Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Дзень Волі ўжо праз 8 дзён ⚪️🔴⚪️

Беларусы працягваюць рыхтавацца да нашага нацыянальнага свята!

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
Выявілася, што Дзяніса Івашына пакінуць пад вартаю на два месяцы. Яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 365 КК РБ – «Умяшанне ў дзейнасць працаўніка органаў унутраных справаў». Нагадаем: Дзяніс Івашын, якога затрымалі 12 сакавіка, займаўся журналісцкімі…
Жонка затрыманага журналіста Дзяніса Івашына падзялілася інфармацыяй пра ягоны стан у турме.

Яна атрымала гэтыя звесткі ад адваката.

«Дзяніс атрымаў нашую ўчорашнюю перадачу, адчувае сябе бадзёра і ўпэўнена.

Пішыце яму лісты, паштоўкі на адрас 230023, Турма №1, вул. Кірава 1, Гродна, Івашыну Дзянісу Яўгенавічу. Можаце і грашовыя пераводы на ягонае імя адпраўляць, каб адчуваў падтрымку, калі лісты ня будуць прапускаць.

Ну і нагадваю пра стандартныя гігіенічныя працэдуры ў краіне пераможанай дыктатуры: пераверце свае чаты і паведамленні з ім, а лепей наогул іх выдаліце, калі тое магчыма.
Дзякуй усім за падтрымку і дапамогу, змагаемся далей!»

Крыніца: Facebook
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👊 Паглядзіце, за што беларусы былі гатовыя пратэставаць 5 гадоў таму.

Усё даволі моцна змянілася, праўда? 😉

За што б вы выйшлі пратэставаць цяпер?

Відэа: @belsat
Колькасць содняў – сучасныя рэкорды Беларусі 😢

Пакуль што рэкорд трымае жыхарка Гомля Наста Перавошчыкава. Яна атрымала 105 содняў (!) паводле «народнага» артыкулу 23.34.

За што? Прачытайце тут 👉 https://blstv.eu/news/17-03-2021-gamyalchanka-yakoj-prysudzili-105-sodnyau-aryshtu-zastanetstsa-za-kratami-da-9-traunya/
Вось такі рэдкі здымак знайшоўся ў сеціве.

На ім Коля Лукашэнка разам са сваёй маці - Ірынай Абельскай.

Маці Мікалая Лукашэнкі амаль ніколі не свеціцца ў публічнай прасторы. Гэтак жа як і афіцыйная жонка самаабвешчанага прэзідэнта, якая нарадзіла яму двух старэйшых сыноў, але з якой ён даўно не жыве разам.

Крыніца: @cpartisans_dumps
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Былы следчы Яўген Юшкевіч, які сёння быў на допыце ў Следчым камітэце, апублікаваў відэа з рэгістратара бацькавага аўта. На ім Яўген прыехаў на допыт.

На відэа відаць, як у аўтамабілі нехта корпаецца. Рэгістратар пачаў запісваць відэа, бо спрацаваў на рухі.

«Дверь в машине открываются сами, какие-то руки ползают по панели, что-то открывают, пока я отвечаю милому (реально) следователю на бессмысленные вопросы. Надеюсь что зашивали не наркотики, а жучки, потому что я к ним плохо очень отношусь, и пару лет жизни отдал борьбе с ними, и ни я ни отец ничего не употребляем.

Не знаю даже, что теперь делать полезного, буду брать у отца машину и вслух зачитывать положения принципов уголовного права, чтоб хоть кто-то с той стороны их знал, ну и даже немного приятно что мне оказывается СТОЛЬКО внимания, девушки в молодости столько мне его не уделяли»
, – напісаў Яўген на сваёй старонцы ў Facebook.

Крыніца: Facebook
‼️ У нашага калегі, гарадзенскага журналіста і музыкі Алеся Дзянісава – ператрус.

Міліцыянты ўвайшлі да яго ў кватэру. Самога Алеся ў той момант у хаце не было – толькі ягоная дачка.

Паводле БАЖ, ператрус у Алесевай кватэры звязаны са справаю журналіста Яна Романа, якога затрымалі сёння раніцай.

Крыніца: @belsat
Менш як праз паўгадзіны Святлана Ціханоўская распачне свой выступ у амерыканскім Кангрэсе.

Трансляцыю можна будзе ўбачыць тут.

Крыніца: foreignaffairs.house.gov
Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку часова прыпыніла прыём наведнікаў.

Нагадаем: 12 сакавіка Польшча выслала двух беларускіх консулаў (генеральнага ў Беластоку і аднаго з місіі ў Варшаве). Гэты крок стаўся адказам на высыланне 11 сакавіка з Горадні генеральнага консула Польшчы.

Крыніца: poland.mfa.gov.by
«Мяне паставілі на калені, збівалі, а кроў з твару выціралі бел-чырвона-белым сцягам»

Асудзілі архітэктара, якога затрымалі падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яму распылілі газ у вочы і жорстка збівалі. А наступным днём «Беларусь 1» паказала прапагандысцкі сюжэт: нібыта ён прыйшоў на плошчу Пераменаў з цэлым арсеналам.

https://blstv.eu/news/17-03-2021-sud-aguchyu-vyrak-arhitektaru-vadzimu-dzmitranku-yakoga-motsna-zbili-silaviki/
«Ніва» і школьны аўтобус сутыкнуліся пад Асіповічамі. Адзін чалавек загінуў.

Гэта пасажыр джыпу, яму быў 51 год. Кіроўцу і яшчэ двух пасажыраў «Нівы» шпіталізавалі.

У школьным аўтобусе, на шчасце, не было дзяцей. Былі чатыры дарослыя – ніхто з іх сур'ёзна не пацярпеў.

Крыніца: @pressmvd
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Пінску маладыя хлопцы нападпітку скралі чырвона-зялёны сцяг з крамы.

Неўзабаве сцяг знайшлі ў аднаго з іх у кватэры. Цікава, што ў лютым тыя самыя хлопцы ўжо здымалі чырвона-зялёны сцяг з іншага будынку.

Крыніца: @pressmvd
«Мая нацыя перажывае гуманітарны крызіс. Беларусам патрэбнае вашае падтрыманне як ніколі».

Святлана Ціханоўская, выступаючы перад прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, заклікала ўлады Злучаных Штатаў дапамагчы беларускаму народу ў змаганні з беззаконнем.

Таксама яна назвала вялікай памылкай лукашэнкаўскіх уладаў тое, што яны недаацанілі моц беларускіх жанчын, гатовых да змагання.

Трансляцыя працягваецца тут.

Крыніца: YouTube
Белсат
‼️ У нашага калегі, гарадзенскага журналіста і музыкі Алеся Дзянісава – ператрус. Міліцыянты ўвайшлі да яго ў кватэру. Самога Алеся ў той момант у хаце не было – толькі ягоная дачка. Паводле БАЖ, ператрус у Алесевай кватэры звязаны са справаю журналіста…
Міліцыянты сышлі з кватэры Алеся Дзянісава. Яны забралі 4 мабільныя тэлефоны і 2 ноўтбукі.

Алеся у гэты момант у кватэры не было, ён заставаўся за горадам. У ягонае дачкі, якая была ў хаце падчас ператрусу, міліцыянты пыталі, ці ведае яна іншых гарадзенскіх журналістаў – Аляксея Кайрыса і Андрэя Мялешку.

Крыніца: @bajby
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 Аблавы на журналістаў у Горадні: Яна Романа затрымалі, у Алеся Дзянісава ўчынілі ператрус.

🔹 Бізнесоўца Юрыя Чыжа затрымалі. Прычына невядомая.

🔹 Святлана Ціханоўская выступае праз відэасувязь перад прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША.

🔹 BYPOL апублікаваў спіс асабовага складу 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК. Там ёсць тэлефоны, адрасы і фотаздымкі.

❗️ У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі. Дзякуем!
Паглядзіце, як святкавалі Дзень Волі ў 1994 годзе ў менскім парку Янкі Купалы.

На здымках ёсць і Васіль Быкаў.

Крыніца: @belarusian_history