Белсат
19.1K subscribers
64.4K photos
20.3K videos
38 files
50.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Кітай выступіў супраць ўведзенага чацвертага пакету санкцыяў Еўразвязу супраць Беларусі.

«Мы рашуча супраць таго, каб у міжнародных дачыненнях выкарыстоўваліся пагрозы і аднабаковыя санкцыі, Кітай супраць ўмяшання вонкавых сіл ва ўнутраныя справы Беларусі», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітаю Чжаў Лі Цзянь.

Пра падтрыманне Беларусі пасля уведзеных санкцыяў Еўразвязу заявіў пасол Расеі ў Беларусі Яўген Лук'янаў. Ён сказаў, што Расея «не кіне Беларусі» і будзе падтрымліваць «да самых крытычных абставінаў».

Крыніца: tass.ru Фота: rbc.ru
Толькі за содні на літоўскай мяжы затрымалі 58 няўлічаных мігрантаў з Беларусі

За 21 і 22 чэрвеня памежнікі Літвы затрымалі тры групы незарэгістраваных мігрантаў – агулам 58 чалавек. З іх 54 чалавекі паходжаннем з Іраку, а 4 – грамадзяне Шры-Ланкі. Усе яны запрасілі прытулку ў Літве.

Агулам сёлета ў Літву спрабавалі ўехаць 498 няўлічаных мігрантаў з Беларусі. Гэта ў шэсць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Крыніца: pasienis.lt
⚡️Пракурор у справе «Белгазпрамбанку» патрабуе для Віктара Бабарыкі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Сам Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.

Крыніца: @tass_agency
☝️Святлана Ціханоўская ў Бруселі заклікала міністраў замежных справаў ЕЗ быць паслядоўнымі ў палітыцы і захоўваць цвярозы розум

Паводле яе, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей ужо вывучае магчымасць падобнай угоды, як у 2016-м, калі Еўразвяз скасаваў санкцыі супраць Беларусі, спасылаючыся на «паляпшэнне» стасункаў з Менскам і вызваленне шасці палітзняволеных.

Цяпер Макей можа прапанаваць перавесці затрыманых журналістаў з турмы пад хатні арышт

«Я заклікала міністраў: не гуляйце больш у гэтую гульню, – кажа Святлана. – Будзьце паслядоўныя ў сваёй палітыцы, бо інакш гэта шлях у нікуды, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні грамадзянскай супольнасці: вызваленне палітвязняў, перамовы з грамадзянскай супольнасцю і новыя выбары. Ніякага скасавання санкцыяў. Я думаю, што міністры гэта вельмі выразна разумеюць».

Адказваючы на пытанне пра сцверджанні, што санкцыі нашкодзяць звычайным грамадзянам, яна сказала: «Людзі пакутуюць не праз санкцыі. Яны пакутуюць праз беззаконне».

Крыніца: Politico
🚀Расейскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, які цяпер застаецца на борце МКС, зрабіў фота Берасця з арбіты ў дзень 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Ён назваў 22 чэрвеня 1941 года адною з самых сумных дат у гісторыі Беларусі.
«Абарона Берасцейскай крэпасці (крыху ніжэй за сярэдзіну фота) – адзін з першых і самых драматычных эпізодаў пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай», – напісаў касманаўт у сваім Twitter.

Цяпер Алег Навіцкі ў трэцяй экспедыцыі і ўваходзіць у склад асноўнага экіпажу ў якасці камандзіра карабля. 2 чэрвеня ён здзейсніў свой першы выхад у адкрыты космас, дзе правёў сем гадзінаў.
Пасля 45 содняў адміністратыўнага арышту на волю выйшаў лідар страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун.

«Анатоль Бокун на свабодзе. Ён у добрым настроі і не наракае на здароўе!»паведамляе тэлеграм-канал стачкаму «Беларуськалію».

Нагадаем, што сустаршыню страйкаму затрымалі 8 траўня ў бацькоўскім доме. На закрытым працэсе яго асудзілі за «несанкцыянаваную акцыю» на 30 содняў арышту, а пасля яшчэ дадалі 15 содняў нібыта за «непадпарадкаванне працаўнікам міліцыі».

Акрамя содняў Анатоля Бокуна аштрафавалі на 10 базавых за «незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання».
☝️«Спачатку выклікаюць да кіраўніцтва, а там ужо прысутнічаюць людзі з «канторы», забіраюць тэлефон і вязуць на размову»

У кабінетах кіраўніцтва працаўнікоў Гарадзенскай ЦЭЦ-2 запалохвалі і вазілі на «размовы» пасля таго, як у сеціве з’явіўся аўдыязапіс выступу гендырэктара «Горадняэнерга» Віктара Жука на мясцовай нарадзе.

З ягоных словаў, на Гарадзенскай ЦЭЦ-2 подпісы пад зваротам паставілі толькі 6 чалавек, хаця на прадпрыемстве на той час працавалі каля 570 асобаў.

