Белсат
19K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Вечарам беларусы Масквы сталі ў ланцужок салідарнасці каля амбасады Беларусі.

«Сёння мы чуем вельмі шмат слоў захаплення беларусамі як нацыяй, на якую раўняюцца многія свабодалюбныя людзі замежжа!

Асобна звяртаемся да калег з Санкт-Пецярбургу: Вы – узор смеласці, вытрымкі, самакантролю. Рады, што менавіта такія бравыя людзі напаўняюць дыяспару. Усё будзе добра!» – напісалі беларусы Масквы.

Крыніца: чытачы @belsat
❗️У МУС заяўляюць аб праблемах з выцекам інфармацыі

Афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў эфіры «Беларусь 1» паскардзілася на «кібербулінг» і «цкаванне» міліцыянтаў. Паводле яе, «неабходна прыняцце далейшых дзейсных захадаў па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі» працаўніклў органаў унутраных справаў і прадстаўнікоў уладаў.

«Трэба звярнуць увагу ў тым ліку і на дысцыпліну. Таму што ёсць у нас пытанні ў частцы ўцечкі інфармацыі, службовай інфармацыі. І гэта, вядома, немалаважны кірунак», – дадала яна ў сувязі з гэтым.

Крыніца: tvr.by
Вядомая беларуская актрыса Аляксандра Борціч, якая жыве і працуе ў Маскве, заклікала пісаць лісты палітвязням

«Мне прыйшоў адказ ад Ціханоўскага! Які я, праз сваю тупасць, убачыла моцна пазней. Але якое шчасце, гэтая нітачка, вы нават сабе не ўяўляеце! Пішыце лісты палітвязням, ім патрэбна нашае цяпло і нашая вера!» – напісала Аляксандра ў Instagram.

На здымку відаць, што ў актрысы на вачах блішчаць слёзы.

Раней Аляксандра Борціч неаднаразова выказвала падтрыманне пратэстаў у Беларусі і нават выходзіла на адзіночны пікет да беларускае амбасады ў Маскве.

Крыніца: instagram.com/bortich
Алена Леўчанка: Мы робімся Паўночнай Карэяй у цэнтры Еўропы

«Вельмі важна, каб вонкавы свет звяртаў увагу на сітуацыю ў Беларусі. Мы робімся Паўночнай Карэяй у цэнтры Еўропы. Гэта непрыемна і гэта датычыць не толькі нас, беларусаў, але і іншых краін», – заявіла беларуская баскетбалістка ў інтэрв'ю шведскім журналістам.

Крыніца: svt.se
❗️У Беларусі за содні праз пажары загінулі 8 чалавек

Паводле МНС, толькі на Меншчыне зафіксавалі чатыры смяротныя выпадкі: у аграгарадку Ванелевічы, вёсках Пласток і Чэрвень (у Чэрвені загінулі адразу два чалавекі).

Таксама два чалавекі загінулі падчас пажару ў аграгарадку Брашэвічы Драгічанскага раёну. Па адным чалавеку загінулі пры пажарах у вёсках Гута (Берасцейшчына) і Галькаўка (Магілёўшчына).

Крыніца: mchs.gov.by
Галоўнае на гэты час:

🔸У МУС заяўляюць аб праблемах з уцечкай службовай інфармацыі;

🔸Учора, 26 снежня, у Маскве і Санкт-Пецярбурзе адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. У Пецярбурзе былі затрыманыя 14 беларусаў: на іх склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэнне супрацьэпідэмічных захадаў і адпусцілі;

🔸 У Беларусі за содні праз пажары загінулі 8 чалавек;

🔹 Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты?
У Беларусі ранак пачынаецца зусім не з кавы ☕️ Менчукі з вуліц Максіма Багдановіча, Розы Люксембург, мікрараёнаў Трактарны, Уручча і Шарыкі выйшлі пагуляць. І запрашаюць усіх ахвотных далучыцца 😉

Крыніцца: чытачы @belsat
❗️Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка

Пра гэта @belsat паведамілі ягоныя сваякі. Эканаміст хварэў на каронавірус, ноччу ў яго спынілася сэрца.

Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 году ў Горадні. Доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі. У пачатку 90-х займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэту ЕГУ.

З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банку ў макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 да 1999 года быў сябрам Рады ў эканамічным развіцці савету міністраў, з 2000 да 2002 года – сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.

З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».

Аўтар і навуковы рэдактар мноства кніг і публікацыяў у Беларусі і за мяжою.

Леанід Заіка рэгулярна каментаваў эканамічную сітуацыю ў недзяржаўных медыях Беларусі, у тым ліку на «Белсаце».

Крыніца: @belsat
Яшчэ адна крымінальная справа за жнівеньскія пратэсты ў Менску накіраваная ў суд

Паводле Следчага камітэту, уначы 10 жніўня 33-гадовы мянчук у стане алкагольнага ап'янення браў актыўны ўдзел у пратэстах на скрыжаванні завулку Тучынскім і вуліцы Кальварыйскай. Сярод іншага, ён «браў удзел ва ўзвядзенні агароджы на праезнай частцы дарогі, наўмысна перагароджваючы дарогу розным транспартавым сродкам».

Менчуку выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).

«У ходзе расследавання мужчына растлумачыў, што віной усяму вялікая колькасць выпітага алкаголю і «эфект натоўпу», які і заахвоціў яго здзейсніць злачынства. Мянчук прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым», – гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.

У СК сцвярджаюць, што мужчыну раней судзілі за незаконны абарот забароненых рэчываў і прысваенне маёмасці.

Крыніца: t.me/skgovby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Заслаўя далучыліся да флэш-мобу Jerusalema dance і адразу пасля рэпетыцыі станчылі на старажытных замчышчах свайго гораду 😍

Крыніца: чытачы @belsat