Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Нам паведамляюць пра дзіўную сітуацыю, якая здарылася на менскай вуліцы Асаналіева 17 траўня

Трое дзецюкоў у цывільным білі аднаго чалавека, пасля запхнулі яго ў аўтамабіль. Сведкамі бойкі сталіся падлеткі, на якіх гэтыя дзецюкі нібыта наводзілі пісталет.

Калі вам вядома нешта пра гэтую сітуацыю, напішыце ў наш чат-бот @belsatbot

Крыніца: @belsat
Не толькі Еўропа!

❗️Казахстанская авіякампанія адмяніла запуск прамога авіярэйсу з Алматы ў беларускую сталіцу!

Air Astana паведаміла, што скасоўвае рэйс АлматыМенск.

Крыніца: interfax.kz
🇺🇦 ❗️Украіна не толькі спыняе авіязлучэнне з Беларуссю, але і будзе накіроўваюць усе свае рэйсы ў абыход нашай краіны

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што гэта абумоўлена «узроўнем небяспекі і нахабства ўладаў Беларусі».

Крыніца: interfax.com.ua
✈️ Ужо 5 авіякампаніяў адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі

Скандынаўская авіякампанія SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, латвійская airBaltic і венгерская Wizzair паведамілі, што маюць намер адмовіцца ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі.

Крыніца: Reuters
«Пул первого» анансаваў заяву Лукашэнкі датычна бягучай сітуацыі, якую ён зробіць заўтра

Крыніца: @pul_1
⚡️ХАМАС адмаўляе датычнасць да «мінавання» самалёта Ryanair.

ВВС цытуе спікера руху Фаўзі Бархума:

«Гэта зусім не нашыя метады, нейкія падазроныя бакі робяць гэта, каб дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палестынскага народу і ягонага законнага супраціву».

Крыніца:.@bbcrussian
❗️Сёння выявілася, што блогерку Вольгу Такарчук вінавацяць паводле трох крымінальных артыкулаў:

🔹абраза суддзі;
🔹паклёп на прадстаўніка выбарчай камісіі;
🔹арганізацыя масавых беспарадкаў;

Крыніца: @strana_official
❗️ Авіякампанія Lufthansa абвесціла аб прыпыненні палётаў у паветранай прасторы Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Дзяржаўныя медыі апублікавалі відэа з Раманам Пратасевічам

Ён заяўляе, што знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы, адчувае сябе добра, а стаўленне сілавікоў да яго карэктнае.

Крыніца: @ATN_BTRC
💥 #main Галоўнае за 24 траўня:

🔹
У сеціве з'явілася відэа з Раманам Пратасевічам. Ён кажа, што адчувае сябе добра, знаходзіцца ў СІЗА №1 і дае паказанні. На твары Рамана заўважныя сляды збіцця

🔹 Еўрапейскія краіны масава пастанаўляюць пускаць свае самалёты ў абыход паветранай прасторы Беларусі праз інцыдэнт з захопам лайнеру Ryanair

🔹Міністэрства транспарту Беларусі заявіла, што лайнер Ryanair пасадзілі ў Менску, бо была пагроза ад імя групоўкі ХАМАС

🔹
У менскім аэрапорце на дзве гадзіны затрымалі рэйс Lufthansa у Франкфурт. Шукалі бомбу на борце. Lufthansa пасля гэтага пастанавіла спыніць палёты ў Беларусь

🔹 Дыпламатычны скандал з Латвіяй: мэр Рыгі замяніў чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы на штандары са сцягамі краінаў-удзельніц хакейнага чэмпіянату свету. Беларусь у адказ выслала ўсю латвійскую амбасаду. Латвія таксама выслала консулаў Беларусі

🔹 Усім тэхнічным працаўнікам, затрыманым у пятніцу ў студыі «Белсату», раздалі па 15 содняў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зміцер Вайцюшкевіч згадвае Вітольда Ашурка.

Яны вучыліся разам і сябравалі з дзяцінства. Зміцер прысвяціў песню памерламу Вітольду.

Не звяртайце ўвагі на тое, што Зміцер называе Вітольда Віталём, так называлі яго ў юнацтве.

Крыніца: @belsat
Белсат
✈️ Ужо 5 авіякампаніяў адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі Скандынаўская авіякампанія SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, латвійская airBaltic і венгерская Wizzair паведамілі, што маюць намер адмовіцца ад выкарыстання паветранай…
Нідэрландская авіякампанія KLM і нямецкая Lufthansa часова адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі

Раней ад палётаў над нашай краінай адмовіліся скандынаўская SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, венгерская Wizzair і латвійская airBaltic.

Крыніца: @euroradio
Сцяпан Пуціла паведаміў пра пагрозы пасля затрымання Пратасевіча ў Менску.

Пуціла распавёў пра пагрозы, якія зноў пачалі паступаць пасля затрымання Пратасевіча.
Паводле яго, рэдакцыя атрымлівала такія пагрозы і ў жніўні 2020 года, калі ў Беларусі пачаліся масавыя акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў, «але цяпер гэтая хваля вярнулася». Ён дадаў, што рэдакцыя каналу «прыкладае ўсе магчымыя намаганні, каб мінімізаваць рызыкі»

«Множество угроз о том, что мы следующие, что бойтесь, что вас, может, в Беларусь не будут отвозить, а сразу на месте прикончат, пристрелят, что офис взорвут и так далее. Тем не менее угрозы идут, и мы резонно опасаемся, как все люди с инстинктом самосохранения, за свою безопасность. У нас есть полиция под офисом, у нас есть экстренные номера, и обо всем подозрительном мы сразу сообщаем в полицию Польши. Поэтому мы чувствуем себя, в принципе, в безопасности и продолжаем наше дело, дело всей нашей жизни».

Крыніца: РБК
«Тут каментары залішнія. Рома і Сафія павінны быць неадкладна вызваленыя!»

Мастачка vera.bei намалявала Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу.

Крыніца: vera.bei
❗️Саміт ЕЗ забараніў авіякампаніям Беларусі палёты ў краіны звязу,

Лідары ЕЗ заклікалі еўрапейскіх авіяперавознікаў пазбягаць палётаў над Беларуссю.

Крыніца: @tass_agency
Белсат
❗️Саміт ЕЗ забараніў авіякампаніям Беларусі палёты ў краіны звязу, Лідары ЕЗ заклікалі еўрапейскіх авіяперавознікаў пазбягаць палётаў над Беларуссю. Крыніца: @tass_agency
⚡️ Саміт ЕЗ вынес і іншыя пастановы:

◾️«Як мага хутчэй» увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі.

◾️Заклік да еўрапейскіх авіякампаніяў не лётаць над Беларуссю.

◾️Заклік да ICAO правесці расследаванне ў сувязі з «беспрэцэдэнтнаю і непрымальнаю» пасадкаю самалёта ў Менску.

◾️Патрабаванне неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і ягоную дзяўчыну Соф'ю Сапегу.

◾️Салідарнасць з Латвіяй у сітуацыі з высыланнем яе дыпламатаў з Беларусі.

Крыніца: @nicolai_khalezin
Белсат
❗️Саміт ЕЗ забараніў авіякампаніям Беларусі палёты ў краіны звязу, Лідары ЕЗ заклікалі еўрапейскіх авіяперавознікаў пазбягаць палётаў над Беларуссю. Крыніца: @tass_agency
❗️ Пастанова пра забарону авіякампаніям Беларусі лётаць ў краіны ЕЗ пакуль не набыла моцы, яе мусіць зацвердзіць ЕЗ.

Крыніца: @tass_agency