Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.6K videos
38 files
48.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Жыхары Шабаноў далучаюцца да віншаванняў і зычаць Марыі хутчэй сустрэцца з роднымі✌️❤️

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае за дзень.

🔹 У аўтамабілі Рыгора Кастусёва, затрыманага кіраўніка БНФ, прабілі ўсе колы.

🔹 "SmallDickEnergy" – гэтак у амбасадзе адрэагавалі на высыланне расейскіх дыпламатаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

🔹 Мужу Кацярыны Андрэевай Ігару Ільяшу не дазволілі спаткацца з жонкай, спаслаўшыся на дзіўнае абмежаванне.

🔹 Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці анансаванага ім раней «важнага дэкрэту».

❤️ Неймаверна кранальнае віншаванне таты Марыі Калеснікавай!

📚 Што пачытаць у суботу? Мы сабралі для вас найлепшыя тэксты «Белсату» за тыдзень.
«Пачаў рыхтаваць свой сыход»
Святлана Ціханоўская пракаментавала дэкрэт Лукашэнкі:

«Лукашэнку давялося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход. Цяпер мы павінны скончыць пачатае і забяспечыць яго сыход у адпаведнасці з законнымі працэдурамі. Найлепшы спосаб – перамовы аб новых выбарах», – сказала Святлана Ціханоўская.

Крыніца: @radiosvaboda
Грушаўка віншуе Марыю Калеснікаву з Днём Народзінаў! ❤️✌️

Крыніца: чытачы @belsat
Добрай раніцы, сябры!

Сёння 260-ы дзень барацьбы беларусаў за сваю свабоду💪

Мы зычым вам прыемна правесці гэты дзень і цешыцца добрым надвор'ем☺️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ну і крыху гумару ў стужку. Міліцыя схапіла аматара брэнду «Nivea». Яму вынеслі прысуд на месцы затрымання, панюхаўшы рукі! 😳

Зараджаем энергіяй і пазітывам проста з раніцы разам з гумарыстычнай перадачай «Хай Так ТВ»

Поўны выпуск глядзіце праз лінк: https://youtu.be/FX5J4Nm6e3g
Будзьце ўважлівыя!

Магчыма, ваш дзень народзінаў або іншае сямейнае свята падобна да таго, што мы бачым на здымку аператыўнікаў?

У такім разе вас таксама могуць затрымаць разам з усімі гасцямі.

Так увечары 24 красавіка працаўнікі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі сектары затрымалі 20 мясцовых жыхароў за несанкцыянаваную масавую акцыю.

Крыніца: @minobl_uvd
Белсат
Будзьце ўважлівыя! Магчыма, ваш дзень народзінаў або іншае сямейнае свята падобна да таго, што мы бачым на здымку аператыўнікаў? У такім разе вас таксама могуць затрымаць разам з усімі гасцямі. Так увечары 24 красавіка працаўнікі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі…
Усё было спланавана загадзя? Нашыя падпісанты даслалі інфармацыю з нагоды ўчорашняга затрымання 👇

«Да прыватнай лазні ў прыгарадзе прыехалі 4 бусы з АМАПам, якога ў Жодзіне ў прынцыпе няма. На месцы адразу з'явіўся начальнік міліцыі Трацюк і ягоны намеснік Мурашкін», – паведамляюць падпісанты.

Па інфармацыі ад чытачоў: «Затрыманыя былі без сімволікі, усіх людзей спачатку вывелі, а потым паклалі сцяг на падлогу і зрабілі здымак. Гэта была чыстая падстава. Па Жодзіне ідзе рэйд, а хлопцы вырашылі ў саўну на ўскраіне горада выбрацца пасядзець, вынік вядомы. Па тэлефоне нехта збалбатнуў, на праслухоўванні, хутчэй за ўсё».

Крыніца: чытачы @belsat
🇦🇲 Нікол Пашыньян заявіў пра тое, што сыходзіць з пасады прэм'ер-міністра Арменіі.

Гэты крок быў патрэбны, каб правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.

Аднак Пашыньян разам са сваёй партыяй не адмаўляецца браць удзел у гэтых выбарах і зноў будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду прэм'ера.

Крыніца: news.am
Нядзельная раніца пачынаецца не з кавы☺️

Вось такія велізарныя сцягі заўважылі сёння чытачы!
🤍❤️🤍

Крыніца: чытачы @belsat
«Беларусь будзе вольнай!»

Як вам такі маршрут для ранішняй зарадкі? 😌

Крыніца: БАСТА
Праваслаўныя вернікі святкуюць сёння Вербную нядзелю!

Ці захавалася ў вашай сям'і традыцыя хвастаць адно аднаго асвечанымі галінкамі вярбы? 🙂
Сёння ўначы ў Лагойску абрабавалі касцёл Святога Казіміра.

Зламыснікі спрабавалі адчыніць дзверы, але ў іх не атрымалася – толькі пашкодзілі замок.

«Тады выбілі вакенца і залезлі ў касцёл праз яго. Спрабавалі трапіць у бібліятэку і абрабавалі лаўку. Сёння раніцай прыязджала міліцыя. Інфармацыя са словаў парафіянаў», – піша ў сваім Facebook Павал Вільтоўскі.

Калі вам вядома штосьці яшчэ пра гэтае здарэнне – пішыце ў наш @belsatbot (або ў каментарах).

Крыніца: Facebook (Павал Вільтоўскі)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Наваполацку выказваюць сваё падтрыманне жыхарам Новай Баравой

«Тое, што там адбываецца, з'яўляецца генацыдам беларусаў».

Крыніца: чытачы @belsat
🇮🇶 82 чалавекі загінулі ў выніку пажару ў кавідным шпіталі ў Багдадзе.

Яшчэ 110 асобаў пацярпелі.

Прычынаю трагедыі стаўся выбух кіслароднага балона.

Крыніца: aljazeera.com
Фота: Reuters