Вось што распавядаюць працаўнікі👇

https://3beltv.eu/news/22-06-2021-mat-prynizhenne-zapalohvanne-yak-kdb-tsisnuu-na-pratsaunikou-tets-2-za-audyyazapis-vystupu-gendyrektara-goradnyaenerga/
❗️Белгідрамет папярэджвае пра чырвоны ўзровень небяспекі праз высокую тэмпературу паветра.

Так, у дзённыя гадзіны 23–25 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе +30–34 °С, а на паўднёвым усходзе краіны можа дасягаць + 36 °С.

Як ратавацца ад спёкі, чытайце ў нашым матэрыяле.

Крыніца: Белгідрамет
Белсат
⚡️Пракурор у справе «Белгазпрамбанку» патрабуе для Віктара Бабарыкі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. Сам Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.…
Акрамя 15 гадоў пазбаўлення волі для Віктара Бабарыкі, пракурор запрасіў і штраф у памеры 145 тысяч рублёў.

▫️Сяргея Шабана і Дзмітрыя Кузьміча дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць 6,5 гадамі пазбаўлення волі;

▫️Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралёта і Кірыла Бадзея пракурор папрасіў пакараць 5,5 гадамі пазбаўлення волі.

▫️Аляксею Задойку, намесніку Бабарыкі, пракурор запрасіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

▫️Віктару Кабяку, саўладальніку і кіраўніку кампаніі «Активлизинг», пракурор запрасіў 3 гады пазбаўлення волі.

Крыніца: @viasna96
💰 Долар, еўра і расейскі рубль выраслі. Вынікі таргоў на валютнай біржы:

🇺🇸⬆️ 1 USD = 2,5368 BYN (+0.0048)
🇪🇺⬆️ 1 EUR = 3,0185 BYN ( +0.0117)
🇷🇺⬆️ 100 RUB = 3,4673 BYN (+0.0061)
😳МЗС Беларусі: «Аб’яднаная Еўропа напала на Савецкі Саюз 80 гадоў таму, а ў XXI стагоддзі беларускі народ ізноў стаў палігонам для незадаволеных амбіцыяў еўрапейскіх палітыкаў»

🤕Міністэрства замежных спраў пракаментавала санкцыі Еўразвязу і назвала іх «абвяшчэннем эканамічнай вайны».

Крыніца: mfa.gov.by
💰З 1 ліпеня працаўнікі дзяржСМІ змогуць атрымаць надбаўкі да зарплаты

Памер прэміяў вырасце з 5 % да 20 %, а таксама павялічваецца памер адначаснай выплаты на аздараўленне.

Таксама ўсталёўваюцца надбаўкі за складанасць і напружанасць працы кіраўнікам, адмыслоўцам і іншым службоўцам бюджэтных арганізацыяў, якія адносяцца да сферы дзейнасці Міністэрства інфармацыі.

Памеры і парадак выплаты вызначаюцца кіраўнікамі бюджэтных арганізацыяў. Наддатак не закранае рабочых прафесіяў.

Крыніца: @bajby
Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, асуджаную за сарваную балаклаву, ужо паўтара месяца трымаюць у ШІЗА. Жанчына адбывае пакаранне ў гомельскай калоніі № 4.

У штрафны ізалятар Наталлю змяшчалі з 6 да 23 траўня, а таксама з 24 траўня да 3 чэрвеня. Пасля чатыры дні жанчына правяла ў медсанчастцы, а з 8 чэрвеня яе зноў адправілі ў штрафны ізалятар. Цяпер яна часова пазбаўленая права на званкі і лісты.

Адзінае, што брат Генадзь атрымаў за гэты час, – тэлеграма. Наталля пісала, што ёй далі кароткі бальнічны, скардзілася на боль пальцаў рук і ног, тэмпературу 37,3.

Дакладнай прычыны трымання яе ў ШІЗА брат не ведае, але мяркуе, што жанчыну маглі перавесці на пашыў формы для сілавікоў. Раней яна збіралася адмовіцца гэта рабіць.

Крыніца: @nashaniva
Улады Грэцыі разглядаюць варыянт крымінальнага пераследу адказных за інцыдэнт з пасадкаю самалёта «Ryanair».

Міністр замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыяс у каментары тэлеканалу «Euronews» паведаміў, што Грэцыя разглядае пытанне крымінальнага пераследу адказных за інцыдэнт з вымушанаю пасадкаю 23 траўня пасажырскага самалёта «Ryanair».

«Гэта [санкцыі] не супраць эканомікі Беларусі, гэта супраць беларускага рэжыму. Абсалютна зразумела, што Еўрапейскі звяз спрабуе зрабіць: падтрымаць намаганні беларусаў у справе аднаўлення дэмакратыі ў краіне. Мы не забыліся і пра выкраданне самалёта Ryanair. Грэцыя – бо самалёт вылятаў з Афінаў у Вільню – разглядае пытанне пра распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні вінаватых у гэтым», – паведаміў Нікас Дэндыяс.

