Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
❗️Працаўнікі КДБ затрымалі актывістку Вольгу Маёраву. Магчыма, гэта звязана са «справай Аўтуховіча»

Як паведаміў радыё «Свабода» сын актывісткі, Вольгу Маёраву затрымалі ўвечары 4 студзеня ў вёсцы Нача Крупскага раёну. Сяргей мяркуе, што затрыманне неяк звязанае са справай Мікалая Аўтуховіча, якога вінавацяць у тэрарызме.

«Калі я пад'ехаў да нашага дому, яе ўжо затрымалі. Мужчыны, якія прыехалі, назваліся працаўнікамі КДБ, але дакладна не сказалі, у чым падазраюць маці. Але ў размове, якую я чуў, гучала імя Мікалая Аўтуховіча. Маці ніяк не пракаментавала затрымання. Потым быў ператрус, забралі два ноўтбукі і два смартфоны», – расказаў ён.

У чым падазраюць Вольгу Маёраву, пакуль невядома.

Крыніца: @radiosvaboda
Жыхары Ратамкі перадаюць бабулям і дзядулям прамяні любові і падзякі.

Крыніца: чытачы @Belsat
❗️2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў

На пачатку восені ў Смаргоні з'явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя звесткі міліцыянтаў, а таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянты даюць ілжывыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на прадпрымальніка.

55-гадовы Рамуальд Улан прапануе друкарскія паслугі, у ягоным офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі. Неабыякавыя людзі некалькі дзён неслі прадпрымальніку тэхніку, кампʼютары і паперу, каб ён мог працягваць дзейнасць.

Крыніца: @belsat
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянтаў;

🔹У МУС Украіны кажуць, што аўдыёзапісы КДБ могуць дапамагчы ў пошуку арганізатараў забойства Паўла Шарамета;

🔹Працаўнікі КДБ затрымалі актывістку Вольгу Маёраву. Магчыма, гэта звязана са «справай Аўтуховіча»;

🔸Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты? https://t.me/belsat/33522

🔸Маеце навіну? Дашліце яе хутчэй на @BelsatBot
❗️Міліцыя абяцае прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў акцыі пенсіянераў каля метро «Усход»

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму, днём 5 студзеня каля станцыі метро «Усход» «некалькі чалавек сталі ўздоўж праезнай часткі, «пазначыўшы сябе незарэгістраванай сімволікай» (насамрэч на відэа добра відаць, што ў акцыі ўзялі ўдзел не некалькі чалавек, а некалькі дзясяткаў чалавек).

«Па дадзенай інфармацыі распачаты адміністратыўны працэс, працаўнікі міліцыі праводзяць працу для высвятленні асобаў, якія ўзялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, і прыцягненні іх да ўстаноўленай законам адказнасці», – адзначаецца ў прэс-рэлізе ГУУС.

Крыніца: minsk.mvd.gov.by
❗️У гомельскіх актывістаў Васіля Палякова і Мікалая Новікава адбываюцца ператрусы

Як паведаміў у Фэйсбуку Палякоў, ператрус у яго праходзіць у межах крымінальнай справы супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых.

Раней супраць Няпомняшчых распачалі справу за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), бо ў судзе ён назваў пракурораў «арганізаванай злачыннай групай».

Крыніца: Facebook
Суд спыніў справу паводле арт. 23.34 КаАП супраць гарадзенкі Любові Сарлай

Адпаведную пастанову прыняў суддзя гарадзенскага Кастрычніцкага суда Тоўсцік-Самойла.

У снежні ў дачыненні маці дваіх дзяцей Любові Сарлай было спынена яшчэ некалькі справаў паводле арт. 23.34 КаАП («парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах»). Агулам было спынена больш за пяць справаў. Аднак працаўнікі гарадзенскага Кастрычніцкага РАУСу, якія складалі пратаколы на Любоў, падалі заявы на абскарджванне пастановаў суддзі.

Любоў жа мяркуе, што складаць пратаколы на яе могуць і надалей: «Спачатку яны казалі, што я ўдзельнічаю ў маршы, потым у пікеце. Цяпер яны ўзяліся за фоты з Інстаграму. Там я трымаю сцяг з Пагоняю і гэтым неяк агітую».

Крыніца: @belsat
❗️Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Роля навукі – быць разам з уладамі

Як паведамляе газета «Навука», Уладзімір Гусакоў на апаратнай нарадзе па выніках 2020 года заявіў, што навукоўцам «трэба вельмі шчыльна працаваць з усімі органамі дзяржаўнага кіравання, з уладамі на аўтарытэт краіны».

