Белсат
15.3K subscribers
75.1K photos
23.5K videos
38 files
61.5K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Судовы працэс распачаўся.

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова
выглядаюць аптымістычна настроенымі.

Крыніца: @belsat
Атмасфера ў судовай зале і побач з ёю.

Дзяўчыны ўсміхаюцца, шмат людзей дагэтуль на калідоры - іх не пускаюць. Будынак Фрунзенскага суда ўзялі пад узмоцненую ахову.

Крыніца: @belsat
Таксама Ігар Ільяш распавёў пра сваю кароткую сустрэчу з жонкаю.

«Я не змог пагутарыць з Кацярынай, нават зрабіць жэст, мяне адразу адштурхоўваў канваір. Мы толькі абменьваліся поглядамі. Каця выглядае вельмі добра. Я яе не бачыў амаль тры месяцы, але яна ўсміхаецца, у яе гараць вочы.

Быў момант, калі Даша пабачыла маці і ў яе на вачах з'явіліся слёзы. Каця падыйшла да яе, абняла. Потым Даша зноў пачала ўсміхацца. Яны паказвалі знак вікторыі і ўсміхаліся. На шчасце, дзяўчыны ў добрым, бадзёрым настроі, яны гатовы змагацца, іх не зламалі»

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы сваёй абыякавасцю прывялі да гэтага»

🔥 Паглядзіце моцную прамову наведніцы суда над нашымі каляжанкамі Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай!

Відэа: @belsat
Ірына Слаўнікава пракаментавала чарговае затрыманне журналістаў Любові Лунёвай і Дзмітрыя Солтана, якое адбылося ўчора.

«Любоў паспела паведаміць што яе і Дзмітрыя затрымалі ў раёне плошчы Перамогі. Там яны рабілі апытанне мінакоў. Любоў сказала, што іх вязуць у Савецкі РУУС. Іх адвезлі на Акрэсціна.

На жаль, артыкул, паводле якога іх абвінавачваюць, не вядомы. Захапляюся гераізмам і адвагай нашых калег, якія працягваюць працаваць у такіх умовах».

Крыніца: @belsat
На працэсе было заяўлена хадайніцтва пра змену меры стрымання для Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Аднак хадайніцтва не задаволілі, змяніць меру стрымання дзяўчынам суд адмовіўся.

Крыніца: @belsat
Дзверы судовай залі цяпер ахоўваюць два міліцыянты, а не адзін.

Людзі, якіх не пусцілі на паседжанне, па-ранейшаму чакаюць на калідоры і не разыходзяцца.

Крыніца: @belsat
«Сёння з аднаго боку я ганаруся сваёй унучкай. А з іншага боку моцна перажываю»

Так Сяргей Ваганаў, вядомы публіцыст і дзядуля Кацярыны Андрэевай, сказаў у жывым эфіры «Белсату».

«Самае моцнае ўражанне ад Каці – зусім маленькая Кацярына на вуліцы падхапіла баклажку нейкай старой жанчыны і спрабавала дапамагчы дацягнуць сумку да дому. Мы не думалі што Каця будзе журналісткай, але ў нашым доме вітала атмасфера журналістыкі, якую яна ўпісвала. Кацярына журналістка ў трэцім пакаленні».

Крыніца: эфір Белсату, фота з прыватнага архіва Ваганава.
З працэсу сілаю вывелі хлопца. Ён запытаўся прозвішча дзяўчыны з боку абвінавачвання.

Крыніца: @belsat
Белсат
Вось відэа таго, як гэта адбывалася. Відэа: @belsat
Хлопца зваць Андрэй. Яго выводзіў чалавек, апрануты ў цывільную вопратку, які назваўся міліцыянтам.

Андрэй распавёў, што ў залі суду – два свабодныя шэрагі. Агулам там сядзіць каля 20 чалавек. А тым часам на паседжанне запрасілі першага сведку.

Крыніца: @belsat
Пажылы мужчына, які жыве ў доме на плошчы Пераменаў, выступае ў якасці сведкі.

Ён сцвярджае, што тры гадзіны назіраў з вакна за тым, што адбывалася 15 лістапада. Бачыў, што не ездзіць аўтобус 18-га маршруту, а таксама што з нейкай машыны ў двары каардынуюць пратэстоўцаў. Праз гэта ён патэлефанаваў у міліцыю.

Аднак Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на месцы падзеяў ён не бачыў.

Крыніца: @belsat
«Хадайніцтва аб выкліку мяне ў якасці сведкі першым адхілілі. У звычайным парадку будуць выклікаць сведкаў, пасля абеду мяне запросяць», – кажа Ігар Ільяш.

Крыніца: @belsat
Перыядычна побач з судовай залаю з'яўляюцца сілавікі ў шлемах.

Пытаюцца ў міліцыянтаў, якія ахоўваюць дзверы ў залу, як у іх справы.

Крыніца: @belsat
Ля цэнтру SPA Riviera на праспекце Пераможцаў відавочцы заўважылі нямала пажарных машынаў

Як адзначаюць у МНС Менску, ратавальнікі туды прыехалі пасля паведамлення аб загаранні.

Пазней высветлілася, што адбылося загаранне ў тэхнічным памяшканні. SPA-комплекс праз гэта не будзе сёння працаваць.

Крыніца: @tutby_official
Сведку (жыхара дому на пл. Пераменаў) адпусцілі. Ён не бачыў і не чуў Кацярыны і Дар'і

На паседжанне зайшла другая сведка Алена Дзядзюль. У той дзень жанчына была ў гасцях у гаспадароў кватэры, дзе затрымалі журналістак. На вуліцы бачыла вялікую колькасць людзей. Паводле яе, усё было мірна: пратэстоўцы з БЧБ-сцягамі крычалі «Жыве Беларусь!»

Жанчына сказала, што на дарозе было мала людзей. Яна даехала да Арлоўскай на маршрутцы, далей маршрутка не паехала.

Крыніца: @belsat