Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👌«Афіцэры і прапаршчыкі – сёння вы сталі супраць сваіх дзядоў, супраць свайго народу» – вольныя жыхары раёну парку Чалюскінцаў у Менску віншуюць ветэранаў з Днём перамогі!
А несумленным сілавікам нагадаваюць, што пакаранне за злачынствы супраць народу – зніклага Юрыя Захаранку, закатаваных і зняволеных – іх абавязкова напаткае!
Жыве Беларусь!!!✊❤️✌️
Крыніца: чытачы @belsat

☝️Галоўны міжнародны партнёр «Беларуськалію» – нарвежская кампанія «Yara» – накіруе на салігорскае прадпрыемства свайго назіральніка
Пра гэта лідару страйкаму «Беларуськалію» Анатолю Бокуну распавёў праз відэасувязь гендырэктар «Yara» Свайн Турэ Гулсэтэр.
Прадстаўнік нарвежскай кампаніі будзе маніторыць сітуацыю прыкладна паўгода.
Крыніца: nv-online.info
Фота: kali.by

Белсат
❗️У Гомлі кіроўца Citroen трапіў у ДТЗ і насмерць збіў маленькую дзяўчынку Здарэнне адбылося сёння каля 17:35 на вуліцы Савецкай. 19-гадовы хлопец за рулём Citroen праігнараваў чырвонае святло, выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся з Nissan і сышоў у некіраваны…
19-гадовага кіроўцу Citroen, які насмерць збіў маленькую дзяўчынку ў Гомлі, узялі пад варту.
Такую меру стрымання выбрала для яго пракуратура Гомельскай вобласці.
Крыніца: @prokuraturabelarus

☝️«Беларусь – самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў»
Святлана Ціханоўская яшчэ раз заявіла пра гэта на канферэнцыі Сейму Літвы.
А таксама нагадала, што ейны муж – блогер і палітвязень Сяргей Ціханоўскі – роўна год таму абвесціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах.
Падрабязнасці даведвайцеся тут. 👇https://belsat.eu/news/07-05-2021-svyatlana-tsihanouskaya-vystupila-na-kanferentsyi-sejma-litouskaj-respubliki/

Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Сейму Літвы
Сёння, 7 траўня, Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Сейму Літоўскай Рэспублікі, прысвечанай свабодзе слова пры аўтарытарызме ў Беларусі.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь займела ўласную вакцыну ад COVID-19
«В пробирке мы вчера получили свою вакцину – белорусскую. Другую, отличную от того, что мы сегодня покупаем. Как врачи называют, живую вакцину», – сказаў ён.
Крыніца: @belta_telegramm

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіроўца тралейбусу ў Гомлі пастанавіў не вытрачаць нерваў на прастойванне ў заторы і аб'ехаў яго па сустрэчнай паласе 🤔
Магчыма, пасажыры дзякуючы гэтаму не спазніліся на працу, аднак кіроўцу цяпер прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.
Крыніца: УВД Гомельского облисполкома

У Менскім абласным судзе адбылося паседжанне ў справе даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Антаніны Канавалавай і адміністратараў Telegram-каналу «Армія з народам»
Усім прысудзілі роўна тыя тэрміны, якія запытаў пракурор.
🔻 Антаніна Канавалава – 5,5 года ў калоніі агульнага рэжыму.
🔻 Сяргей Ярашэвіч – 5,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🔻 Сяргей Коршун – 4,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🔻 Яўген Прывалаў – 4,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
🔻 Сяргей Спарыш – 6 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вырак выносіў суддзя Сяргей Епіхаў.
Крыніца: @belsat

Гарадзенскі журналіст, дырэктар «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка выйшаў са Следчага камітэту
Там ён прабыў некалькі гадзін.
«Маю адчуванне, што справа набірае размах. Статус наш не змяніўся: я падазраваны па справе, Алесь Пушкін застаецца за кратамі», – сказаў Мажэйка ў каментары «Белсату».
Ніякіх следчых дзеянняў не праводзілася, Павел знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

