Белсат
Вось відэа таго, як гэта адбывалася. Відэа: @belsat
Хлопца зваць Андрэй. Яго выводзіў чалавек, апрануты ў цывільную вопратку, які назваўся міліцыянтам.
Андрэй распавёў, што ў залі суду – два свабодныя шэрагі. Агулам там сядзіць каля 20 чалавек. А тым часам на паседжанне запрасілі першага сведку.
Крыніца: @belsat

Пажылы мужчына, які жыве ў доме на плошчы Пераменаў, выступае ў якасці сведкі.
Ён сцвярджае, што тры гадзіны назіраў з вакна за тым, што адбывалася 15 лістапада. Бачыў, што не ездзіць аўтобус 18-га маршруту, а таксама што з нейкай машыны ў двары каардынуюць пратэстоўцаў. Праз гэта ён патэлефанаваў у міліцыю.
Аднак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на месцы падзеяў ён не бачыў.

Ля цэнтру SPA Riviera на праспекце Пераможцаў відавочцы заўважылі нямала пажарных машынаў
Як адзначаюць у МНС Менску, ратавальнікі туды прыехалі пасля паведамлення аб загаранні.
Пазней высветлілася, што адбылося загаранне ў тэхнічным памяшканні. SPA-комплекс праз гэта не будзе сёння працаваць.
Крыніца: @tutby_official

Сведку (жыхара дому на пл. Пераменаў) адпусцілі. Ён не бачыў і не чуў Кацярыны і Дар'і
На паседжанне зайшла другая сведка Алена Дзядзюль. У той дзень жанчына была ў гасцях у гаспадароў кватэры, дзе затрымалі журналістак. На вуліцы бачыла вялікую колькасць людзей. Паводле яе, усё было мірна: пратэстоўцы з БЧБ-сцягамі крычалі «Жыве Беларусь!»
Жанчына сказала, што на дарозе было мала людзей. Яна даехала да Арлоўскай на маршрутцы, далей маршрутка не паехала.

Сёння мама Дашы Чульцовай упершыню за доўгі час пабачыла дачку:
«Мы ўвесь час перапісваемся. Кепска трымалася першы час, увесь час плакала, вочы балелі. Але пазней хлопчык з Менску звярнуўся да мяне, прапанаваў дапамагчы – і мне так лёгка на душы стала. Я сябе рыхтую да горшага. Проста хочацца падысці абняць і маўчаць», – падзялілася эмоцыямі спадарыня Наталля.

Сведку (жыхара дому на пл. Пераменаў) адпусцілі. Ён не бачыў і не чуў Кацярыны і Дар'і На паседжанне зайшла другая сведка Алена Дзядзюль. У той дзень жанчына была ў гасцях у гаспадароў кватэры, дзе затрымалі журналістак. На вуліцы бачыла вялікую колькасць…
«Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя»
«Асобы, якія ўвайшлі ў кватэру, не назваліся. Да таго, як зайшлі, хвілін 20 стукалі ў дзверы. Зміцер (гаспадар кватэры) сказаў, што адчыняць не будзе. Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя», – успамінае сведка Алена Дзядзюль.
З ейных словаў, Кацярына Андрэева папрасіла зрабіць званок з ейнага тэлефона, бо тэлефон журналісткі не працаваў. Пра што была размова, сведка не чула.

«Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя» «Асобы, якія ўвайшлі ў кватэру, не назваліся. Да таго, як зайшлі, хвілін 20 стукалі ў дзверы. Зміцер (гаспадар кватэры) сказаў, што адчыняць не будзе. Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя»…
Важныя паказанні ад другой сведкі: яна не чула ніякіх заклікаў ад журналістак «Белсату»
Крыніца: @belsat
Крыніца: @belsat
Падчас працэсу над журналісткамі «Белсату» пракурор папрасіла суддзю зрабіць заўвагу «мужчынам у касцюмах», бо іхныя размовы перашкаджаюць судоваму паседжанню
«Мужчыны ў касцюмах» аказаліся дыпламатамі з прадстаўніцтва Еўразвязу. Адзін з іх – перакладчык для дыпламата, які прысутнічае на працэсе.
«Гэта значыць, нельга перакладаць, так я разумею?» – удакладніў адзін з іх.
Крыніца: @vybory_smotri

Дае паказанні трэцяя сведка Лілія Мароз – гаспадыня кватэры, у якой затрымалі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову
«Мужу пазванілі і папрасілі ўпусціць у кватэру паздымаць. Што гэта былі за людзі, ён не ведаў. На той момант у кватэры былі дзеці, муж і я», – кажа сведка Лілія.
На пытанне, ці былі на журналістках камізэлькі «Прэса» ці нешта іншае, што пацвярджае прыналежнасць да медыяў, сведка адказала, што акрамя камеры і махнатага чорнага мікрафону больш нічога не памятае.

Маці Кацярыны Андрэевай выйшла з залы ў прыбіральню, а назад яе не пусцілі. Крыніца: @belsat
Пасля невялікай спрэчкі з міліцыянтам, які ахоўваў дзверы, маці Кацярыны Андрэевай усё ж пусцілі назад на паседжанне.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Журналістка газеты «Беларусы і рынак» Таццяна, якая здолела патрапіць у судовую залу, распавядае, што яна бачыла на паседжанні.
«Дзяўчаты віны не прызналі і атмасфера
ў зале – добрая», – кажа яна.
Відэа: @belsat
«Дзяўчаты віны не прызналі і атмасфера
ў зале – добрая», – кажа яна.
Відэа: @belsat
Пракурор больш за дзесяць хвілін зачытвала, у чым абвінавачваюць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову
У абвінавачванні ўказваецца, што ў наўпроставым эфіры «праз агучванне інфармацыі» яны ажыццявілі «збор актыўных удзельнікаў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «з мэтай стварэння масавасці для магчымасці супрацьстаяння дзеянням працаўнікоў праваахоўных дзеянняў».
На думку следства, Кацярына Андрэева «давала станоўчую ацэнку» падзеям, якія адбываліся, такім чынам заклікала да несанкцыянаваных акцыяў і тым самым «арганізавала дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Журналісткі сваёй віны не прызнаюць.

Дае паказанні трэцяя сведка Лілія Мароз – гаспадыня кватэры, у якой затрымалі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову «Мужу пазванілі і папрасілі ўпусціць у кватэру паздымаць. Што гэта былі за людзі, ён не ведаў. На той момант у кватэры былі дзеці, муж і я», –…
«Перакрыццё дарог не было арганізаванае, бо людзі рухаліся хаатычна»
Працягвае даваць паказанні сведка Лілія Мароз. Яна згадала, што абвінавачваныя даставалі з торбы камізэлькі з надпісамі «Прэса». На пытанне: «Вы што, не ведалі, што гэта працаўніцы «Белсату»?» – сведка адказала: «Я не ведаю, што такое «Белсат». І растлумачыла, што раней была апалітычная, і яе гэта не цікавіла.
Калі ў кватэру зайшоў АМАП, у Ліліі здарыўся прыступ, і яна дрэнна памятае, што было далей.
Лілія Мароз, як і папярэдняя сведка, заявіла, што не чула ад журналістак ніякіх заклікаў.