Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Дзяржаўны архіў не знайшоў фота і відэа з акупантамі пад БЧБ-сцягам.

Ваенны эксперт Ягор Лебядок зрабіў запыт у фонд, прасіў паказаць яму спіс фота- і кінадакументаў за 1939–1946 гады, на якіх людзі з БЧБ-сцягам або гербам Пагоня ахоўваюць, канваююць, катуюць або забіваюць іншых людзей. І атрымаў адказ, што такіх сведчанняў не знайшлося.

«Уласна, такіх фота- і кінадакументаў я і не сустракаў раней. Ведаю, што ёсць успаміны, фота касак, і дапускаю, што такое магло быць не маштабна – вайна ўсё ж такі, там і свае сваіх страляюць, але кіна- і фотадакументаў пакуль не бачыў».

Крыніца: belsat
53-гадовага доктара арыштавалі на 15 содняў за лістоўку на прыпынку ў Бараўлянах.

Анестэзіёлага-рэаніматолага 1 ГКБ Святаслава Удота затрымалі 22 красавіка. Мужчыну абвінавацілі у тым, што ён «на прыпынку наклеіў аркуш А4 з надпісам «Беларусам – воля, пацуку – падвал», і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне.

«Я хачу жыць у добрай свабоднай краіне, дзе кожны можа выказваць сваю нязгоду і сваё меркаванне і не баяцца атрымаць за гэта тэрмін або фізічнае пакаранне», сказаў на судзе мужчына.

Дома ў Святаслава засталася 83-гадовая маці.

Крыніца: @viasna96
❗️Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці анансаванага ім раней важнага дэкрэту.

Ён падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць.

«Прэзідэнта застрэлілі – на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, да ваеннага, калі хтосьці на мяжы заварушыцца. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам», – пракаментаваў Лукашэнка.

Крыніца: belta
Белсат
❗️Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці анансаванага ім раней важнага дэкрэту. Ён падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць. «Прэзідэнта застрэлілі – на заўтра Савет бяспекі будзе…
Склад Савета бяспекі:
▫️ Аляксандр Лукашэнка

▫️
прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка

▫️
старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

▫️
старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка

▫️
кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка

▫️
дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

▫️
міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

▫️
міністр абароны Віктар Хрэнін

▫️
старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель

▫️
старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала

▫️
старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў

▫️
генеральны пракурор Андрэй Швед

▫️
старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр

▫️
старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара

▫️
міністр замежных спраў Уладзімір Макей

▫️
міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі

▫️
міністр фінансаў Юрый Селівестраў

▫️
старшыня ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус

▫️
старшыня пагранкамітэта Анатоль Лапо

▫️
начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч

Крыніца: belta
Белсат
❗️Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці анансаванага ім раней важнага дэкрэту. Ён падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць. «Прэзідэнта застрэлілі – на заўтра Савет бяспекі будзе…
Дэкрэт Александра Лукашэнкі цалкам супярэчыць Канстытуцыі, глядзім артыкул 89:

У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм'ер-міністра.

Артыкул 137. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У выпадку разыходжання закона, дэкрэта або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя.
❗️Кіраўнікі дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі выступілі з супольнай заявай з нагоды затрымання кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва.

Аб’яднанні рознай палітычнай скіраванасці выказваюць недавер да высунутых супраць лідара БНФ абвінавачанняў.

Супольную заяву падпісалі лідары БСДП (Грамада), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі «Зялёныя», Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду».

Крыніца: narodny.org
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось як жыхары Новай Баравой віншуюць Марыю Калеснікаву з Днём Нараджэння!🎉

Крыніца: чытачы @belsat
🤕 Цяпер амбасада Расеі ў Беларусі прапануе карыстальнікам выбраць гэштэг – «#smalldipenergy or #smalldickenergy».

▫️ Калі вы прапусцілі, то спачатку афіцыйны акаўнт амбасады напісаў: «SmallDickEnergy» – як рэакцыя на высыланне расейскіх дыпламатаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

▫️ Пазней запіс выдалілі.

▫️ Цяпер з'явіўся новы гэштэг да допісу літоўскага міністра Габрыелюса Ландсбергіса: «#smalldipenergy or #smalldickenergy – the choice is yours».
З'явілася адкрытая заява з патрабаваннем неадкладна спыніць парушэнні правоў Яўгена Юшкевіча.

Экс-следчы СК і сузаснавальнік Фонду By_Change знік
19 красавіка. Пазней выявілася, што яго затрымалі паводле падазрэння ў «акце тэрарызму».

На сёння няма звестак пра статус Яўгена, меру стрымання і стан ягонага здароўя. Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна па-ранейшаму пазбаўленая доступу да падабароннага.

Пакінуць сваё імя пад зваротам у абарону Яўгена, як гэта зрабілі ўжо амаль паўтысячы чалавек, можна праз спасылку.

