Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Яшчэ адна крымінальная справа за жнівеньскія пратэсты ў Менску накіраваная ў суд

Паводле Следчага камітэту, уначы 10 жніўня 33-гадовы мянчук у стане алкагольнага ап'янення браў актыўны ўдзел у пратэстах на скрыжаванні завулку Тучынскім і вуліцы Кальварыйскай. Сярод іншага, ён «браў удзел ва ўзвядзенні агароджы на праезнай частцы дарогі, наўмысна перагароджваючы дарогу розным транспартавым сродкам».

Менчуку выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).

«У ходзе расследавання мужчына растлумачыў, што віной усяму вялікая колькасць выпітага алкаголю і «эфект натоўпу», які і заахвоціў яго здзейсніць злачынства. Мянчук прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым», – гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.

У СК сцвярджаюць, што мужчыну раней судзілі за незаконны абарот забароненых рэчываў і прысваенне маёмасці.

Крыніца: t.me/skgovby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Заслаўя далучыліся да флэш-мобу Jerusalema dance і адразу пасля рэпетыцыі станчылі на старажытных замчышчах свайго гораду 😍

Крыніца: чытачы @belsat
Вось такі плакат заўважылі ў менскай Лошыцы сёння ранкам. Мы добра ведаем, якая сёлета ў беларусаў агульная мара, праўда? 😉

Крыніца: чытачы @belsat
Галоўнае на гэты час:

🔸Раніцай у шэрагу раёнаў Менску адбыліся дваровыя маршы;

🔸Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка. Ён хварэў на каронавірус, уночы ў яго спынілася сэрца;

🔸 У МУС заяўляюць аб праблемах (https://t.me/belsat/36911) з выцекам службовай інфармацыі;

🔸 «Белсат» будзе весці жывы эфір, дзе распавядзе пра сённяшнія пратэсты ў Беларусі;

🔹 Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары раёну Лебядзіны пайшлі ў госці ў Дразды 😉

Крыніца: чытачы @belsat
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на пачатак наступнага тыдня

Як паведамляе Белгідрамет, 28 снежня ўночы на захадзе, зранку і ўдзень у шмат якіх раёнах краіны чакаюць ўзмацнення ветру парывамі да 15-20 м/с.

У аўторак у шмат якіх раёнах Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с захаваецца.

У Менску і Менскай вобласці ў панядзелак і аўторак таксама будзе ветрана з парывамі да 15-20 м/с.

Крыніца: TUT.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Момант сустрэчы дзвюх калон у раёне станцыі метро «Пушкінская».

Крыніца: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманні ў Сокале. Акалічнасцяў гэтай сітуацыі пакуль не ведаем, калі вы маеце інфармацыю, напішыце нам у @BelsatBot.

Крыніца: чытачы @belsat
❗️Сёння ў розных кропках Менску з самае раніцы адбываюцца дваровыя маршы. Ужо ёсць звесткі пра першыя затрыманні.

Калі ласка, дасылайце на @BelsatBot фота, відэа ды інфармацыю пра тое, што адбываецца побач з вамі!
У Беларусі зарэгістравалі 1825 новых выпадкаў каронавіруса за дзень

Агулам, паводле Мінздароўя, з пачатку пандэміі зарэгістравалі 186 747 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 1385 чалавек памерлі. Колькасць памерлых пацыентаў з COVID-19 за апошнія содні павялічылася яшчэ на 9.

Крыніца: @minzdravbelarus
Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыі хакея распачала расследаванне ў дачыненні Дзмітрыя Баскава

Пра гэта стала вядома з адказу IIHF на ліст Беларускага фонду спартовай салідарнасці адносна пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.

Фонд заклікаў IIHF разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці Баскава ў сувязі з дзеяннямі, што груба зневажаюць рэпутацыю хакея як віду спорту. У прыватнасці, Баскава абвінавачваюць ва ўдзеле ў канфлікце, які прывёў да гібелі Рамана Бандарэнкі, удзеле агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаннем алімпійскай сімволікі, а таксама ў ціску на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазіцыю.

Крыніца: BSSF
Беларусы гуляюць 😉 Адметнасць сённяшняга маршу: удзельнікі акцыяў запускаюць у неба бела-чырвона-белыя шарыкі. На відэа: Берасце, пасёлак Сонечны, менскія Чыжоўка ды Някрасава.

Крыніца: чытачы @belsat