Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 283-і дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

Жадаем вам прыемнага дня і добрага настрою!😊
Справа капітана Генштабу сталася рэкорднаю паводле хуткасці прысуду.

На мінулым тыдні Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд у дачыненні капітана Генеральнага штабу Дзяніса Урада. За нібыта здраду дзяржаве яго асудзілі на 18 гадоў. Удома ў яго засталіся жонка і маленькі сын.

https://3beltv.eu/news/17-05-2021-ne-vytrymau-ad-tago-shto-adbyvaetstsa-u-kraine-sprava-kapitana-genshtabu-stala-rekordnaj-pavodle-hutkastsi-prysudu/
❗️ У офіс TUT.by прыйшлі сілавікі.

Меркавана, Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Пра гэта паведамляе блогер Антон Матолька.

У офісе кампаніі Hoster.by таксама ДФР.

Крыніца: Антон Матолька
Старшыні Бабруйскай першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргею Гурло прысудзілі паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу двух бабруйскіх міліцыянтаў.

https://3beltv.eu/news/18-05-2021-prafsayuznaga-aktyvista-z-babrujsku-pakarali-1-5-gadami-hatnyaj-himii/
Адразу некалькі рэдактараў TUT.by паведамляюць пра тое, што да іх прыйшлі працаўнікі ДФР. У тым ліку да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай.

Сузаснавальнік TUT.by Кірыл Валошын пацвердзіў, што ў офісы TUT.by і Hoster.by прыйшоў ДФР.

Крыніца: tut.by
Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Тэрэза Рыбэйра выказалася наконт апошніх выпадкаў пераследу журналістаў у Беларусі.

https://3beltv.eu/news/18-05-2021-pradstaunitsa-abse-zaklikala-afitsyjny-mensk-vyzvalits-usih-zhurnalistau/
Дзверы рэдакцыі TUT.by заклеілі поліэтыленам.

Крыніца: @belsat
❗️Калі вы блізу Кутузава, 15 у Менску і заўважылі штосьці незвычайнае – напішыце нам у бот @belsatbot.

Паведамляюць, што туды прыехалі сілавікі.
Белсат
Дзверы рэдакцыі TUT.by заклеілі поліэтыленам. Крыніца: @belsat
ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы TUT.by.

Вядома, што сілавікі ў гарадзенскім і берасцейскім офісах.

Крыніца: @belsat
Белсат
Дзверы рэдакцыі TUT.by заклеілі поліэтыленам. Крыніца: @belsat
Нам паведамляюць, што дзверы ў офіс TUT.BY закрылі штораю і зафарбавалі балончыкам з унутранага боку.

Крыніца: @belsat
У Гомлі суд прысудзіў 3,5 года калоніі Яўгену Зялкоўскаму

Яго вінавацілі ў закладцы «муляжоў выбухоўкі», што кваліфікавалі як «злоснае хуліганства».

Яўген падчас апошняга слова выступіў з моцнай прамовай:

«Я грамадзянін сваёй краіны, люблю свой народ і маю права выказваць сваё меркаванне, а грамадзянскі парадак я не парушаў. У чым жа вы мяне абвінавачваеце? Здзейсніў з асаблівым цынізмам… палітычная варажнеча… Калі гэты народ затрымліваюць, заломліваюць рукі, травяць газам – дык вось гэта і ёсць палітычная варажнеча. Палітычнай варажнечы больш у дзеяннях супрацоўнікаў органаў, якія пасля майго змяшчэння ў ІЧУ хлусяць у твар цяжарнай жонцы, што не ведаюць, дзе я знаходжуся»

Сваёй віны мужчына не прызнаў.

Крыніца: @viasna96
Фота: Сильные новости
❗️ Уварванне ў TUT.BY: што вядома на гэты момант:

⚡️Сілавікі прыйшлі да кіраўніцтва TUT.BY і Hoster.by.

⚡️Некалькі рэдактараў, уключаючы галоўрэда, паведамілі пра тое, што да іх прыйшлі з ДФР.

⚡️Не адказваюць на званкі супрацоўнікі, якія былі ў офісе TUT.BY, у тым ліку рэдакцыя. Дзверы ў офіс заштораныя і зафарбаваныя

⚡️ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы TUT.BY

⚡️У прэс-службе КДК, куды ўваходзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў, заявілі, што пакуль не гатовыя каментаваць сітуацыю.

Крыніца: @tutby_official
⚡️ Проста цяпер каля дому галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай.

Крыніца: @euroradio
⚡️Прыкладна з 11-е гадзіны раніцы не выходзіць на сувязь журналіст Onliner.by Аляксандр Чарнуха, які паехаў да офісу TUT.by асвятляць падзеі.

Крыніца: @onlinerby
❗️У офіс аўтамабільнага сайту av.by таксама прыйшлі сілавікі

Крыніца: @onlinerby
⚡️Не выходзяць на сувязь журналісты незалежных выданняў, якія прыехалі да офісу TUT.by. Сярод іх:

🔻Арцём Маёраў;
🔻Дар'я Буракіна;
🔻Аляксандр Чарнуха;

Імаверна, усіх іх затрымалі.

Крыніца: @euroradio
⚡️Сілавікі выламалі дзверы на паверсе, дзе жыве галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава

Відавочцы кажуць, што гэта адбылося прыкладна ў 10:20.

Чулі моцны шум і грукат.

Крыніца: @tutby_official
❗️У КДК заявілі, што на адказных асобаў TUT.by распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад сплаты падаткаў

Крыніца: @kgk_oficial
Белсат
❗️У КДК заявілі, што на адказных асобаў TUT.by распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад сплаты падаткаў Крыніца: @kgk_oficial
У чым сутнасць крымінальнай справы?

У 2019 годзе «ТУТ БАЙ МЕДИА» атрымаў статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогіяў. Аднак, паводле КДК, атрыманы прыбытак быў абумоўлены дзейнасцю, не дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ.

У выніку дзяржаве нібыта ўчынілі шкоду.

Крыніца: @kgk_oficial
❗️Вось як выглядае афіцыйнае паведамленне Камітэта дзяржкантролю:

ТАА «ТУТ БАЙ МЕДИА» у 2019 годзе атрымаў статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогіяў (ПВТ).

Паводле звестак Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, таварыствам быў атрыманы прыбытак, не абумоўлены дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ.

Пра гэта была праінфармаваная дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогіяў».

У выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА «ТУТ БАЙ МЕДИА» дзяржаўнага падтрымання як рэзідэнта Парку высокіх тэхналогіяў дзяржаве была ўчыненая шкода ў асабліва буйным памеры».

Крыніца: @kgk_oficial