Палітзняволеная Наталля Хершэ, беларуска, просіць адгукнуцца фірмы, якія маюць патрэбу ў пашыве працоўнага адзення для свайго персаналу – робы, нагавіцы, курткі, каб яны аформілі заяўку на вытворчасць у папраўчай калоніі ў Гомлі.
З нашай рэдакцыяй звязаўся брат Наталлі і папрасіў надаць розгалас сітуацыі. Справа ў тым, што ў калонія цяпер няма замоваў на пашыў грамадзянскага адзення, і асуджаныя вымушаныя шыць форму для сілавікоў.
У хуткім часе скончваецца папярэдняя замова на грамадзянскую вопратку, якую цяпер выконвае цэх, дзе працуе Наталля.
Жанчына адмаўляецца шыць форму для амапаўцаў. Калі ж будуць заявы, яе паставяць на грамадзянскую вопратку.
Шыць для сілавікоў таксама адмаўляецца Вольга Класкоўская, якая адбывае пакаранне тамсама.
Палітзняволеная жанчыны просяць, каб ім дапамаглі стварыць магчымасць не страціць сваёй грамадзянскай годнасці.
Калі Наталля адмовіцца працаваць, яе могуць пазбавіць карэспандэнцыі, пасылак, сустрэчаў з роднымі.
Крыніца: @belsat

«Як там цяпер, у беларускай «Крамянёвай даліне?» – адказ на гэтае пытанне ёсць на фота.
Галоўная каштоўнасць кожнай краіны, арганізацыі і вытворчасці – гэта людзі. Разумныя, працавітыя і сумленныя людзі.
А ў Беларусі цяпер такіх не шануюць. Таму маем тое, што на здымку. Ці згодныя вы з такім меркаваннем?
Фота: @natbelographic

❗️Цяпер, дзякуючы Міністэрству юстыцыі, «беларускія тэрарысты» не змогуць звіць сабе ўтульнага гняздзечка на роднай зямлі
«Для выкарыстання ў працы» – з такой пазнакай агенцтвы нерухомасці атрымалі дакумент з Мінюсту.
У ім інфармацыя з КДБ пра асобаў, якія нібыта датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці. Калі асобы са спіса надумаюць набыць сабе кватэру, працаўнікі агенцтва мусяць неадкладна паведаміць пра гэта.
У спісе імёны 18 асобаў, і ўзначальвае іх Святлана Ціханоўская.
Усе «тэрарысты» вам знаёмыя 😁👆
Крыніца: gazetaby.media

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увага, горача! Вогненны марш у Віцебску.
Падпісанты кажуць (мяркуем, жартуюць 😅), што дыміцца не проста так.
«Спаймалі ябацьку, у яго дымілася, вырашылі ўжо дастаць сцягі і зрабіць акцыю», – пішуць нам.
Як вам такі крэатыў?
Крыніца: падпісанты @belsat

Менчукі паведамляюць пра актыўныя перамяшчэнні сілавікоў на вуліцах гораду
Калі вы бачыце нешта цікавае ці маеце інфармацыю, дасылайце яе нам у чат-бот @belsatbot

Белсат
Менчукі паведамляюць пра актыўныя перамяшчэнні сілавікоў на вуліцах гораду Калі вы бачыце нешта цікавае ці маеце інфармацыю, дасылайце яе нам у чат-бот @belsatbot
🚔 Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале кажа, што сілавікі на вуліцах Менску – гэта планавыя штогадовыя вучэнні курсантаў Акадэміі МУС.
❓Верыце ёй?
Крыніца: @pressmvd
❓Верыце ёй?
Крыніца: @pressmvd
Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыялу «Маці Чарнобылю» ў Вільні.
Разам з ёю на цырымоніі прысутнічалі амбасадары Літвы, Польшчы і ЗША ў Беларусі, а таксама прадстаўнік украінскай амбасады.
Крыніца: @tsikhanouskaya
Фота: @belsat

❗️Міністэрства абароны паведамляе пра парушэнне паветранай мяжы Беларусі з боку Польшчы. «12 апреля 2021 г. в 20.45 зафиксирован факт нарушения Государственной границы Республики Беларусь в воздушном пространстве со стороны Республики Польша неустановленным…
Памятаеце, як Міністэрства абароны скардзілася на парушэнне Польшчаю мяжы з Беларуссю?
Высветлілі, што гэта было. Вы будзеце здзіўленыя 😁
https://blstv.eu/news/21-04-2021-stala-vyadoma-shto-za-lyatalny-aparat-na-myazhy-z-polshchaj-mog-napuzhats-belaruskae-minabarony/

