Белсат
19.4K subscribers
63.9K photos
20.2K videos
38 files
49.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
«Софія вельмі спакойная, меланхалічная, увогуле інтраверт. Любіць маляваць. Яна была як бы апалітычным чалавекам»

Што вядома пра спадарожніцу Рамана Пратасевіча, якую таксама затрымалі падчас экстранага прыпынку ў Менску?

Мы спыталі ейных знаёмых і даведаліся пра ейную біяграфію.

Пачытайце гісторыю Софіі, якую затрымалі толькі за тое, што яна сяброўка экс-рэдактара тэлеграм-каналу👉https://3beltv.eu/news/24-05-2021-shto-vyadoma-pra-dzyauchynu-ramana-pratasevicha-yakuyu-zatrymali-razam-z-im-u-menskim-aeraportse/
☝️Федэрацыя хакею Беларусі накіравала ноту на адрас Рэнэ Фазэля

Яна (у асобе Дзмітрыя Баскава) абураецца тым фактам, што мэр Рыгі замяніў чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы на флагштоку сярод сцягоў усіх краін-удзельніц турніру.

Крыніца: @belta_telegramm
🇬🇧Вялікая Брытанія сёння абмяркоўвала персанальныя санкцыі супраць уладаў Беларусі, заявіў міністр замежных справаў Дамінік Рааб.

Да гэтага падштурхнулі прымусовая пасадка пасажырскага самалёта Ryanair у Менску і затрыманне Рамана Пратасевіча.

Крыніца: The Guardian
⚡️«Белавія» паведаміла, што ў якасці захаду ў адказ на пастанову літоўскага ўраду на месяц спыняе авіярэйсы ў Вільню і назад.

Крыніца: belavia.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пікет салідарнасці ў падтрыманне затрыманага журналіста Рамана Пратасевіча адбыўся сёння ля будынку Еўракамісіі ў Варшаве

Крыніца: @belsat
⚡️Маці Рамана Пратасевіча паведаміла пра тое, што паводле непацверджанай інфармацыі яе сына знайшлі ў адной з менскіх больніц. Стан ягоны крытычны – праблемы з сэрцам.

Пра гэта ёй паведамілі добразычліўцы.

Крыніца: @belsat
❗️Удзельнікі саміту ЕЗ збіраюцца заклікаць усе еўрапейскія авіякампаніі спыніць палёты над Беларуссю.

Крыніца: Reuters
💥Спецвыданне. Беларусь сталася беспалётнаю зонаю.

Абавязкова паглядзіце нашую «Студыю» – распавядаем пра галоўныя падзеі дня:

📍Пасажыр самалёту пра абставіны ўчорашняга інцыдэнту.
📍Акцыя салідарнасці з Раманам Пратасевічам – жывое ўключэнне з Варшавы.
📍Пілот «Аэрафлоту» Андрэй Літвінаў пра магчымыя сцэнары развіцця ўчорашніх падзеяў.
📍Справу каментуюць палітолаг і прадстаўнік штабу Ціханоўскай.

https://www.youtube.com/watch?v=3PRzvV9HwF8
Белсат
⚡️Маці Рамана Пратасевіча паведаміла пра тое, што паводле непацверджанай інфармацыі яе сына знайшлі ў адной з менскіх больніц. Стан ягоны крытычны – праблемы з сэрцам. Пра гэта ёй паведамілі добразычліўцы. Крыніца: @belsat
⚡️Наталля Пратасевіч пацвердзіла «Белсату», што атрымала такую інфармацыю ад людзей з медычных колаў.

Паводле спадарыні Наталлі, яна верыць, што гэта можа быць праўдай, бо ў сына сур’ёзныя праблемы з сэрцам.

«У Рамана ёсць праблемы з сэрцам, яго праз гэта ў войска не ўзялі. Аднойчы ў яго здарыўся перадынфарктны стан. Мы ўсе сэрцавікі паводле матчынай лініі. Я, дачка, бабулі, дзядулі. Калі яму нешта там зрабілі, то гэта магло справакаваць сэрцавы прыступ».

У якім шпіталі можа быць Раман, спадарыня Наталля не ведае, бо медыкі цяпер вельмі запужаныя.

https://3beltv.eu/news/24-05-2021-matsi-ramana-pratasevicha-ne-vyklyuchayu-shto-u-yago-mog-byts-sertsavy-prystup/
‼️Экс-міліцыянт Кулакоўскі праглынуў лыжку, каб прыцягнуць увагу медыкаў!

У Дзмітрыя дыябет 2-й ступені, раней ён прымаў таблеткі, але цяпер яму трэба калоць інсулін. У мужчыны баляць ныркі, вельмі апухлі ногі, на іх множацца язвы.

❗️Усё гэта можа прывесці да ампутацыі, таму ён спрабаваў любым спосабам дамагчыся дапамогі.

У якіх умовах утрымліваецца экс-міліцыянт і што вядома пра ягоны цяперашні стан: https://3beltv.eu/news/24-05-2021-kulakouski-praglynuu-lyzhku/
Нам паведамляюць пра дзіўную сітуацыю, якая здарылася на менскай вуліцы Асаналіева 17 траўня

Трое дзецюкоў у цывільным білі аднаго чалавека, пасля запхнулі яго ў аўтамабіль. Сведкамі бойкі сталіся падлеткі, на якіх гэтыя дзецюкі нібыта наводзілі пісталет.

Калі вам вядома нешта пра гэтую сітуацыю, напішыце ў наш чат-бот @belsatbot

Крыніца: @belsat
Не толькі Еўропа!

❗️Казахстанская авіякампанія адмяніла запуск прамога авіярэйсу з Алматы ў беларускую сталіцу!

Air Astana паведаміла, што скасоўвае рэйс АлматыМенск.

Крыніца: interfax.kz
🇺🇦 ❗️Украіна не толькі спыняе авіязлучэнне з Беларуссю, але і будзе накіроўваюць усе свае рэйсы ў абыход нашай краіны

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што гэта абумоўлена «узроўнем небяспекі і нахабства ўладаў Беларусі».

Крыніца: interfax.com.ua
✈️ Ужо 5 авіякампаніяў адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі

Скандынаўская авіякампанія SAS, кіпрская Avia Solutions, польская LOT, латвійская airBaltic і венгерская Wizzair паведамілі, што маюць намер адмовіцца ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі.

Крыніца: Reuters
«Пул первого» анансаваў заяву Лукашэнкі датычна бягучай сітуацыі, якую ён зробіць заўтра

Крыніца: @pul_1
⚡️ХАМАС адмаўляе датычнасць да «мінавання» самалёта Ryanair.

ВВС цытуе спікера руху Фаўзі Бархума:

«Гэта зусім не нашыя метады, нейкія падазроныя бакі робяць гэта, каб дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палестынскага народу і ягонага законнага супраціву».

Крыніца:.@bbcrussian
❗️Сёння выявілася, што блогерку Вольгу Такарчук вінавацяць паводле трох крымінальных артыкулаў:

🔹абраза суддзі;
🔹паклёп на прадстаўніка выбарчай камісіі;
🔹арганізацыя масавых беспарадкаў;

Крыніца: @strana_official