Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
☝️Павел Латушка збіраецца падаць заяву на Лукашэнку, Карпянкова і Церцеля ў польскую пракуратуру Нагода – пагрозы фізічнага гвалту і тэрору, якія ён атрымлівае апошнім часам. Латушка панясе заяву ў пракуратуру заўтра раніцаю. Крыніца: @belsat
Павел Латушка падаў у пракуратуру Польшчы заяву на Лукашэнку, Карпянкова, іншых сілавікоў і прапагандыстаў

Такім чынам ён паінфармаваў гэтае ведамства пра пагрозы фізічнага гвалту, якія атрымліваў, і пра рыхтаванне ягонага выкрадання з тэрыторыі Польшчы.

Крыніца: @latushka
⚡️ У Дзяніса Дудзінскага ператрус.

Сілавікі прыйшлі да актора і шоўмена і ягонае жонкі Кацярыны Раецкай.

Імаверна, што з Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Тэлефоны Дзяніса і Кацярыны не адказваюць.

Крыніца: @onlinerby
😲 Штраф за леташнюю публікацыю

Яго атрымаў Яўген Валадашчук – заснавальнік сайту «Газета Слонімская».

2610 рублёў ён мусіць выплаціць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Гэта была публікацыя за чэрвень 2020 года, узятая з інтэрнэт-каналу, які быў прызнаны «экстрэмісцкім» на тры месяцы пазней.😳

Што вы думаце пра мэту такіх працэсаў? Пішыце ў каментарах.

Крыніца: gs.by
У Цэнтральным судзе Гомля ідзе працэс над 29-гадовым Максімам Ялканавым

Яго вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле версіі следства, Максім 10 жніўня патэлефанаваў сваім сябрам, і яны (9 чалавек) паехалі ў Гомель.

Гэта і ставяць у віну хлопцу.

Крыніца: @belsat
💥Два прададзеныя квіткі і адзін глядач.

Так выглядаў матч паміж камандамі Расеі і Беларусі на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Рызе.

І гэты адзіны глядач – жыхар Рыгі – заўзеў за Расею.

Беларусь на гэтым матчы разгромна прагуляла расейцам – 0:6

Чытайце падрабязнасці тут👇

https://3beltv.eu/news/02-06-2021-zbornaya-belarusi-pa-hakei-patsyarpela-parazu-ad-rasei-z-likam-0-6-na-match-pryjshou-adzin-zauzyatar/
На плошчы Праўды сёння з'явілася такое графіці са Сцяпанам Латыпавым

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
Хакейная зборная Беларусі саступіла камандзе Расеі з лікам 0:6 у заключным групавым матчы чэмпіянату свету ў Рызе У сваёй групе беларусы занялі апошняе, 8-е месца. Крыніца: iihf.com
Хакеісты зборнай Беларусі, якія ўчора разгромна саступілі расейцам 0:6 і занялі апошняе месца ў сваёй групе на чэмпіянаце свету, будуць вяртацца з Рыгі ў Менск на аўтобусе

Крыніца: @tribuna_by
Учора мы апублікавалі інфармацыю, што атрымалі ад чалавека, які напісаў у наш чат-бот. Ён сцвярджаў, што беларускага журналіста Васіля Сямашку затрымалі на Данбасе ўкраінскія вайскоўцы.

Інфармацыя выявілася фэйкам. Васіль зняпраўдзіў яе на сваёй старонцы ў Facebook.

Мы
выбачаемся перад нашымі чытачамі і перад Васілём Сямашкам.
❗️Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла ў сваім Twitter, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя ў Польшчу

Гэта, імаверна, Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.

Вярнуцца ў Беларусь яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць паперы пра нявыезд, які, выходзіць, яны адразу і «парушылі».

Прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці абвінавачваюць у «распальванні нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму», за што ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Колькі дакладна фігурантаў у справе, невядома. Паводле пракуратуры, саюз ладзіў «незаконныя імпрэзы з удзелам непаўналетніх» аж з 2018 года. Ва ўшанаванні антысавецкіх дзеячаў ўлады Беларусі 10 сакавіка пабачылі «рэабілітацыю нацызму і апраўданне генацыду беларускага народу» – распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК РБ.