Стала вядома, што за лятальны апарат на мяжы з Польшчай мог напужаць беларускае Мінабароны
Гэта маглі быць кантрабандысты
У гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшоў такі ліст з Упраўлення гандлю і паслуг мясцовага гарвыканкаму.
У ім чыноўнікі просяць даць пісьмовыя тлумачэнні наконт продажу «товаров с незарегистрированной оккупационной бело-красно-белой символикой, в том числе пронацистско-протестных БЧБ-флагов».
Скаргу ў гарвыканкам даслаў грамадзянін А. Г. Кавалёў з вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласці. Той самы, які звяртаўся ў расейскую паліцыю з просьбаю пакараць беларусаў Санкт-Пецярбургу, якія выходзілі на акцыі з БЧБ-сцягамі.

«Вось мая зямля пад нагой ляжыць,
Вось мая зямля ў снягах ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам…»
🔈 Паслухайце песню «Зямля» ў выкананні «Вольнага хору» і Лявона Вольскага! Вельмі моцна, ажно да дрыжыкаў!
❤️ І актуальна…
https://www.youtube.com/watch?v=2P0vhComtMM

YouTube
Вольны хор і Лявон Вольскі — Зямля / Volny chor & Lavon Volski — Ziamla
Легендарная песня часоў гурта «Мроя» займела новае гучанне. «Вольны хор» сумесна з Лявонам Вольскім і «Вольным аркестрам» прэзентуюць кліп на песню «Зямля».
Кліп «Зямля» — першы з серыі сумесных відэапрац грамадскай кампаніі «Годна» і «Вольнага хору», у…

Футбалісты познаньскага «Леху» падтрымалі вольных беларускіх спартоўцаў.
Учора перад матчам чэмпіянату Польшчы з гданьскай «Лехіяй» познаньцы апранулі майкі з надпісам «Салідарнасць з вольнымі спартоўцамі Беларусі».
Нагадаем: раней аналагічную акцыю зладзілі гульцы варшаўскай «Легіі».
Крыніца: lechpoznan1922

☝️Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект пра дзяржаўную абарону сілавікоў і суддзяў.
Акрамя таго, паводле міністра унутраных справаў Кубракова, у выпадку неабходнасці будуць абараняць і іншых асобаў «з грамадзянскай пазіцыяй»: настаўнікаў, артыстаў, журналістаў.
Ясна, што «грамадзянская пазіцыя» у гэтым выпадку маецца на ўвазе цалкам канкрэтная, а не абы-якая.
Крыніца: @belta_telegramm

☝️Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект пра дзяржаўную абарону сілавікоў і суддзяў. Акрамя таго, паводле міністра унутраных справаў Кубракова, у выпадку неабходнасці будуць абараняць і іншых асобаў «з грамадзянскай пазіцыяй»: настаўнікаў, артыстаў, журналістаў.…
А вы лічыце сябе чалавекам з грамадзянскай пазіцыяй?
Anonymous Poll
93%
А тое! І на марш схаджу, і сцяг вывешу. Мне дакладна патрэбная абарона.
3%
Не вельмі... З-за гэтых мітынгаў нармальна па горадзе не паходзіш!
1%
Мне ўсё роўна, я палітыкай не цікаўлюся.
3%
Канешне! За бацьку і АМАП парву!
Белсат
Каля 41-й школы ў Магілёве – машыны ратаўнікоў і сапёраў. Імаверна, хтосьці паведаміў пра мінаванне будынку. Дзяцей вывелі на вуліцу. Крыніца: чытачы @belsat
Апдэйт па сітуацыі ў Магілёве: чытачы паведамляюць, што «замінаваных» школаў у горадзе было некалькі, а ў жылых будынках каля 41-й школы знікла святло.
«Падняліся на ліфце, праз 10 хвілін святла ўжо не было. У суседняй краме не працаваў тэрмінал - не было сувязі. Мабільны інтэрнет быў. У 46-й школе праз ўнутраную сувязь загадалі ўсім пакінуць будынак. На пытанні адказвалі «Не ваше дело».
Чакаюць выбуху каля 14-й гадзіны. Нібыта было патрабаванне грошай ад «мінёраў». Тэрмін ультыматуму сканчваецца а 14-й. Сабакі шукаюць міны».
Крыніца: чытачы @belsat