Белсат
20.9K subscribers
60.9K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

«Яе справа ў працы, але сутнасць абвінавачванняў застаецца нявызначанай (а значыць, і артыкулы). Па крымінальнай справе абвінавачванні павінны быць прад'яўлены на працягу 10 сутак», – пішуць яе калегі.

Таццяна Гацура-Яворская, як адна з арганізатарак выставы, прысвечанай медыкам, «Машына дыхае, а я – не», была затрыманая 5 красавіка. Яе прызналі вінаватай у непадпарадкаванні міліцыі. Таццяне прысудзілі штраф у 50 базавых адзінак, але не выпусцілі з ізалятара на Акрэсціна праз 72 гадзіны.

Крыніца: @euroradio
Нам пішуць: у мемарыяла ахвярам тэракта прыбіраюць белыя кветкі.

Калі вы побач і маеце інфармацыю, дасылайце нам у чат-бот @belsatbot.

Крыніца: чытачы @belsat
На сённяшні дзень, сітуацыя ў Беларусі наступная:

🔻За 11 месяцаў у Беларусі заведзена больш за 2300 палітычных крымінальных спраў. 352 асобаў праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

🔻Вядома пра 522 зняволеных, 34 607 затрыманняў і 8 загінулых з пачатку пратэстаў.

🔻11 журналістаў за кратамі.

🔻Адлічаныя як мінімум 243 студэнты, звольнены 31 выкладчык. 2965 звольненых па палітычных матывах звярнуліся да фондаў салідарнасці.

🔻2 602 611 руб - сума штрафаў з 9 жніўня 2020.

🔻0 крымінальных спраў у дачыненні да прадстаўнікоў улады за гвалт.

Крыніца: belstat.org, spring96.org, nn.by
«Гімн» – новая праца Уладзіміра Цэслера.

Крыніца: instagram.com/vovatsesler
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Кранальнае відэа – сям'я і сябры сустракаюць дзяўчыну пасля содняў у Жодзіна.

Дзяўчына на відэа – Таццяна, яе затрымалі каля плошчы Бангалор за тое, што яна здымала затрыманне людзей на свой тэлефон.

Іншыя хлапцы, якія сёння выйшлі распавялі: «Нас не білі, але пасля выхаду навіны пра Урбановіча Дзяніса, пачалі пагражаць, што распаўсюдзяць у інтэрнэце нашыя персанальныя дадзеныя. Не ведаю, што ён меў на ўвазе..».
«З намі сядзеў вясёлы дзед. Толькі дзякуючы яму, мы маглі трымацца гэтыя дні..»

Крыніца: @belsat
Беларуская турфірма datatour.by называе Крым часткай Расеі, і не адмаўляецца ад паездак ва Украіну.

У прыватнасці на сайце кампаніі напісана: «У Ялце вас чакае неверагодны адпачынак на моры ў Расеі» альбо «На сайце кампаніі мы прапануе самыя актуальныя туры ў Крым з Менску і іншыя рэгіёны Расеі».

Уехаць у Крым фірма прапаноўвае з тэрыторыі Расеі, але такі маршрут парушае ўкраінскае заканадаўства, а асобы якія выбралі такі шлях могуць быць аштрафаваныя і ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны.

Крыніца: @belsat
Апошнія дні з розных крыніц прыходзяць паведамленні, што «Каммунарка» звальняе супрацоўнікаў, калі яны самі або іх сваякі былі на мітынгах ці затрыманыя. А таксама тых, хто выйшаў з прафсаюзаў.

Вось што піша нашая чытачка:

«Как вы уже знаете, на фабрике «Коммунарка» начались увольнения «неугодных». В пятницу высшее руководство фабрики объявило, чтобы «неугодные» писали по соглашению сторон с понедельника.
Собрали утром совещание, наш отдел и по паре человек из других отделов. В итоге мне директор сказал, что
ждёт заявление на увольнение.
Придя в отдел кадров, я узнала, что неофициально, убирают тех, чьи родственники проходили
по статье 23:34 или были сами задержаны, так как пришла бумага «с верху». Уволили за пятницу примерно 20 или 30 человек.
К моему сожалению, запись ни на видео, ни на диктофон не вела».