❗️Валеры Цапкала заклікаў выйсці на вуліцы 9 траўня
«Я не магу вас заклікаць, але не прасіць выйсці 9 траўня я ня маю права».
Ён заклікаў выйсці а 10 ранку на цэнтральныя плошчы гарадоў з кветкамі і партрэтамі ветэранаў, каб адсвяткаваць Дзень перамогі «без страху і без сумневу ў хуткай перамозе дабра над злом».
Слухайце прамову цалкам тут.👇
https://www.youtube.com/watch?v=xdndUh6umkE

YouTube
Обращение Валерия Цепкало в честь 9 мая 2021 года
9 Мая поистине всенародный праздник, потому что человечество освободилось от режима, который хотел превратить покорённые народы в бессловесный скот. Лишить их чести и достоинства.
Сегодня, через три четверти века после той Победы, в Беларуси устанавливается…

Берасцейскі СІЗА № 7 шукае працаўнікоў!
30 красавіка ізалятар размесціў на адным з сайтаў вакансію кантралёра дзяжурнай службы.
Калі казаць простай мовай, гэта нагляднік (або гэтак званы вертухай).
Патэнцыйных кандыдатаў прывабліваюць магчымасцю выйсці на пенсію ўсяго пасля 20 гадоў службы, кампенсацыяй арэнды жытла, ільготнымі крэдытамі на пабудову кватэры і адпачынкам у санаторыі МУС.
Плаціць кантралёру СІЗА гатовыя ад 950 рублёў і вышэй.
Крыніца: praca.by

☝️Новы палітвязень — сведка забойства Аляксандр Кардзюкоў
На 10 гадоў турмы Аляксандр Кардзюкоў з Берасця асуджаны за «замах на забойства» вайскоўца. У сапраўднасці – ён стаў сведкам забойства Генадзя Шутава, але сапраўдны забойца на волі.
Сёння праваабаронцы прызналі Аляксандра Кардзюкова зняволеным — 371 у Беларусі.
Узгадайце і падтрымайце палітвязня! Прачытаць падрабязнасці можна тут.👇
https://belsat.eu/news/07-05-2021-palitvyaznem-pryznali-alyaksandra-kardzyukova-svedku-zabojstva-genadzya-shutava/

Палітвязнем прызналі Аляксандра Кардзюкова – сведку забойства Генадзя Шутава
У Беларусі ўжо 371 чалавек прызнаны палітычным зняволеным.
Справу ў дачыненні хлопца, які захоўваў кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя», вызнаную экстрэмісцкай, спынілі
Гэта адбылося ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці.
Нагадаем: 9 красавіка суддзя абвесціў перапынак у працэсе, каб прачытаць кнігу і скласці ўласнае ўражанне пра яе змест.
Праўда, кнігу Ягору Старавойтаву так і не вернуць, бо яе далучылі да матэрыялаў справы.
Крыніца: @euroradio
Фота: pen-centre.by

Чарговыя сведчанні масавага высякання лясоў даслалі нам чытачы
На першым здымку – вёска Чэхаўшчызна пад Горадняй, на другім – Барысаўскі раён.
UPD. Праўда, нам пішуць, што дзялянка на здымку з Барысаўскага раёну стаіць без дрэваў ужо даўно. І што там дрэвы калісьці былі паваленыя ўраганам.

У Менску ў гэтыя хвіліны фіксуюцца 8-бальныя заторы
Асабліва ўскладнены рух на цэнтральных вуліцах, а таксама на выездзе са сталіцы ў паўночных кірунках.
Крыніца: Яндекс. Пробки
Асабліва ўскладнены рух на цэнтральных вуліцах, а таксама на выездзе са сталіцы ў паўночных кірунках.
Крыніца: Яндекс. Пробки
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤦♀️ Інавацыйны гарадзенскі дарожны рамонт! Кавалачак тратуару + пясочку з пясочніцы.
Але хто ж ведаў, што інавацыя трапіць у гэтыя вашыя інтэрнэты?
Старанняў не ацанілі, і сёння латанне перарабілі.
Крыніца: autogrodno.by

⚪️🔴⚪️ «Мы цябе памятаем і шануем светлую памяць!»
Лідчукі нагадваюць пра гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі: міністр МУС, генерал і палітык быў выкрадзены ў цэнтры Менску 7 траўня 22 гады таму.
«Жадаем нашай краіне больш такіх справядлівых і стойкіх барацьбітоў за ідэю і свабоду беларускага народу. Жыве Беларусь! Жыве Захаранка!»