Белсат
19.4K subscribers
63.9K photos
20.2K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Мінімум у трох менскіх гасцініцах 10 і 11 лютага забраніраваныя ўсе нумары

Гэтак ідзе рыхтаванне да Усебеларускага народнага сходу. Тое, што ў гэтыя дні засяляюцца яго ўдзельнікі, пацвердзілі «Еўрарадыё» ў гатэлі «Беларусь».

У сталіцу прыедзе да 2400 дэлегатаў, Нумар з двума ложкамі ў «Беларусі» каштуе 95 рублёў, у гатэлі «Юбілейны» – 110, а ў гатэлі «Мінск» – 239.

Крыніца: @euroradio
Паглядзіце, які шыкоўны здымак зрабіў затрыманы сёння каля будынку Маскоўскага гарадскога суда фатограф Дзмітрый Маркаў.

Меркавана на фота - аддзяленне паліцыі, куды прывезлі Маркава.

Адгадайце краіну паводле фота 😀

Крыніца: Instagram
Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі па адміністратыўным артыкуле без яе ўдзелу.

Як вынікае з пастановы, якую сёння атрымаў муж актывісткі Андрэй Шарэнда, суддзя Раман Карабан 28 студзеня прысудзіў жанчыне 1160 рублёў штрафу за знявагу службовай асобы пры выканні абавязкаў.

Жанчыну судзілі за падзеі 29 снежня. У той вечар міліцыянты каля пад’езду затрымлівалі Андрэя Шарэнду, а Паліна ўсе здымала на камеру тэлефона. Пазней яе абвінавацілі ў знявазе міліцыянтаў.

Нагадаем: 3 студзеня ў кватэры сям'і Шарэндаў міліцыянты выбілі дзверы, каб правесці агляд, пасля чаго Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА і распачалі крымінальную справу паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»). Такім чынам, жанчына ўжо месяц знаходзіцца за кратамі.

Крыніца: @belsat
«Забяспечыць размяшчэнне дзяржаўнага сцяга на фасадах будынкаў»

Гэтак працягваюць рыхтавацца да Усебеларускага народнага сходу. Ліст вышэй прыйшоў маленькай краме на першым паверсе жылога дому.

Цікава, як абыдуць забарону размяшчэння на будынках гаручага тэкстылю? 🤔

Крыніца: @vybory_smotri
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кастусь Каліноўскі – пісьменнік, мастак, архітэктар (што?) 😳

Яшчэ год таму мы запыталіся ў жыхароў Магілёва, што яны ведаюць пра славутага беларуса.
🔞Увага: адказы могуць вас шакаваць!

А вы ведаеце, хто такі Каліноўскі? 😏

#ЗнародзінаміКастусь

Відэа: @belsat
Магілёвец атрымаў два гады «хатняй хіміі» за абразлівы каментар пра даішніка.

Сёння Ігара Міцянкова пакаралі двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суддзя Таццяна Касцюк абавязала Міцянкова сплаціць на карысць пацярпелага 1000 рублёў.

У верасні Міцянкоў пракаментаваў у суполцы «Вконтакте» публікацыю пра штрафы для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы на знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандар Кіркалаў – ён прызнаны пацярпелым па справе.

Сваю віну Міцянкоў цалкам вызнаў. Ён папрасіў прабачэння ў Кіркалава публічна падчас судовага працэсу ды пасля яго ў асабістай гутарцы. Міценкоў выказаў гатоўнасць кампенсаваць інспектару маральную шкоду ў памеры 500 рублёў. Кіркалаў запытваў 1000 рублёў, якія хацеў пусціць на дабрачыннасць.

Крыніца: @belsat
Новы гендырэктар «Белавія» – Ігар Чаргінец

Раней ён быў намеснікам дырэктара па маркетынгу і знешняй эканоміцы ў кампаніі. Ігар Чаргінец – сын пісьменніка і генерала міліцыі Мікалая Чаргінца.

Анатоль Гусар, які кіраваў перавозчыкам 25 год, сыходзіць у адстаўку.

Крыніца: TUT.BY
⚡️ Чаму Кастусь Каліноўскі – беларускі народны герой?

У нас для вас ёсць 5 прычынаў.

Прачытаць іх можна вось тут.

Хто для вас яшчэ герой Беларусі?

#ЗнародзінаміКастусь

https://blstv.eu/news/02-02-2021-chamu-kalinouski-geroj-belaruskaga-narodu-5-tezisau/
Палітвязня Дзмітрыя Дубкова пакаралі сямю гадамі пазбаўлення волі.

Менавіта столькі і запытваў пракурор.

Мужчыну вінавацілі ва ўгоне грузавіка, удзеле ў масавых беспарадках ды гвалце ў дачыненні міліцыянтаў. Ён заставаўся пад вартаю з 15 жніўня.

Крыніца: @belsat
Аляксей Навальны выступіў з апошнім словам у судзе.

