Белсат
20.2K subscribers
61.7K photos
19.4K videos
38 files
47.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн дамовіліся сустрэцца ў Жэневе 16 чэрвеня

Крыніца: @tass_agency
☝️«Беларускі дом ва Украіне» выкрыў махляра, які да таго ж збіраў інфармацыю для ГУБАЗіК

Аляксей
Бялькевіч выдумаў гісторыю пра тое, што ў ягонай кватэры здарыўся пажар і збіраў з беларускай дыяспары грошы на арэнду новага жытла.

Гэта толькі палова бяды: ён супрацоўнічаў з ГУБАЗіК і збіраў для лукашэнкаўскага рэжыму звесткі пра пратэставы рух беларусаў ва Украіне

Крыніца: @beldomua
❗️ Саміт ЕЗ пастанавіў уключыць новыя арганізацыі і новых асобаў у санкцыйныя спісы. Яны будуць істотна пашыраныя

Пра гэта заявіла Ангела Мэркель.

Крыніца: @tass_agency
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я буду сидеть столько, пока ты не отзовешься».

😡Родных вядоўцы праграмы «Шчыра кажучы» Арыны Маліноўскай рэжым Беларусі трымае ў закладніках!

Паслухайце размову журналісткі з мужам сястры. Цяпер ён застаецца ў руках сілавікоў.
У Берасці перафарбоўваюць чырвоныя палосы на бетонамяшалцы, каб яны зрабіліся сінімі 🤦‍♂️

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Адвакатка Рамана Пратасевіча пакуль не можа да яго трапіць

Яна ўжо наведала СІЗА на Валадарцы, Следчы камітэт і КДБ.

Ніякіх сведчанняў таго, што цяпер адбываецца з Раманам, няма. Учора сілавікі выпусцілі відэа, дзе Пратасевіч распавядае, што да яго ставяцца карэктна. Аднак на твары Рамана відаць сляды збіцця

Крыніца: @rian_ru
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Актывісткі Моладзевага Хабу абвесцілі галадоўку каля офісу Еўракамісіі ў Варшаве з патрабаваннем:

🔻прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным;

🔻неадкладна ўвесці эканамічныя санкцыі для выратавання жыццяў палітвязняў.

Крыніца: @polskastudent
Дэмакратычныя апазіцыя Беларусі зоадзіла экстраную сустрэчу.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі далейшыя супольныя крокі ў рэагаванні на беспрэцэдэнтную сітуацыю, створаную Лукашэнкам, а таксама стратэгіі выхаду Беларусі з глыбокага крызісу.

Крыніца: @tsikhanouskaya
Белсат
Сёння ў судзе Глыбоцкага раёну адбыўся суд над журналістам Змітром Лупачам Суддзя Андрэй Тарасевіч цягам 14 хвілін разгледзеў справу, у якой журналіста абвінавачвалі ў выстаўленні на YouTube сюжэту пра «адукаванасць» беларускай міліцыі. Лупач атрымаў штраф…
У судзе Браслаўскага раёну Змітру Лупачу таксама далі штраф 30 базавых (870 рублёў)

Суддзя Вольга Пракопчык крыху больш за гадзіну разглядала матэрыялы справы. Лупача вінавацілі ў размяшчэнні на YouTube сюжэту пра псіхіятрычную больніцу ў Слабодцы.

Суддзі не спадабалася назва сюжэту: «Лукашэнка купіў рэзідэнцыю каля псіхіятрычнай лякарні?». Журналіст адрэагаваў так: «Назву я не прыдумляў, але сапраўды тут памылка, бо ён нічога не купляе – яму ўсё задарма дастаецца».

Раней у гэты ж дзень Змітру Лупачу прысудзілі 870 рублёў штрафу ў судзе Глыбоцкага раёну (за іншы сюжэт).

Крыніца: @belsat
❗️Працаўніка TUT.by Максіма Пушкіна адпусцілі з ДФР.

У яго канфіскавалі тэхніку. Цяпер ён пад падпіскай аб неразгалошванні.

Крыніца: @tutby_official
☝️Дзяўчыну Рамана Пратасевіча Сафію Сапегу арыштавалі на два месяцы. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкаю на адваката дзяўчыны.

Крыніца: bbc.com
🇺🇦 Рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі Уладзімір Бугроў заклікаў раду навукоўцаў гэтай навучальнай ўстановы тэрмінова разгледзець пытанне пазбаўлення Лукашэнкі звання пачэснага доктара КНУ

Крыніца: Facebook
Польскі лайнер LOT (Варшава–Масква) і французскі самалёт Air France (Парыж–Шанхай) абмінаюць Беларусь з паўночнага боку

У выпадку з польскім самалётам працягласць маршруту павялічылася амаль у два разы

Крыніца: Flightradar
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Жыць складана. Жыць трэба годна. Бог даў выпрабаванне, павінны годна яго прайсці».

Ірэна Бярнацкая – кіраўніца лідскага аддзялення Саюзу палякаў, якой пагражае 12 гадоў зняволення.

Падтрымайце Ірэну і сотні іншых беларускіх палітзняволеных!

Як гэта зрабіць, чытайце тут👉 https://3beltv.eu/zhyve-be/