Крыніца: Twitter
☝️ Сцяпан Латыпаў ізноў на Валадарцы

Позна ўвечары яго перавезлі са шпіталю ў СІЗА 1.

Крыніца: тэлеграм-канал Антона Матолькі
😳 Адмовілася здаваць уласную кватэру – у суд!

Так бачаць «раўнапраўе» суддзі і пракуроры ў Беларусі.

Супраць гаспадыні кватэры распачалі крымінальную справу і судзяць за адмову пусціць да сябе жыць пракурорскую работніцу.

Чытайце падрабязнасці ў нас на сайце👇

https://3beltv.eu/news/02-06-2021-arendadautsa-zapatrabavala-z-ehats-prakurora-z-kvatery-a-na-yae-zavyali-kryminalnuyu-spravu/

І ў прыкладаннях Андроід і IOS

І выказвайце вашыя меркаванні пра раўнапраўе па-беларуску.
У Менску да дому 44 на вуліцы Чыгуначнай прыехаў сіні бус

Чытачы паведамляюць пра ператрус у адной з кватэраў на другім паверсе.

Паводле папярэдніх звестак, там жыве саліст гурта «Закон гука» Аляксей Кузьмін.

Крыніца: чытачы @belsat
⚪️🔴⚪️ Ад двух да чатырох гадоў турмы патрабуе пракурор.

Траім гарадзенцам сёння абвесцяць прысуд за «справу Ціханоўскага»

Гаворка пра падзеі 29 траўня мінулага года, калі ў Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага разам з актывістамі.

Больш падрабязна пра гэтую справу чытайце ў нас на сайце.👇

https://3beltv.eu/news/02-06-2021-syonnya-u-goradni-vynesuts-prysud-trom-garadzentsam-pa-sprave-tsihanouskaga-shto-vyadoma-pa-getaj-sprave/

І ў прыкладаннях Андроід і IOS
🤔 Паехаць – і застацца: кіроўцы дальнабою баяцца вяртацца дадому.

Прычынаю таму – абмежаванне на выезд за межы Беларусі наземным транспартам і адмена шматлікіх авіярэйсаў.

Каб не страціць працу, яны становяцца вымушанымі мігрантамі.

Падрабязнасці даведвайцеся на сайце 👇

https://3beltv.eu/news/01-06-2021-kiroutsy-yakiya-pratsuyuts-u-europe-kab-ne-akazatstsa-zablakavanymi-ne-vyartayutstsa-u-belarus/

І ў прыкладаннях Андроід і IOS
✌️ Журналіст Арцём Маёраў на волі.

Ён адбыў 15 содняў пасля затрымання каля офісу TUT.by 18 траўня – у дзень разгрому рэдакцыі.

Судзілі журналіста за «дробнае хуліганства» ў аддзяленні міліцыі.

Крыніца: @euroradio
⚪️🔴⚪️ «У нас тут стралялі да раніцы, я бачыла як забіраюць і збіваюць мужчын, маладых хлопцаў, гэта невыносна перажыць».

Гэта згадкі 78-гадовай жанчыны не пра мінулую вайну, а пра падзеі на Пушкінскай у цэнтры Менску летась.

За пакладзеную кветку на месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага, пенсіянерцы прысудзілі непамерны штраф.

Галіна Іванова падзялілася сваімі ўражаннямі ад падзей з нашымі карэспандэнтамі.

Чытайце гутарку тут👇

https://3beltv.eu/news/01-06-2021-u-nas-shto-vajna-uzho-parazmaulyali-z-78-gadovaj-zhanchynaj-yakaya-atrymala-1717-shtrafu/

І пераходзьце на сайт праз прыкладанні Андроід і IOS
Берасцеец атрымаў тры месяцы арышту за сарваны дзяржаўны сцяг

Такую пастанову 2 чэрвеня вынесла суддзя Іна Клышпач.

36-гадовы Мікалай Савіцкі на Дзень Волі сарваў дзяржаўны сцяг з крамы. Пракурор запатрабаваў за гэты ўчынак 3 месяцы зняволення – суд падтрымаў.

Крыніца: @belsat