Таксама Ігар Ільяш распавёў пра сваю кароткую сустрэчу з жонкаю.
«Я не змог пагутарыць з Кацярынай, нават зрабіць жэст, мяне адразу адштурхоўваў канваір. Мы толькі абменьваліся поглядамі. Каця выглядае вельмі добра. Я яе не бачыў амаль тры месяцы, але яна ўсміхаецца, у яе гараць вочы.
Быў момант, калі Даша пабачыла маці і ў яе на вачах з'явіліся слёзы. Каця падыйшла да яе, абняла. Потым Даша зноў пачала ўсміхацца. Яны паказвалі знак вікторыі і ўсміхаліся. На шчасце, дзяўчыны ў добрым, бадзёрым настроі, яны гатовы змагацца, іх не зламалі»
Крыніца: @belsat

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы сваёй абыякавасцю прывялі да гэтага»
🔥 Паглядзіце моцную прамову наведніцы суда над нашымі каляжанкамі Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай!
Відэа: @belsat

Ірына Слаўнікава пракаментавала чарговае затрыманне журналістаў Любові Лунёвай і Дзмітрыя Солтана, якое адбылося ўчора.
«Любоў паспела паведаміць што яе і Дзмітрыя затрымалі ў раёне плошчы Перамогі. Там яны рабілі апытанне мінакоў. Любоў сказала, што іх вязуць у Савецкі РУУС. Іх адвезлі на Акрэсціна.
На жаль, артыкул, паводле якога іх абвінавачваюць, не вядомы. Захапляюся гераізмам і адвагай нашых калег, якія працягваюць працаваць у такіх умовах».

«Сёння з аднаго боку я ганаруся сваёй унучкай. А з іншага боку моцна перажываю»
Так Сяргей Ваганаў, вядомы публіцыст і дзядуля Кацярыны Андрэевай, сказаў у жывым эфіры «Белсату».
«Самае моцнае ўражанне ад Каці – зусім маленькая Кацярына на вуліцы падхапіла баклажку нейкай старой жанчыны і спрабавала дапамагчы дацягнуць сумку да дому. Мы не думалі што Каця будзе журналісткай, але ў нашым доме вітала атмасфера журналістыкі, якую яна ўпісвала. Кацярына журналістка ў трэцім пакаленні».
Крыніца: эфір Белсату, фота з прыватнага архіва Ваганава.

Белсат
Вось відэа таго, як гэта адбывалася. Відэа: @belsat
Хлопца зваць Андрэй. Яго выводзіў чалавек, апрануты ў цывільную вопратку, які назваўся міліцыянтам.
Андрэй распавёў, што ў залі суду – два свабодныя шэрагі. Агулам там сядзіць каля 20 чалавек. А тым часам на паседжанне запрасілі першага сведку.

Пажылы мужчына, які жыве ў доме на плошчы Пераменаў, выступае ў якасці сведкі.
Ён сцвярджае, што тры гадзіны назіраў з вакна за тым, што адбывалася 15 лістапада. Бачыў, што не ездзіць аўтобус 18-га маршруту, а таксама што з нейкай машыны ў двары каардынуюць пратэстоўцаў. Праз гэта ён патэлефанаваў у міліцыю.
Аднак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на месцы падзеяў ён не бачыў.

Ля цэнтру SPA Riviera на праспекце Пераможцаў відавочцы заўважылі нямала пажарных машынаў
Як адзначаюць у МНС Менску, ратавальнікі туды прыехалі пасля паведамлення аб загаранні.
Пазней высветлілася, што адбылося загаранне ў тэхнічным памяшканні. SPA-комплекс праз гэта не будзе сёння працаваць.
Крыніца: @tutby_official

Сведку (жыхара дому на пл. Пераменаў) адпусцілі. Ён не бачыў і не чуў Кацярыны і Дар'і
На паседжанне зайшла другая сведка Алена Дзядзюль. У той дзень жанчына была ў гасцях у гаспадароў кватэры, дзе затрымалі журналістак. На вуліцы бачыла вялікую колькасць людзей. Паводле яе, усё было мірна: пратэстоўцы з БЧБ-сцягамі крычалі «Жыве Беларусь!»
Жанчына сказала, што на дарозе было мала людзей. Яна даехала да Арлоўскай на маршрутцы, далей маршрутка не паехала.

Сёння мама Дашы Чульцовай упершыню за доўгі час пабачыла дачку:
«Мы ўвесь час перапісваемся. Кепска трымалася першы час, увесь час плакала, вочы балелі. Але пазней хлопчык з Менску звярнуўся да мяне, прапанаваў дапамагчы – і мне так лёгка на душы стала. Я сябе рыхтую да горшага. Проста хочацца падысці абняць і маўчаць», – падзялілася эмоцыямі спадарыня Наталля.

Сведку (жыхара дому на пл. Пераменаў) адпусцілі. Ён не бачыў і не чуў Кацярыны і Дар'і На паседжанне зайшла другая сведка Алена Дзядзюль. У той дзень жанчына была ў гасцях у гаспадароў кватэры, дзе затрымалі журналістак. На вуліцы бачыла вялікую колькасць…
«Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя»
«Асобы, якія ўвайшлі ў кватэру, не назваліся. Да таго, як зайшлі, хвілін 20 стукалі ў дзверы. Зміцер (гаспадар кватэры) сказаў, што адчыняць не будзе. Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя», – успамінае сведка Алена Дзядзюль.
З ейных словаў, Кацярына Андрэева папрасіла зрабіць званок з ейнага тэлефона, бо тэлефон журналісткі не працаваў. Пра што была размова, сведка не чула.

«Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя» «Асобы, якія ўвайшлі ў кватэру, не назваліся. Да таго, як зайшлі, хвілін 20 стукалі ў дзверы. Зміцер (гаспадар кватэры) сказаў, што адчыняць не будзе. Усе былі напалоханыя: дзеці, гаспадары і абвінавачваныя»…
Важныя паказанні ад другой сведкі: яна не чула ніякіх заклікаў ад журналістак «Белсату»
Крыніца: @belsat
Крыніца: @belsat
Падчас працэсу над журналісткамі «Белсату» пракурор папрасіла суддзю зрабіць заўвагу «мужчынам у касцюмах», бо іхныя размовы перашкаджаюць судоваму паседжанню
«Мужчыны ў касцюмах» аказаліся дыпламатамі з прадстаўніцтва Еўразвязу. Адзін з іх – перакладчык для дыпламата, які прысутнічае на працэсе.
«Гэта значыць, нельга перакладаць, так я разумею?» – удакладніў адзін з іх.
Крыніца: @vybory_smotri