Белсат
19.8K subscribers
62.5K photos
19.7K videos
38 files
48.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Беларусы працягваюць выходзіць!💪

Сёння жыхары гарадоў і раёнаў выйшлі ў падтрыманне палітвязняў, а таксама незалежнасці сваёй роднай краіны.

«Жыве Беларусь»❤️

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца на Данбасе.

Чым, на вашую думку, адкажа Пуцін?

Крыніца: Офіс Президента України
Добрай раніцы, беларусы!🌞

Сёння 256-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду!💪

Жадаем вам прыемнага і прадуктыўнага дня!
Палітзняволеная Наталля Хершэ, беларуска, просіць адгукнуцца фірмы, якія маюць патрэбу ў пашыве працоўнага адзення для свайго персаналу – робы, нагавіцы, курткі, каб яны аформілі заяўку на вытворчасць у папраўчай калоніі ў Гомлі.

З нашай рэдакцыяй звязаўся брат Наталлі і папрасіў надаць розгалас сітуацыі. Справа ў тым, што ў калонія цяпер няма замоваў на пашыў грамадзянскага адзення, і асуджаныя вымушаныя шыць форму для сілавікоў.
У хуткім часе скончваецца папярэдняя замова на грамадзянскую вопратку, якую цяпер выконвае цэх, дзе працуе Наталля.

Жанчына адмаўляецца шыць форму для амапаўцаў. Калі ж будуць заявы, яе паставяць на грамадзянскую вопратку.

Шыць для сілавікоў таксама адмаўляецца Вольга Класкоўская, якая адбывае пакаранне тамсама.
Палітзняволеная жанчыны просяць, каб ім дапамаглі стварыць магчымасць не страціць сваёй грамадзянскай годнасці.
Калі Наталля адмовіцца працаваць, яе могуць пазбавіць карэспандэнцыі, пасылак, сустрэчаў з роднымі.

Крыніца: @belsat
«Як там цяпер, у беларускай «Крамянёвай даліне?» – адказ на гэтае пытанне ёсць на фота.

Галоўная каштоўнасць кожнай краіны, арганізацыі і вытворчасці – гэта людзі. Разумныя, працавітыя і сумленныя людзі.

А ў Беларусі цяпер такіх не шануюць. Таму маем тое, што на здымку. Ці згодныя вы з такім меркаваннем?

Фота: @natbelographic
❗️Цяпер, дзякуючы Міністэрству юстыцыі, «беларускія тэрарысты» не змогуць звіць сабе ўтульнага гняздзечка на роднай зямлі

«Для выкарыстання ў працы» – з такой пазнакай агенцтвы нерухомасці атрымалі дакумент з Мінюсту.

У ім інфармацыя з КДБ пра асобаў, якія нібыта датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці. Калі асобы са спіса надумаюць набыць сабе кватэру, працаўнікі агенцтва мусяць неадкладна паведаміць пра гэта.

У спісе імёны 18 асобаў, і ўзначальвае іх Святлана Ціханоўская.
Усе «тэрарысты» вам знаёмыя 😁👆

Крыніца: gazetaby.media
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Увага, горача! Вогненны марш у Віцебску.

Падпісанты кажуць (мяркуем, жартуюць 😅), што дыміцца не проста так.

«Спаймалі ябацьку, у яго дымілася, вырашылі ўжо дастаць сцягі і зрабіць акцыю», – пішуць нам.

Як вам такі крэатыў?

Крыніца: падпісанты @belsat
Менчукі паведамляюць пра актыўныя перамяшчэнні сілавікоў на вуліцах гораду

Калі вы бачыце нешта цікавае ці маеце інфармацыю, дасылайце яе нам у чат-бот @belsatbot
Белсат
Менчукі паведамляюць пра актыўныя перамяшчэнні сілавікоў на вуліцах гораду Калі вы бачыце нешта цікавае ці маеце інфармацыю, дасылайце яе нам у чат-бот @belsatbot
🚔 Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале кажа, што сілавікі на вуліцах Менску – гэта планавыя штогадовыя вучэнні курсантаў Акадэміі МУС.

Верыце ёй?

Крыніца: @pressmvd
Азаронак, анансуючы ў сваім Telegram-канале фільм ОНТ, прысвечаны Чарнобылю, зазначыў, што пасля трагедыі прайшло 30 гадоў.

Пазней выправіў на 35, але інтэрнэт усё памятае.

Нагадаем, што гэты чалавек рэгулярна спрабуе вучыць кагосьці гісторыі ў эфіры СТВ.
Чытачы паведамілі, што ўчора зранку працаўнікі ДФР прыйшлі з ордэрамі на ператрус у ЖК «Маяк» і забралі пяцярых выпадковых людзей на «размову».

Увечары ўсім вярнулі тэлефоны і адпусцілі дадому.

Крыніца: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыялу «Маці Чарнобылю» ў Вільні.

Разам з ёю на цырымоніі прысутнічалі амбасадары Літвы, Польшчы і ЗША ў Беларусі, а таксама прадстаўнік украінскай амбасады.

Крыніца: @tsikhanouskaya
Фота: @belsat