«Ні ў якім разе не дапускаць ніякіх несанкцыянаваных дзеянняў і праяваў. Я асабліва ўдзячны шматлікім кіраўнікам нашых акадэмічных арганізацыяў за іхную правільную грамадзянскую пазіцыю, за недапушчэнне супрацьстаяння навукоўцаў і ўладаў. Роля навукі – быць разам з уладамі. Тое, што мы не дапусцілі расхіствання Акадэміі навук, яе развалу, утрымалі навукоўцаў, у гэтым вялікая заслуга ўсяго кіроўнага складу Акадэміі», – заявіў ён.

Крыніца: gazeta-navuka.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ажно ў 12 разоў перавышаная канцэнтрацыя шкодных рэчываў!

💧Вашай увазе – кароткае відэа пра чысціню вады ў Сасудзе стабільнасці. Аказваецца, большасць ачышчальных сістэмаў у Беларусі не мадэрнізавалася дзясяткі гадоў.

Поўнае расследаванне ад нашай праграмы «Давайце Разбірацца» даступнае праз спасылку:

https://blstv.eu/programs/brudnaya-sprava-uladau-rassledavanne-belsatu/
❗️Андрэй Суздальцаў верыць, што КДБ Беларусі планаваў ягонае забойства

Раней былы афіцэр спецназа «Алмаз» Ігар Макар паведаміў, што КДБ планаваў фізічную ліквідацыю Андрэя Суздальцава – расейскага палітолага, вядомага крытыка рэжыму Лукашэнкі

У каментары «Белсату» Суздальцаў заявіў, што цалкам давярае інфармацыі Ігара Макара. Паводле расейскага эксперта, пэўныя ўскосныя сігналы ён атрымліваў і раней: у прыватнасці, шэраг праўладных беларускіх палітолагаў публічна ў сацсетках выказваліся наконт таго, што Суздальцава трэба фізічна знішчыць. «Сітуацыя была напружаная. Але ж мы не спецыялісты, нам цяжка заўважыць сачэнне за сабою», – адзначае ён.

Суздальцаў кажа, што ў яго былі добрыя стасункі з Шараметам і ён не здзівіўся, што яны абодва былі ў спісе патэнцыйных мэтаў спецслужбаў. «Павел быў, канешне, больш небяспечны, бо ён свой, з Беларусі».

«Чаму гэта не было зроблена ў Маскве ў дачыненні Паўла, у дачыненні мяне? Я магу меркаваць, што ўсё ж паляванне за грамадзянамі Расеі ў Маскве замежнай спецслужбай – гэта ледзь не вайна. Думаю, што на пэўным этапе дзеянні беларускіх спецслужбаў прыцягнулі ўвагу спецслужбаў расейскіх і яны былі вымушаныя адмовіцца ад гэтых планаў. Аднак Павел усё роўна загінуў – у Кіеве. Я не ведаю, ці ёсць там «беларускі след», я палітолаг, а не следчы. Але той, што агучаны на нарадзе варыянт знішчэння Паўла цалкам супаў з тым, што адбылося, – прымушае задумацца».

Суздальцаў падкрэслівае, што апублікаваныя запісы, якія імаверна былі зроблены на нарадзе КДБ, – гэта вельмі сур’ёзнае абвінавачванне супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Фактычна беларускія ўлады займаюцца тэрарыстычнай дзейнасцю на міжнародным узроўні, у іншых краінах. Гэта ўжо варыянт Кадафі», – дадае палітолаг.

Крыніца: @belsat
❗️У Беларусі могуць скасаваць кару смерцю

У Беларусі рыхтуюцца змены ў крымінальнае заканадаўства, якія могуць быць разгледжаны Палатай прадстаўнікоў ужо ўвесну. У прыватнасці, з Крымінальнага кодэксу прапануецца выключыць кару смерцю. Паводле крыніцаў TUT.BY, гэтую папраўку ініцыявалі праваахоўныя органы. Такім чынам, выключнай мерай можа стацца пажыццёвае пазбаўленне волі.

Акрамя таго, прапануецца не прыцягваць дзяцей да 16 гадоў да адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Таксама 1 дзень у СІЗА могуць прыраўняць да 2 дзён пазбаўлення волі ў калоніі рэжыму (цяпер адзін дзень перабывання пад вартай падчас следства залічваецца за адзін дзень адбыцця пакарання ў калоніі).

