Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
☝️Вось да каго міліцыянты ўсё ж такі трапілі падчас «зачысткі» у Берасці і Гомлі ад самай раніцы: ▪️Сілавікі прыйшлі да бухгалтаркі выдання «Сильные новости» Ганны Стрэльчанкі ▪️Фатографкі з Берасця Вольгі Латышавай ▪️Да выдаўцы берасцейскага часопісу «Бинокль»…
Бухгалтарка «Сильных Новостей» Ганна Стрэльчанка на волі.

Сёння ў яе прайшоў ператрус, а потым яе адвезлі на допыт у РАУС. У Ганны канфіскавалі тэхніку, нататнікі і пячаткі. Яна не выходзіла на сувязь 11 гадзін.

Крыніца: @gomeltoday
У Лёзне сёння патанула 13-гадовая дзяўчынка

Яна папрасіла сяброўку навучыць яе плаваць. Дзяўчынкі зайшлі ў возера, пасля адна з іх (тая, што не ўмела плаваць) рэзка сышла пад ваду. Сяброўка не змагла дацягнуцца да яе, каб выратаваць, і пачала зваць на дапамогу.

На той момант, калі ратавальнікі дасталі дзяўчынку з вады, яна была ўжо нежывая.

Крыніца: @skgovby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось такое тарнада заўважылі ў полі ў Ганцавіцкім раёне😳

Крыніца: Першы Рэгіён (Youtube)
Белсат
У Гомлі знікла святло на 27 вуліцах (у тым ліку цэнтральных – Савецкай, Кірава і праспекце Перамогі) «Гомельэнерга» паведаміла, што гэта аварыйныя адключэнні. Кароткачасовыя перабоі магчымыя і на іншых вуліцах. Крыніца: gomelenergo.by
У Гомлі паціху сталі ўключаць святло на цэнтральных вуліцах. Аднак яно ёсць далёка не паўсюль

Вось як мясцовыя жыхары апісвалі сітуацыю станам на 21-ю гадзіну:

«Коллапс на проспекте Победы. Закрыты магазины, не работают светофоры, фонари. Бригады пытаются устранить неисправность на подстанции по ул. Рогачёвской. Люди на улицах. В окнах свечки. Стабильность по-лукашенковски»

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае за 13 ліпеня:

🔹 Лукашэнка нечакана паляцеў на перамовы з Пуціным. Гэты візіт загадзя не анансаваўся

🔹 Мужчына, які зняў на відэа здарэнне з дзіцячымі батутамі ў Александрыі, атрымаў 7 содняў арышту

🔹 Сейм Літвы прызнаў рэзкае павелічэнне колькасці мігрантаў з боку Беларусі гібрыднай агрэсіяй

🔹 Сілавікі прыйшлі да выдаўцы часопісу «Бинокль», у рэдакцыю парталу «Магілёўскі рэгіён» і да бухгалтаркі гомельскіх «Сильных новостей»

🔹 Валанцёраў фонду «Страна для жизни» вінавацяць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання»

🔹 Цэнтр Гомлю застаўся без святла праз аварыйнае адключэнне электрычнасці
Чэмпіён Беларусі па футболе салігорскі «Шахцёр» вылецеў з Лігі чэмпіёнаў ужо ў стартавым раўндзе

Сёння «гарнякі» саступілі балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1. З такім жа лікам тыдзень таму яны прайгралі і першы матч у Балгарыі.

Адзначым, што «хатні» матч «Шахцёр» праводзіў не ў Беларусі, а ў Сербіі. Гэта звязана з тым, што большасць еўрапейскіх авіякампаній не выковаюць рэйсы ў Беларусь пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Фота: ФК «Шахтёр» Солигорск
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 340-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

У Менску сёння максімальная тэмпература паветра сягне +30. Абяцаюць моцныя дажджы і навальніцы. Беражыце сябе!
Сілавікі прыйшлі з ператрусам да праваабаронцы «Вясны» Уладзя Лабковіча.

Ён паспеў коратка паведаміць пра гэта ў сваім Facebook.

«Ператрус», – напісаў Лабковіч.

UPD. Таксама сілавікі прыйшлі да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, піша @nashaniva.

Крыніца: Facebook Уладзя Лабковіча
Белсат
Каля 9 раніцы супрацоўнікі ДФР прыйшлі з ператрусам да гарадзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава Крыніца: @viasna96
Паляванне на «Вясну» працягваецца – у Менску затрымалі праваабаронца Сяргея Сыса, у ягоным доме адбываецца ператрус

Крыніца: @viasna96
Белсат
Паляванне на «Вясну» працягваецца – у Менску затрымалі праваабаронца Сяргея Сыса, у ягоным доме адбываецца ператрус Крыніца: @viasna96
Таксама ператрус у дырэктаркі праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгі Смалянкі

Чакаецца ператрус і на офісе арганізацыі.

Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.
Сілавікі ўзяліся і за рух «За свабоду»

«Добрая навіна – СК прызнаў Рух праваабарончай арганізацыяй. Дрэнная – яны стаяць пад нашым офісам на Кульман», – напісаў у Facebook старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Крыніца: Facebook Юрася Губарэвіча
Сілавікі прыйшлі ў офіс выдання «Имена».

«У офісе «Імёнаў» нейкія людзі, імаверна ДФР. Больш нічога сказаць не магу», – напісала ў Facebook стваральніца праекту Кацярына Сінюк.

Крыніца: Facebook Кацярыны Сінюк
Прайшоў ператрус у праваабронцы Андрэя Палуды

Ён затрыманы. Цяпер яго вязуць на пляцоўку «Тэрыторыя правоў», дзе таксама адбудзецца вобшук.

Крыніца: @viasna96
❗️У офіс БАЖ прыйшлі сілавікі. Яны выламалі дзверы

Крыніца: @bajby
У Берасці 40-гадовая жанчына атруцілася невядомым газам і памерла. Медыкі, якія прыехалі яе ратаваць, знепрытомнелі

Жанчына працавала ў памяшканні каналізацыйнай помпавай станцыі на тэрыторыі Берасцейскага абласнога клінічнага шпіталя. Каля 19-й гадзіны калегі знайшлі яе ў непрытомным стане і выклікалі хуткую дапамогу.

На выклік прыехалі 22-гадовая медсястра і 33-гадовы доктар. Яны, спрабуючы аказаць жанчыне дапамогу, таксама знепрытомнелі.

У выніку ўсіх траіх шпіталізавалі, аднак выратаваць жанчыну не ўдалося.

Крыніца: @skgovby
Ператрус на офісе Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Крыніца: @nashaniva