Беларускага Хельсінскага камітэту.

Пра гэта напісаў у сваім Facebook старшыня праваабарончай арганізацыі Алег Гулак.

Крыніца: Facebook
Прыйшлі з ператрусам дадому да Мікалая Шараха

Ён кіруе ячэйкаю свабоднага прафзвязу ў Полацку і з'яўляецца сябрам Полацкага праваабарончага таварыства.

Крыніца: @nashaniva
Таксама ператрус адбываецца ў Берасці ў Кірыла Кафанава, праваабаронцы з арганізацыі Human Constanta.

Крыніца: @mediazonaby
17-гадоваму Мікіце Залатарову, які хварэе на эпілепсію, прысудзілі 4,5 гады калоніі за «гвалт над міліцыянтам».

Вядома, што сёння суддзя Казачок прысудзіў хлопцу 4,5 гады калоніі (разам з папярэднім прысудам). Яму залічылі (1 дзень у СІЗА за 2 дні пакарання) тэрмін знаходжання ў СІЗА.

Мікіта неаднаразова казаў пра збіццё і жорсткае абыходжанне з боку міліцыянтаў.

Крыніца: @viasnahomel
❗️Сілавікі прыйшлі ў офіс цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC і на сядзібу партыі БНФ

Крыніца: @radiosvaboda