Крыніца: Twitter
Фільм блогера Сцяпана Пуцілы «Лукашэнка. Залатое дно» прызнаны экстрэмісцкім.

Ён унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэннем суда Цэнтральнага раёну ад 10 чэрвеня. Сёння Мінінфарм апублікаваў абноўленую версію спісу.

Фільм «Лукашэнка. Залатое дно» выйшаў на YouTube-канале 8 сакавіка і за гэты час сабраў больш за 6,5 млн праглядаў.

Крыніца: mininform.gov.by
⚡️У онлайн-краму 21vek.by прыйшлі сілавікі.

Паведамляюць, што перакрытыя паверхі, на якіх месціцца офіс, і пра затрыманне некалькіх працаўнікоў. Іншыя працаўнікі не выходзяць на сувязь.

Калі ў вас ёсць падрабязнасці, дасылайце нам у бот @BelsatBot
Віленскі муніцыпалітэт адным з першых вывесіў на свой будынак БЧБ-сцяг.

Муніцыпалітэт таксама прапанаваў размясціцца ў сваім будынку 20 беларускім стартапам, СМІ і кампаніям, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь. «Цяпер беларусы маюць вострую патрэбу ў такое дапамозе, каб мець свабоду і магчымасць забяспечыць бесперапыннасць сваёй дзейнасці», – гаворыцца ў паведамленні. Памяшканне ім будзе прадастаўлена бясплатна.

«Вільня дапамагае сваім суседзям, пакуль іх краіна акупаваная тэрарыстычным рэжымам. Прымаючы і даючы працоўныя месцы для ахвяр рэпрэсій, якія шукаюць прытулку, мы таксама робім свой уклад у іх перамогу. І мы таксама выйграем – горад жыве, пакуль творчыя і свабодныя людзі выбіраюць працаваць і тварыць у Вільні», – сказаў мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.

Крыніца: vilnius.lt
Белсат
⚡️У онлайн-краму 21vek.by прыйшлі сілавікі. Паведамляюць, што перакрытыя паверхі, на якіх месціцца офіс, і пра затрыманне некалькіх працаўнікоў. Іншыя працаўнікі не выходзяць на сувязь. Калі ў вас ёсць падрабязнасці, дасылайце нам у бот @BelsatBot
Паведамляецца аб верагодным затрыманні сузаснавальнікаў інтэрнэт-крамы 21vek.bу Паўла Матусевіча і Сяргея Вайніловіча.

@onlinerby паведамляе, што апошняга забралі з загараднага дому.
Ахова стадыёна ў Валенсіі не дазваляла заўзятарам беларускай зборнай па баскетболу прайсці на стадыён з бел-чырвона-белымі сцягамі і выклікала паліцыю

Па словах відавочцаў, паліцыя сказала што гэта гістарычны сцяг Беларусі і не ўмешвалася.

🤔Беларусы Іспаніі цікавяцца, як пракаментуюць гэтае здарэнне ў FIBA, якія дэкларуюць, што яны «па-за палітыкай».

https://youtu.be/ppzwoXvR-lY
Прэм'ер-міністр Галоўчанка заявіў, што ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі «не застануцца без адказу».

Ён распавёў, што цяпер адпаведная служба вывучае тэкст санкцый і выбіраюцца «меры рэагавання з таго набору, які мы выпрацавалі. Думаю, не за гарамі той час, калі мы гэтыя рашэнні прымем», – сказаў Раман Галоўчанка.

Крыніца: @belta_telegramm
У ДЛГУ «Пружанскі лясгас» звальняюць працаўнікоў, якія адкрыта выступаюць супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі. Чарговым звольненым стаў вадзіцель Анатоль Дзевянцейчык.

Дырэктар лясгасу Уладзімір Жалнерчык прапаноўваў яму напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў, але той адмовіўся. На што дырэктар паведаміў, што ў яго ёсць распараджэнне пракуратуры звальняць такіх, як ён:

«...Па-нармальнаму ты не хочаш сысці. Прадстаўленне пракуратуры прыйшло.... Ты не чытаў паперу пракуратуры? Ты не ведаеш, што адбываецца? Ты супраць дзяржавы. Дадзеная сімволіка, што выкарыстоўваеце. У мяне ёсць канкрэтны загад!».

На Анатоля Дзевянцейчыка на працы і з боку міліцыі быў ціск. Са жніўня ён быў пазбаўлены надбавак і даплат, заробак паменшыўся на 330 рублёў. Дому, на працы жонкі і ў аўтамабілі неаднаразова праводзіліся ператрусы і агляды з парушэннем нормаў заканадаўства.

У выніку мужчыну звольнілі па п.6 арт.42 ПК за невыкананне без важкіх прычынаў працоўных абавязкаў. Скаргі не прыносяць вынікаў.

Крыніца: @belsat