Крыніца: @kyky_org
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Неймаверна кранальнае віншаванне таты Марыі Калеснікавай!

«Мая дачушка, я цябе вельмі люблю...»

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
🐳 Сёння ва ўсім Жодзіне няма вады ў кранах, затое стае на вуліцы.

У горадзе прамываюць водаправод – гэта робяць двойчы на год.

Крыніца: ex-press.by
Сёння ў Пінску адбыўся праўладны аўтапрабег з расейскімі сцягамі🤷

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Камуністы са сцягамі ідуць па плошчы Перамогі.

Цікава, што ніводнага сілавіка побач няма🤷‍♂️

Крыніца: чытачы @belsat
Лукашэнка распавёў тры сцэнара замаху на яго:

▫️ з ягоных словаў, змоўцы планавалі ліквідацыю Лукашэнкі на парадзе 9 траўня, але яны адмовіліся ад пачатковай ідэі;

▫️затым разглядаўся напад на прэзідэнцкі картэж: для гэтага мяцежнікі нават закупілі і прывезлі ў Беларусь гранатамёты;

▫️паводле трэцяга сцэнару ўзброеныя людзі павінны былі напасці на загарадную рэзідэнцыю Лукашэнкі, які да таго ж заявіў, што на знішчэнне рэзідэнцыі разам з Лукашэнкам вылучалі $ 10 млн, а на снайпера – $ 1 млн.

Крыніца: belta
Анонс Лукашэнкі апынуўся не такім моцным, як некаторыя чакалі.

Аналітык Ігар Ільяш ў сваім тэлеграм-канале тлумачыць, навошта ўладам патрэбны новы дэкрэт і чым ён небяспечны для Лукашэнкі:

Дэкрэт Лукашэнкі, як і чакалася, – гэта спроба легалізаваць урадавую хунту. Толькі замест грувасткага Усебеларускага народнага сходу, пра што гаворка ішла ў лютым, справа абмяжуецца кампактнай Радай бяспекі. У выпадку, «калі заўтра няма Лукашэнкі», уся ўлада пераходзіць да Рады бяспекі, якая зможа адразу ўвесці надзвычайнае або ваеннае становішча ў краіне.

«У нас будзе фактычна калектыўны прэзідэнт у выглядзе Рады бяспекі. Так, старшыня будзе: калі няма прэзідэнта, выконвае абавязкі прэм’ер. Ён будзе старшынстваваць, але ўсе рашэнні будуць прымацца таемным галасаваннем, каб не было ціску. Калі будуць прэзідэнцкія выбары прызначаныя, уводзіць ці не ўводзіць надзвычайнае становішча, як дзейнічаць і гэтак далей – вось грамадзянскія і вайскоўцы ў Радзе бяспекі вырашаць», – заявіў ён.

Зразумела, чаго хоча дамагчыся гэтым дэкрэтам сам Лукашэнка – гарантыяў для сваёй сям'і і найбліжэйшага атачэння. Але ў рэчаіснасці эфект ад гэткае пастановы будзе роўны нулю.


Па-першае,
дэкрэт супярэчыць дзейнай Канстытуцыі, бо паводле Канстытуцыі, калі прэзідэнт не можа выконваць сваіх абавязкаў, то ягоныя паўнамоцтвы пераходзяць да прэмʼер-міністра. Таму з юрыдычнага пункту гледжання, значэнне гэткага дакументу нікчэмнае.

Калі здарыцца гэтае заўтра, дзе «няма Лукашэнкі», то ўсе дэкрэты і загады дыктатара наагул страцяць сэнс – яны не будуць адпавядаць той паперы, на якой напісаныя. Усё будзе залежаць выключна ад таго, на чыім баку апынецца ў гэты момант сіла – на баку народу ці генералаў урадавай хунты. Такі заканамерны вынік доўгатэрміновага прававога дэфолту.

Па-другое,
дэкрэт не засцеражэ Лукашэнку ад палацавага перавароту. Думаю, нават наадварот – гэткія рызыкі толькі вырастуць. Бо ў выпадку смерці Лукашэнкі Рада бяспекі атрымлівае неабмежаваную ўладу ў краіне. Таму калі ў некага з чальцоў Рады бяспекі раптам прачнуцца палітычныя амбіцыі, то дэкрэт Лукашэнкі станецца для іх варʼяцкай спакусай – цяпер можна будзе ў адно імгненне сарваць джэкпот.

Крыніца: @beladonb
❤️ Матуля Дашы Чульцовай змагла ўбачыцца з дачкою!

Наталля распавяла, што ў Дашы ўсё ў парадку. Яна ў добрым, нават узнёслым настроі. Даша перадала, што вакол яе вельмі добрыя людзі. Даходзяць і навіны з волі.

Крыніца: @belsat
Цудоўны тавар, ёсць толькі адзін недахоп...

Крыніца: @belsat