Белсат
19.1K subscribers
64.4K photos
20.3K videos
38 files
50.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚪️🔴⚪️ «Гэта не суды, а персанальная помста і расправа ад таго, хто захапіў і ўтрымлівае ўладу праз гвалт».

Святлана Ціханоўская
звярнулася да народу з нагоды суда над сваім мужам Сяргеем Ціханоўскім.

Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскага СІЗА. Разам з Сяргеем Ціханоўскім судзяць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.

Крыніца: @tsikhanouskaya

https://www.youtube.com/watch?v=795sU4GL4fM
Беларусь рыхтуе запыт у Латвію ў дачыненні 22 былых эсэсаўцаў.

Генпракурор Андрэй Швед заявіў, што ў Рыгу накіроўваецца даручэнне аб наданні прававой дапамогі.

Усяго пракуроры ўсталявалі прозвішчы і адрасы каля 400 жывых эсэсаўцаў латышскіх легіёнаў СС і накіравалі ў Латвію, Вялікую Брытанію, Аўстралію і Канаду просьбы дапытаць іх.

Крыніца: @tass_agency
У Барысаўскім раёне з-за спякоты падняўся асфальт.

Цяпер дарога ў населеным пункце Пчэльнік ператварылася ў трамплін. Будзьце ўважлівымі на дарогах!

Крыніца: @zamkadomby
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✌️ Маскоўскія беларусы ў падтрымку палітвязняў.

Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.
Сёння іх распачалі судзіць у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскага СІЗА.

Крыніца: чытачы@belsat
Генпракуратура Беларусі перадала ў СК справу супраць кіраўніка МЗС Латвіі і мэра Рыгі.

Справу распачалі праз інцыдэнт 24 траўня, калі ў цэнтры Рыгі міністр замежных справаў Эдгар Рынкевіч і мэр сталіцы Мартыньш Стакіс замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы.

У Генпракуратуры гэта палічылі здзекам з дзяржаўнай сімволікі і праз чатыры дні супраць грамадзянаў Латвіі распачалі крымінальную справу.

Крыніца: @belta_telegram
Белсат
Санкцыі ЕЗ увядуць з 24 чэрвеня і закрануць шэраг галінаў. «Пастаянныя прадстаўнікі ЕЗ толькі што ўзгаднілі сектаральныя санкцыі ў дачыненні беларускага фінансавага, нафтавага, тытунёвага сектараў, а таксама ў дачыненні вытворчасці хлёрыстага калію», – напісала…
Сёння набываюць моц сектаральныя санкцыі Еўразвязу

Міністры замежных спраў Еўразвязу ўхвалілі чацвёрты пакет санкцый 21 чэрвеня ў Бруселі.
Ранней Еўразвяз зацвердзіў санкцыйных спіс з 78 беларускіх чыноўнікаў і 8 арганізацый, набліжаных да Лукашэнкі.
Таксама ЗША ўвялі санкцыі да 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб. Санкцыйныя спісы ўслед за ЕЗ і ЗША пашырылі таксама Велікабрытанія і Канада.
Агулам пад санкцыямі цяпер знаходзяцца 166 фізічных асоб і 15 арганізацый.
Прычына – парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Крыніца: @ru.euronews.com
У ЗША пачалі выносіць прысуды па справах аб штурме Капітолія.

Першы прысуд вынеслі 49-гадовай амерыканке Ганне Морган-Лойд 23 чэрвеня. Яе чакае тры гады ўмоўна, 120 гадзін грамадскіх прац і штраф у памеры 500 долараў.

Жанчына заключыла пагадненне са следствам і прызнала віну. На паседжанні яна выбачылася перад судом, сваёй сям’ёй і «амерыканскім народам». Па дадзеных пракуратуры жанчына правяла ўнутры будынку Капітолія каля 10 хвілін і не ўдзельнічала ў актах гвалту або псавання маёмасці.

«Мне сорамна, што падзеі таго дня сталі дзікай праявай жорсткасці. Я ніколі не мела намеру быць часткай чаго-небудзь, што так ганебна для нашага амерыканскага народу», – сказала Лойд на судзе.