Ён запатрабаваў свайго неадкладнага вызвалення ды чарговы раз жорстка раскрытыкаваў расейскія ўлады.

Крыніца: @vottaktv
«Вы можаце яшчэ хоць 10 справаў на мяне завесці. Вас гэта ўжо не ўратуе», – Марыя Калеснікава пракаментавала адмову распачынаць крымінальную справу па фактах выкрадання і пагрозаў

Яшчэ 10 верасня Марыя падавала заяву аб распачынанні крымінальнай справы, называючы ўсе імёны і пасады людзей, якія арганізавалі ейнае выкраданне, пагражалі ёй і сілком спрабавалі вывезці з Беларусі.

«Там, у кабінеце Карпянкова, спадары Казакевіч і Паўлючэнка ва ўсіх падрабязнасцях распавялі, што мяне чакае, калі я не пакіну краіны: СІЗА, турмы, зневажальныя дагляды, падарванае здароўе, забыццё. Я забуду пра кнігі (Гарары, Гокінг, чао!), пра музыку таксама, бо мне пераломяць пальцы, праз месяц пра мяне ўсе забудуцца. 25 гадоў у калоніі, дзе я буду яму (Казакевічу) форму шыць, якую ён будзе апранаць з асаблівых нагодаў», – расказала Марыя Калеснікава.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Forwarded from Вот Так
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Речь Алексея Навального в суде

@vottaktv
❗️Чарговая смерць у войску – у Печах знайшлі мёртвым старэйшага прапаршчыка.

Пра здарэнне паведаміла Міністэрства абароны. Цела прапаршчыка знайшоў у ягоным працоўным кабінеце іншы вайсковец.

Прозвішча нябожчыка – Сулік. Абставіны смерці зараз высвятляе Следчы камітэт.

Гэта не першы падобны выпадак у гэтым годзе. Нагадаем: 25 студзеня на тэрыторыі АЭС у Астраўцы застрэліўся 18-гадовы салдат.

👉 Калі вы ведалі загінулага, то напішыце нам у бот @BelsatBot.

Крыніца: @modmilby
Працягваем збіраць сведчанні прымусовага збору подпісаў пад прафсаюзным лістом за адмену санкцыяў.

Гэтым разам нам напісалі з Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Янкі Купалы.

«Старшыня абкаму прафсаюзаў у галіне навукі і адукацыі Грышэчка Вера Віктараўна тэлефануе ўласна старшыням прафсаюзных арганізацыяў ды выгаворвае ім за тое, што сабралі мала подпісаў, альбо ўвогуле не сабралі.

Тэрмін збору подпісаў - да 5 лютага. І, мяркуючы, па пагрозах старшыні абкаму прафсаюзаў, справа не пайшла.
Як мне вядома, сабралі каля 60 подпісаў. А гэта зусім не большасць».

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага беларусы нагадваюць простую ісціну:

«Урад для народу, а не народ для ўраду».

Згодныя з гэтым?

#ЗнародзінаміКастусь

Відэа: падпісанты @belsat
За беларусамі плануюць сачыць у дварах за іхныя ж грошы

Пры дапамозе праграмы «Kipod» ад кампаніі «Synesis» карныя органы Беларусі распазнаюць удзельнікаў пратэставых акцыяў.

«Kipod» прывязаная да відэакамераў, усталяваных у грамадскіх месцах. Сістэма ўжо «паспяхова» працуе ў Менску і Віцебску. У далейшым плануецца маштабнае падлучэнне па ўсёй краіне.

Пад выглядам гарантавання бяспекі таварыствы ўласнікаў і ЖЭСы спрабуюць абсталяваць відэакамерамі дваровыя тэрыторыі, якія апошнім часам зрабіліся асноўнымі асяродкамі супраціву і галаўным болем для карнікаў.

Усталяваць камеры плануецца за кошт грамадзянаў, якія жывуць у «праблемных» дварах.

Крыніца: @by_pol
🇱🇻 Усе матчы чэмпіянату свету па хакеі-2021 прыме Рыга

Крыніца: iihf.com
Стала вядома, хто гаварыў на аўдыязапісе пра «лагер для востракапытных». Вынікі экспертызы

Незалежную экспертызу выканала расейскае бюро «ГлавЭксперт» на запыт TUT.by. На падставе вывучаных матэрыялаў эксперт прыйшоў да высновы, што голас на аўдыязапісе аб «лагерах» для беларусаў, «лішніх людзях», а таксама забойстве Аляксандра Тарайкоўскага належыць Мікалаю Карпянкову.

Прыкметаў мантажу ў аўдыязапісе не выявілі.

«Па выніках праведзеных аўдытыўнага, лінгвістычнага, акустычнага, спектральнага аналізаў можна зрабіць наступную выснову: на спрэчнай фанаграме прыкметаў мантажу гукавога шэрагу і парушэння бесперапыннасці запісу, у межах адчувальнасці апаратуры, не выяўлена», – паведамляецца ў заключэнні.

Крыніца: @tutby_official