Крыніца: TUT.by
❗️65-гадовую жыхарку Нясвіжскага раёну пакаралі 1 годам «хатняй хіміі» за тое, што яна пакрыўдзіла міліцыянта ў сацсетках

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 26 жніўня ў чаце адной з суполак сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» пад фатаграфіяй працаўніка Светлагорскага РАУС жанчына апублікавала «каментар абразлівага зместу». У ім яна «ўжыла ненарматыўную лексіку для выражэння негатыўнай ацэнкі на адрас міліцыянта».

Суд Нясвіжскага раёну суд прызнае яе вінаватай і на падставе арт. 369 Крымінальнага кодэксу прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Крыніца: @prokuraturabelarus
Горацкі актывіст Андрэй Юркоў, які правёў Новы год на ІЧУ, атрымаў 4 студзеня дадаткова 15 содняў арышту.

На суд да актывіста ніхто трапіць не змог – яго вельмі хутка прывезлі ў будынак суда, таксама хутка асудзілі і павезлі.

Усяго за апошні год Андрэй Юркоў атрымаў ужо 77 содняў арышту.

Крыніца: @MAYDAYhr
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«То, что нас стало меньше на улицах, не говорит о том, что нас стало меньше ⚪️🔴⚪️».

Паглядзіце, які натхняльны ролік знялі жыхары Лебядзінага.

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Незалежная газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца

«Вольнае Глыбокае» праіснавала роўна 26 гадоў, апошні яе нумар выйшаў на каталіцкія Каляды. Над стварэннем газеты і яе распаўсюдам апошні час працавала пераважна толькі сям’я галоўнага рэдактара і выдаўца Уладзіміра Скрабатуна. «Як балюча б не было, але яе давялося закрыць праз фінансавыя праблемы», – кажа распаўсюдніца газеты і дачка галоўнага рэдактара Надзея Маліноўская.

«Праблема адна – гэта фінансы, якіх сапраўды не хапае. Нават калі, з улікам таго, што працую я, сястра, мама, тата, усе мы чацвёра, мы працуем проста на голым энтузіязме і нічога не атрымліваем. Ужо некалькі гадоў. Але на сённяшні дзень склалася такая сітуацыя, што раней мы не атрымлівалі, але газета сама сябе акупляла, і проста на ідэі мы працавалі. Цяпер мы не можам зарабіць нават на друкарню».

Крыніца: Радыё Рацыя
Instagram выдаліў акаўнт спявачкі Алены Ланской.
Там было 22 тысячы падпісантаў.

Раней яна заяўляла, што пратэсты ў Беларусі – гэта проста шоу, якога людзям не хапала.

«Ім не патрэбныя перамены, яны не ведаюць, чаго хочуць. Я ўпэўнена, спытай у кожнага, чаго яму не хапае, мала хто адкажа», – казала яна.

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹У Беларусі могуць скасаваць кару смерцю;

🔹Андрэй Суздальцаў пракаментаваў інфармацыю наконт таго, што КДБ Беларусі планаваў ягонае забойства;

🔹65-гадовую жыхарку Нясвіжскага раёна пакаралі 1 годам «хатняй хіміі» за тое, што яна пакрыўдзіла міліцыянта ў сацсетках;

🔹У гомельскіх актывістаў Васіля Палякова і Мікалая Новікава адбываюцца ператрусы;

🔸Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты? https://t.me/belsat/33522

🔸Маеце навіну? Дашліце яе хутчэй на @BelsatBot
❗️Лукашэнка: Я не вораг уласнаму народу і самому сабе

У час наведвання заводу «Гарызонт» Лукашэнка пракаментаваў сваё рашэнне абвясціць 2021 год Годам народнага адзінства:

«Я проста хачу пацвердзіць, што я гэта рабіў не для таго, каб нешта камусьці паказаць. Хоць і ў гэтым, напэўна, ёсць сэнс, каб людзі разумелі, што я не вораг уласнаму народу і самому сабе перш за ўсё. Я хачу, каб у краіне было ціха і спакойна. Напэўна, вы і самі гэтага хочаце. Калі вам не падабаецца цяперашні прэзідэнт, то толькі выбары могуць вырашыць гэтае пытанне. Толькі выбары. Я гэта кажу, як бы камусьці не падабалася».

Крыніца: БелТА
Лукашэнка заявіў, што іх з Пуціным «загналі ў адну каманду» ў палітыцы.

«Нас загналі ўжо намёртва ў адну каманду», – сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю праграме «Дзеючыя асобы» на канале «Расея 1».

Крыніца: @rian_ru