Штурм Капітолія адбыўся ў студзені 2021-га, калі дэманстрацыя прыхільнікаў экс-прэзідэнта Дональда Трампа перацякла ў беспарадкі.

Усяго па справе аб беспарадках у Вашынгтоне праходзяць каля 500 чалавек.

Крыніца: Associated Press
Белсат
❗️Сёння, 24 чэрвеня, распачнецца судовы працэс, які вызначыць далейшы лёс TUT.by. Галоўнае пытанне: ці прызнаюць прадукцыю выдання экстрэмісцкай? Што ў заяве МУС і афіцыйным абвінавачванні? Што будзе, калі партал прызнаюць экстрэмісцкім, і пры чым тут рэспубліканская…
❗️Суд над TUT.by прыпынілі на нявызначаны тэрмін.

Была пададзеная заява пра абскарджванне дзеянняў камісіі ў вынясенні экспертнага заключэння. Яе будзе разглядаць Эканамічны суд. Дата паседжання пакуль не вызначаная.

Крыніца: @tutby_official
Апошняе слова Віктара Бабарыкі перад абвяшчэннем прысуду прагучыць сёння пасля абеду ў судзе Маскоўскага раёну.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
⚡️Еўразвяз зацвердзіў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сектаральныя санкцыі закрануць нафтавую, калійную і тытунёвую прамысловасці, банкаўскі і абаронны сектары, тэхналогіі відэаназірання.

Крыніца: Twitter
На сустрэчы з губернатарам Гарадзенскай вобласці Уладзімірам Каранікам Лукашэнка заявіў, што дапускае магчымасць увядзенне ваеннага становішча праз санкцыі:

«Ваеннае становішча, калі трэба, але ніякага прасядання [праз санкцыі] быць не павінна. Мы гэтым мярзотнікам па той бок мяжы павінны паказаць, што іх санкцыі – іх бяссілле»

Таксама Лукашэнка зноў загаварыў пра заробкі: «Калі мы за пяцігодку па $ 700-800 за сярэдні заробак па краіне будзем мець – гэта будзе нядрэнна, а тысячу – цудоўна».

Крыніца: Пул первого
Белсат
Апошняе слова Віктара Бабарыкі перад абвяшчэннем прысуду прагучыць сёння пасля абеду ў судзе Маскоўскага раёну. Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Каля Маскоўскага суда з'явілася чарга з ахвочых трапіць на судовае пасяджэнне, дзе прагучыць апошняе слова Віктара Бабарыкі перад абвешчаннем прысуду.

Крыніца: @vybory_smotri
Новую крымінальную справу супраць 17-гадовага Мікіты Залатарова перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Падлетка абвінавачваюць у нападзе на працаўніка СІЗА-3 паводле арт. 364 КК.

Паводле матэрыялаў справы, Мікіта «наўмысна зрабіў падножку працаўніку Лучкіну Н. А., у выніку чаго той упаў на падлогу, а калі падняўся, то прыхіліў Мікіту да сцяны, але падлетак схапіў Лучкіна за валасы і шыю, учыніўшы фізічны боль і пабоі пацярпеламу, а таксама выказаў пагрозу ўжывання гвалту ў адрас працаўніцы Хаўбок Т. Ю. і ейных блізкіх».

Мікіту ўжо асудзілі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі ў крымінальнай справе за тое, што нібыта 10 жніўня кідаў «кактэйлі Молатава». Хлопец сваёй віны не прызнаў.

Падлетак хворы на эпілепсію і неаднаразова скардзіўся бацьку на жорсткае збіццё ў СІЗА.

Крыніца: @prisoners_spring96
Белсат
❗️Сёння пройдуць суды над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым Суд адбудзецца ў закрытым рэжыме ў СІЗА № 3. Адвакаты пад падпіскай аб неразгалошванні Крыніца: @viasna96
✌️ У гомельскім СІЗА адбываецца закрыты працэс над групаю палітвязняў.

Судзяць Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.

