Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Аляксей Шота ў гарадзенскім ленінскім РАУС – паведамляе наш карэспандэнт. Пад ягоным домам міліцэйскі бус. Крыніца: @belsat
Гарадзенская міліцыя пракаментавала ў сваёй групе «Вконтакте» затрыманне галоўнага рэдактара Hrodna life Аляксея Шота.

«У ходзе маніторынгу сеткі інтэрнэт працаўнікамі выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrodna life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай. У цяперашні час праваахоўнікі праводзяць агляды па месцы жыхарства Аляксея Шоты, адбіраецца аргтэхніка для яе далейшага накіравання на экспертызы».

Крыніца: uvdgrodno / vk.com
Белсат
❗️У Горадні затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага гарадзенскага парталу Hrodna.life Аляксея Шоту. Аляксея затрымалі проста на вачах у сям’і. Без тлумачэння прычынаў. Крыніца: @belsat
😳 Міліцыя зрабіла відэа пра затрыманне Шоты за два дні да затрымання.

Глядзіце самі, відэа на youtube апублікавана 28 траўня. А затрымалі галоўнага рэдактара Hrodna life сёння.

Крыніца: @belsat, УВД Гродно / youtube
Учора на адкрытую імпрэзу ў Санкт-Пецярбурзе пад назваю «Бала нацыянальнасцяў» беларусаў не запрашалі 🤔

🤡 Так палічыла група «ябацек», якія заявілі, што «ім непрыемна», і выклікалі ахову.

Іншыя мясцовыя жыхары з задавальненнем пагутарылі і пафатаграфаваліся з вольнымі беларусамі 👆

Крыніца: падпісанты @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😥 Роўна 22 гады таму 53 чалавекі загінулі ў цісканіне на станцыі метро «Няміга».

Вось маналогі бацькоў загінулых, большасці з якіх ледзь споўнілася 20 гадоў 👆

Падаецца, прайшло столькі часу, але раны бацькоў не загойваюцца.
Вось як рэагуе інтэрнэт на сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы

А якія ў вас уражанні ад вынікаў сустрэчы? Падзяліцеся ў каментарах 👇
Пачалася жывая трансляцыя канцэрта у падтрымку беларускіх палітвязняў у Літоўскай Оперы ў Вільні!

У канцэрце возьме ўдзел Маргарыта Ляўчук і вядучыя артысты тэатра оперы Літвы: Эўгеніюс Хрэбтовас, Ёана Гедмінтайтэ, Міндаўгас Янкаўскас, Людас Мікалаўскас, Вікторыя Мішкунайтэ, Томас Павільёніс, Рэгіна Шылінскайтэ, Йавіта Вашкевічутэ.

Трансляцыя па спасылцы: https://youtu.be/lSGlbiWfFcI
Тут можна дапамагчы палітвязням і іх сем'ям: https://bysol.org/en/concert

Крыніца:
@by_culture
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Если вы ждали подходящий момент, то он здесь и сейчас»

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Вераніка Цапкала і Валер Кавалеўскі звярнуліся да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, і да тых, хто працягвае падтрымваць рэжым

«Больше некуда убегать от будущего, пора признать ответственность за него. Подавайте в отставку, присоединяйтесь к демократическим силам, на вас сейчас смотрит вся страна. В ваших силах не только вовремя уйти, но и восстановить закон в стране. Нам вместе строить Новую Беларусь. И начинать надо прямо сейчас!», - заклікала беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў Святлана Ціханоўская


Крыніца: YouTube-канал Святланы Ціханоўскай
❗️Да рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік 20 хвілін таму прыйшлі сілавікі

Пра гэта ёй паведаміў муж. Ірына цяпер у горадзе і збіраецца дадому. Ірына таксама праходзіць у справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах», як і галоўны рэдактар Аляксей Шота.

Крыніца: @belsat
🔴 «Здымку вядзе кандыдат на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская!».

Як нараджалася беларуская рэвалюцыя і што засталося за кадрам?

📹 На «Белсаце» – прэм'ера фільму «Не бойся!». Рэжысёр Міхась Аршынскі з камерай у руках правёў дні і ночы падчас складанай выбарчай кампаніі разам з камандаю Святланы Ціханоўскай.

Паглядзіце, з чаго ўсё пачыналася. Фільм даступны на нашым новым YouTube-канале «Белсат DOC», падпісвайцеся 👇

https://youtu.be/ECo2vXhziQ8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Міліцыя нашая працуе на апярэджанне»

Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота даў каментар нашаму карэспандэнту пасля затрымання

Таксама спыталі ў яго пра відэа на канале МУС, якое выйшла за два дні да самога затрымання 👆

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашыя чытачы даслалі відэа, знятае каля сталічнага гандлёвага цэнтру «Зеркало»

На відэа можна заўважыць шмат пажарнай спецтэхнікі і моцнае задымленне.

Крыніца: чытачы @belsat
🔥Байдэн з Пуціным вызначаць лёс Лукашэнкі?
«Студыя «Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Пра што гаворым сёння?👇

❗️Інтэрв'ю з амбасадаркаю ЗША Джулі Фішэр: размаўляем пра Беларусь і змены ў амерыканскім падыходзе да Лукашэнкі

❗️Размова са Святланай Ціханоўскай. Год, як ейны муж за кратамі, а яна вымушаная была стацца палітыкам

🔸Паразмаўляем з і спяём пару песень з Андрэем Павуком і Маргарытаю Ляўчук

🔸Падсумуем сітуацыю вакол самалёта і затрымання Рамана Пратасевіча

🔸Як Лукашэнка адказвае Украіне на санкцыі?

🔸Замарозка ўдзелу БТ у EBU: што гэта значыць на пальцах?

❗️Усе самыя галоўныя навіны ў «Студыі «Белсату»!

https://youtu.be/SubGL9ZPRfY
💥#main Галоўнае на 30 траўня:

🔹 Кіраўнік Еўрапарламенту заклікае выставіць фатаграфію Рамана Пратасевіча ва ўсіх аэрапортах ЕЗ і ў Еўрапарламенце.

🔹 Літоўскія чыноўнікі прапанавалі вылучыць больш сродкаў з дзяржаўнага бюджэту для абароны беларускіх палітыкаў і бежанцаў, якія пражываюць у Літве.

🔹 У Горадні затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага гарадзенскага парталу Hrodna.life Аляксея Шоту.

😳 Міліцыя зрабіла відэа пра затрыманне Шоты за два дні да затрымання.

🔹 На «Беларуськаліі» загінуў брыгадзір Анатоль Эгіптэ.

👉🏻 Падсумаванне асноўных падзеяў Беларусі за тыдзень і агляд навінаў нядзелі глядзіце тут
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння – 296-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду.