Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Адвакатцы Алене Шынкарэвіч не працягнулі ліцэнзіі ў Міністэрстве юстыцыі.

Чыноўнікі спаслаліся на ейны «нізкі прафесійны ўзровень».

«Скажу честно и пусть Минюст не обижается, но хоть их мнение и имеет решающее значение, но для меня во сто крат важнее мнение моих клиентов, от которых за 8 лет моей работы не поступило ни одной жалобы. Я не утверждаю, что я непогрешима, но, учитывая ту поддержку от клиентов, которую я сегодня получила, думаю в профессии я состоялась, осталась честна перед собой и обществом», – напісала Алена Шынкарэвіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Адвакатка абараняла многіх асуджаных паводле «народнага» артыкулу 23.34. У тым ліку зусім нядаўна – удзельнікаў гурта «Разбітае сэрца пацана», затрыманых на вечарыне пад Смалявічамі.

Крыніца: Facebook
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Всё бросайте, находите эту тварь и убивайте»

BYPOL апублікаваў аўдыёзапіс, на якім былы міністр унутраных справаў Караеў разважае пра тое, як трэба змагацца з пратэстоўцамі.

Мяркуючы па запісе, сілавікі рыхтаваліся да сапраўднай вайны.

Таксама асецін паводле паходжання Караеў мае нахабнасць называць беларускі народ «туповатым» і «недалёким».

Сканчваецца запіс «жартам» ад Караева – «синей жопой спасли страну», пасля чаго гучаць апладысменты прысутных.

Крыніца: @By_Pol
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прататып ракеты Ілана Маска для палётаў на Марс і Месяц упершыню ўдала прызямліўся.

Праўда, потым выбухнуў. 🤷‍♂️

Выпрабаванні карабля Starship адбыліся ў Тэхасе мінулай ноччу. Адзін раз пуск давялося перанесці.

Пасля ўсё прайшло паводле задумкі інжынераў, але, калі трансляцыю выпрабаванняў Starship выключылі, неўзабаве апарат выбухнуў. 💥

Крыніца: SpaceX
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Неймавернае ашчушчэнне праздніка каля помніку працаўнікам МУС у Менску.

Ціхары таксама на месцы 😒

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
«Всё бросайте, находите эту тварь и убивайте» BYPOL апублікаваў аўдыёзапіс, на якім былы міністр унутраных справаў Караеў разважае пра тое, як трэба змагацца з пратэстоўцамі. Мяркуючы па запісе, сілавікі рыхтаваліся да сапраўднай вайны. Таксама асецін паводле…
Святлана Ціханоўская пракаментавала скандальны аўдыёзапіс з удзелам Караева.

«В его речи много слов, которые показывают, как мыслят люди, которые слишком долго пробыли у власти и слишком долго были безнаказанны. Эта речь – напоминание не молчать, не соглашаться, не останавливаться. Иначе они привыкнут, что можно врываться в наши больницы, школы, магазины, дома – и приставлять нам дуло к виску. А потом «придумывать мемы» и смеяться над тысячами измученных и изнасилованных людей.

Но даже не это главное в его речи. В этой речи Караев рассказал, как мы победим.

Он говорит, когда мы повсюду, когда мы боремся каждый день, когда не даем им опомниться – они не могут нападать, а могут только защищаться. Его слова доказывают, что второй волны протеста режим не выдержит. И что у них может получиться, только если мы сами решим, что проиграли, и остановим
сопротивление».

Крыніца: @tsikhanouskaya
У Берасці 13-гадовая дзяўчынка выпала з акна.

Яе цела знайшлі каля шматпавярховіка на вуліцы Валгаградскай учора ўвечары.

Ва ўпраўленні Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці пацвердзілі факт здарэння і сказалі, што праводзяць следчыя дзеянні.

Крыніца: brestcity.com
🎸 Ігар Банцар – легенда гарадзенскай панк-сцэны.

Ад 90-ых гадоў ён быў у «Маладым фронце», займаўся мігрантамі і дэмакратыяй у Беларусі.

А зараз ён сядзіць у турме – Ігару пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за экстравагантны перформанс. Ён станчыў без бялізны перад міліцэйскім аўтам.

Вось ягоная гісторыя

https://blstv.eu/news/03-03-2021-yagonaya-unutranaya-svaboda-ne-da-spadoby-uladam-gistoryya-garadzenskaga-panka-yakomu-pagrazhae-3-gady-pazbaulennya-voli/
«Отряд армии добра и созидания».

Пра каго так гаворыць Лукашэнка? 😳

Пішыце вашыя варыянты ў каментары 👇
Беларускія дактары звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніка свайго прафсаюзу Вячаслава Шылы.

Яны просяць Вячаслава Шылу падзяліцца меркаваннем стасоўна ўчынку доктара Арцёма Сарокіна, які паведаміў грамадскасці, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю.

«Мы, нижеподписавшиеся, считаем, что его поступок был продиктован совестью и полностью соответствует «Кодексу врачебной этики», хотя суд и признал его противозаконным, даже несмотря на согласие и даже желание родных убитого разгласить эту информацию. Уважаемый Вячеслав Дмитриевич, Вы возглавляли БСМП с 2011 по 2014 годы, мы не знаем, были ли Вы лично знакомы с Артёмом Сорокиным, когда работали главным врачом, но ответьте, как глава организации, призванной защищать медиков, как врач и как человек: правильно ли Артём Сорокин поступил с точки зрения врачебной морали, спасая честь убитого человека?»

Калі вы працаўнік сферы аховы здароўя, дадаць свой подпіс да ліста можна тут.
❗️❗️Крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага да канца сакавіка перададуць пракурору для накіравання ў суд.

Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч падчас наведвання «Гомсельмашу».

Як вы думаеце, які будзе вырак?

Крыніца: sb.by
Сёння працягваецца суд над валанцёрам штабу Бабарыкі Антонам Бяленскім.

Пракурор патрабуе 2 гады абмежавання волі з накіраваннем. Тэрмін пад вартай з 13 жніўня залічыць як 1 дзень за 2 дні.

Адвакат кажа, што гэта празмерна суровае пакаранне, і патрабуе апраўдання для Антона Бяленскага:

«Чым дзеянні майго кліента адрозніваліся ад дзеянняў тысяч іншых людзей? Чым ён абавязаны такой увазе? Мабыць, таму што ён быў валанцёрам у штабе Віктара Бабарыкі і ў «Сумленных людзях»? Няма ніякіх доказаў, што Бяленскі груба парушаў грамадскі парадак. Ніхто з прадстаўнікоў органаў унутраных справаў не пацвердзіў, што Бяленскі чыніў супраціў».

Пракурор жа сцвярджае, што доказы абароны абстрактныя. А «Менсктранс» – гэта прадпрыемства, што павінна перавозіць людзей. У той дзень гэта было немагчыма, бо ў Менску былі масавыя беспарадкі.

Антон адмовіўся ад апошняга слова.

Паседжанне мае працягнуцца заўтра.

Крыніца: @belsat
Белсат
Сёння працягваецца суд над валанцёрам штабу Бабарыкі Антонам Бяленскім. Пракурор патрабуе 2 гады абмежавання волі з накіраваннем. Тэрмін пад вартай з 13 жніўня залічыць як 1 дзень за 2 дні. Адвакат кажа, што гэта празмерна суровае пакаранне, і патрабуе…
Хто такі Антон Бяленскі, які можа адправіцца на «хімію» на 2 гады?

Да 29 гадоў ён шмат што паспеў. Стварыў паспяховую міжнародную кампанію уласнымі сіламі. Здабыў чорны пояс па каратэ, бегаў марафоны.

З дзяцінства праяўляў неймаверныя матэматычныя здольнасці, з 15 гадоў жыў сам.

А цяпер гэты чалавек сядзіць за кратамі.

https://blstv.eu/news/22-02-2021-anton-byalenski-biznesovets-yaki-stau-palitykam-i-palitvyaznem/
Фатограф Сяргей Гудзілін (на здымку), які шмат гадоў працаваў у «Нашай Ніве», патрабуе накласці арышт на рахункі выдання.

Як паведаміў галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, 15 сакавіка Вярхоўны суд пачне разглядаць справу па позве Гудзіліна. Фатограф лічыць, што былы працадаўца павінен выплаціць яму 15 тысяч рублёў.