Крыніца: чытачы @belsat
Цяпер вакол мемарыялу памяці ахвярам тэракту на станцыі «Кастрычніцкая» стаяць людзі, дыжурыць патруль міліцыі. Машыны час ад часу сігналяць.

Крыніца: чытачы @belsat
Сёння ў Горадні на матчы па гандболе затрымалі грамадскага актывіста Максіма Губарэвіча. Мужчыну даставілі ў РАУС. Праз пэўны час Губарэвіч быў вызвалены, аднак дома ў яго правялі агляд. На дадзены момант з актывістам звязацца не ўдаецца.

Губарэвіч дапамагаў арганізоўваць у Горадні афіцыйныя святкаванні Дня Волі, фестывалю паўстанцаў Каліноўскага ў 2019 годзе, а таксама быў актыўным валанцёрам у кампаніі дапамогі медыкам у змаганні з Covid-19.

Максім носіць нашыўкі з «Пагоняй» на адзенні, імаверна гэта магло стаць нагодай для затрымання.

Крыніца: @belsat
Белсат
Сёння ў Горадні на матчы па гандболе затрымалі грамадскага актывіста Максіма Губарэвіча. Мужчыну даставілі ў РАУС. Праз пэўны час Губарэвіч быў вызвалены, аднак дома ў яго правялі агляд. На дадзены момант з актывістам звязацца не ўдаецца. Губарэвіч дапамагаў…
Маеш налепку з «Пагоняю» на тэлефоне – значыць пікетуеш!

У Горадні сёння пад час гандбольнага матчу «Кронан – СКА Мінск» ледзь не затрымалі дзяўчыну. Падстава – абарончы «бампер» на тэлефон з выяваю «Пагоні» Калі заўзятары вырашылі сфатаграфавацца, дзяўчына дастала тэлефон. «Пагоню» на тэлефоне заўважылі міліцыянты, падышлі да заўзятараў і сказалі, каб дзяўчына схавала тэлефон, іначай гэта будзе расцэнена, як пікет.

Таксама, пад час матчу быў затрыманы грамадскі актывіст Максім Губарэвіч. Падстава – нашыўка з Пагоняю. Максім быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС, пасля чаго, удома ў яго міліцыянты правялі агляд.

Крыніца: @belsat
🕯Фотафакт: каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбылася акцыя памяці ахвяраў тэракту 11 красавіка 2011 года ў менскім метро.

Крыніца: чытачы @belsat
«Мы ўпэўнены, што кожны беларус (у краіне цi за мяжой) можа наблізіць час перамогі. Любы крок важны, маленькіх крокаў не бывае!», - кажуць беларусы Осла і працягваюць збірацца кожную нядзелю.

Крыніца: чытачы @belsat
Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляе, што выезду з краіны на межах з Літвой, Латвіяй, Украінай і Польшчай чакаюць амаль 1,9 тысяч грузавікоў.

Чэргі ўтварыліся на беларуска-літоўскай мяжы, на мяжы з Польшчай, на беларуска-латвійскай мяжы ды на выезд ва Украіну.

https://blstv.eu/news/11-04-2021-amal-dzve-tysyachy-fur-sabralisya-na-vyezde-z-belarusi/
💥#main Галоўнае за дзень:

🔹 246-ты дзень пратэстаў: беларусы працягваюць пратэстную вясну.

🔹 Праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

🔹 Кранальнае відэа – сям'я і сябры сустракаюць дзяўчыну пасля содняў у Жодзіна.

🔹 Беларуская турфірма datatour.by называе Крым часткай Расеі, і не адмаўляецца ад паездак ва Украіну.

🔹 Апошнія дні з розных крыніц прыходзяць паведамленні, што «Каммунарка» звальняе супрацоўнікаў.

🔹 Вакол мемарыялу памяці ахвярам тэракту на станцыі «Кастрычніцкая» стаяць людзі, дыжурыць патруль міліцыі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕯«Душа болит каждый день. каждый день молюсь и часто вижу его во сне. Мы встречаемся иногда. Не дай бог матери детей хоронить»

Ці загаіліся раны ў душах родных загінулых і пацярпелых падчас выбуху ў Менскім метро?

Ці ёсць сумневы ў тым, што гэтае злачынства здзейснілі менавіта Кавалёў і Канавалаў?

Мы спыталі аб гэтым у маці загінулага падчас выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года Віталя Дайнэкі.

Крыніца: @belsat