На закрытае паседжанне пусцілі дзяржаўныя СМІ, але родным прысутнічаць не дазволілі. Хто гэтыя палітычныя зняволеныя, якіх судзяць, хаваючы ад грамадскасці? Чаму на суд не пусцілі родзічаў і незалежных журналістаў?

Падрабязнасці чытайце на нашым сайце.👇

https://3beltv.eu/news/23-06-2021-sprava-tsihanouskaga-statkevicha-losika-shto-vyadoma-pra-figurantau-yak-yany-zvyazanyya/

Заходзьце на «Белсат» праз прыкладанні Андроід і IOS
Яшчэ адзін сталічны тэлеграм-канал і два чаты прызналі экстрэмісткамі. Гэта:

– «Лебяжий 97%»;
– «Лебяжий 97% чат»;
– «Центральный 97%».

Такім чынам, цяпер у Беларусі 40 тэлеграм-каналаў і 38 тэлеграм-чатаў Генпракуратура прызнала экстрэмісткамі.
Белсат
Каля Маскоўскага суда з'явілася чарга з ахвочых трапіць на судовае пасяджэнне, дзе прагучыць апошняе слова Віктара Бабарыкі перад абвешчаннем прысуду. Крыніца: @vybory_smotri
❗️ Адвакат Віктара Бабарыкі заявіла ў судзе пра пазбаўленне свайго падабароннага ўсіх правоў.

Наталля Мацкевіч падкрэсліла, што абарона Віктара Бабарыкі павінна была літаральна маўчаць у сувязі з падпіскай аб неразгалошванні матэрыялаў крымінальнай справы.

«Кажучы прававой мовай, гэта справа аб паразе ў правах, аб парушэнні і выпустошванні грамадзянскіх і палітычных, а таксама працэсуальных правоў у дачыненні Віктара Бабарыкі».

Крыніца: @viasna96
⚡️ «АБСЕ: у Беларусі новыя сур'ёзныя абмежаванні свабоды медыяў».

Гэтак Тэрэза Рыбейра – прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў – пракаментавала нядаўна прынятыя ў Беларусі законы.

«Прававое рэгуляванне, нядаўна ўведзенае ўладамі Беларусі, пагаршае і без таго цяжкую сітуацыю са свабодай выказвання меркавання і свабодай медыяў у краіне», – сказала Тэрэза Рыбейра.

«Я заклікаю нацыянальныя ўлады адмяніць гэтыя празмерныя абмяжоўванні і правесці комплексную рэформу нацыянальнага заканадаўства, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у рамках АБСЕ».

Крыніца: @bajby
❗️У інтэрнаце БНТУ загінуў студэнт.

У 16-м інтэрнаце ва Уруччы дзяўчына прыйшла да хлопца ў пакой, каб разбудзіць, і знайшла яго павешаным.
Мяркуюць, што гэта суіцыд.

Крыніца: @euroradio
Сур'ёзная аварыя з удзелам двух аўтаў адбылася сёння пад Баранавічамі.

Як паведамілі відавочцы, на трасе сутыкнуліся два легкавікі: Volkswagen Jetta і сустрэчны Citroen Xsara, кіроўца якога паварочваў налева.

Кіроўца Volkswagen апынуўся заблакаваным у салоне – з аўта яго даставалі ратаўнікі. Ён і пасажырка атрымалі траўмы, іх даставілі ў шпіталь. Другі кіроўца ў аварыі не пацярпеў.

Крыніца: @tutby_official
Белсат
❗️Суд над TUT.by прыпынілі на нявызначаны тэрмін. Была пададзеная заява пра абскарджванне дзеянняў камісіі ў вынясенні экспертнага заключэння. Яе будзе разглядаць Эканамічны суд. Дата паседжання пакуль не вызначаная. Крыніца: @tutby_official
Пасяджэнне для абскарджання дзеянняў камісіі ў вынясенні экспертнага заключэння аб прызнанні матэрыялаў TUT.by экстрэмісцкімі, адбудзецца 6 ліпеня ў Эканамічным судзе.

Крыніца: @tutby_official