«З такімі сябрамі і ворагаў не трэба», – адзначыў Ягор Марціновіч у сваім допісе ў Facebook.

Крыніца: Facebook
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👮‍♂️Жодзінскія «партызаны», прастытуткі і наркаманы віншуюць мясцовую міліцыю з прафесійным святам.

Відэа: падпісанты @belsat
Уладзімір Мартаў адпрацаваў у Віцебскім шпіталі хуткай медычнай дапамогі 19 гадоў.

А цяпер яго звальняюць. Бо ён казаў праўду пра каронавірус.

Пачытайце, як сістэма выкідвае найлепшых працаўнікоў: https://blstv.eu/news/04-03-2021-vitsebski-doktar-uladzimir-martau-stausya-stremkayu-nyazruchnym-chalavekam-sa-svayoj-pazitsyyaj/
Прафесар Гарадзенскага ўніверсітэту Аляксандр
Мурашоў
, які ў жніўні апублікаваў адкрыты ліст з крытыкай Лукашэнкі, страціў працу.

Універсітэцкая рада не падтрымала ягонае кандыдатуры на пасаду прафесара кафедры журналістыкі на новы тэрмін. Навуковец павінен сысці з працы 25 сакавіка.

Аляксандр Мурашоў – этнічны расеец, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук. Пасля выбараў ён апублікаваў у інтэрнэце адкрыты зварот да Лукашэнкі, у якім абвінаваціў таго ва ўзурпаванні ўлады і стварэнні паліцэйскай дзяржавы.

«Беларусы – найлепшыя людзі на Зямлі. Але ў іх найгоршы з усіх магчымых прэзідэнт», пісаў прафесар.

Крыніца: @belsat
BYPOL і ISANS зрабілі супольны даклад, у якім разглядаюцца злачынствы беларускіх сілавікоў супраць мірнага насельніцтва ў жніўні.

Дакумент утрымлівае здымкі раненняў ад розных тыпаў боепрыпасаў і апісанне ўсіх відаў зброі, якую выкарыстоўвалі сілавікі Лукашэнкі супраць грамадзянаў.

Азнаёміцца з дакументам (па-англійску) можна тут. ❗️ Аднак папярэджваем: ён утрымлівае жорсткія выявы раненняў! Не пераходзьце за спасылкаю, калі вам псіхалагічна цяжка бачыць такое.

Крыніца: isans.org
Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю з Акрэсціна.

Нагадаем: раней Менскі гарадскі суд скасаваў пастанову арыштаваць Мікалая Казлова
на 15 содняў.

Крыніца: @belsat
Берасцейская крама «Князь Вітаўт»
не працуе з пачатку месяца, але гаспадароў
не пакідаюць у спакоі.

Сёння суўладальніка крамы «Князь Вітаўт» Алега Чапарава выклікалі ў міліцыю.

«Ім паступіў сігнал, быццам мы ў сацыяльных сетках прадаём незарэгістраваную сімволіку. Мяне гэта здзівіла, я запытаў: хіба праз сацыяльныя сеткі ў Беларусі гандляваць можна? Міліцыянт стаў цікавіцца нашымі сацыяльнымі сеткамі, я адказаў, што нам шмат хто дапамагае, але я не ведаю, хто канкрэтна іх вядзе», – сказаў Алег Чапараў «Белсату».

Нагадаем: 11 лютага Эканамічны суд Берасцейскае вобласці прысудзіў краме 5812 рублёў 31 капейку штрафу. Паралельна ў дачыненні «Князя Вітаўта» адбываецца яшчэ некалькі судовых працэсаў, таму 1 сакавіка крама часова зачынілася.

Крыніца: @belsat
Арганізацыя Freedom House прэзентавала свой штогадовы даклад. Беларусь названая ў ім несвабоднай краінай.

Аўтары адзначаюць, што выбары у нашай краіне адкрыта фальсіфікуюцца, а грамадзянскія свабоды жорстка абмежаваныя.

Freedom House налічыў Беларусі толькі 11 балаў са 100 магчымых у шкале свабоды. Прычым ацэньваючы катэгорыю «Выбарчы працэс», аналітыкі паставілі 0 балаў з 12.

Крыніца: freedomhouse.org