❗️Берасцейскага журналіста адправілі пад хатні арышт
У Драгічыне карэспандэнт сайта «Першы Рэгіён« Сяргей Гардзіевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта стала вядома 25 снежня, калі скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання журналіста.
Гардзіевіч быў затрыманы 22 снежня з удзелам амапаўцаў па дарозе з Драгічына ў Берасце. Пазней у яго доме адбыўся ператрус.
Прадстаўнік СК патлумачыў тады жонцы журналіста, што затрыманне звязанае са справай, распачатай паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх суполак у Viber, да якой мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч.
Крыніца: baj.by

Лукашэнка хоча стаць другім Брэжневым?
Праграма «Прасвет» пачынае падсумоўваць 2020 год і публікаваць прагнозы на пачатак наступнага.
Глядзіце, што нас можа чакаць на пачатку году, пакуль Лукашэнка спрабуе прадаць людзям ілюзію зменаў.
https://youtu.be/QPsY7b3fM2U

YouTube
Лукашэнка хоча стаць другім Брэжневым
Як будзе рэалізоўваць свой план Лукашэнка і якой рэакцыі на гэта можна чакаць ад народу Беларусі? https://belsat.eu/?p=1671091
Пяты месяц працягваюцца агульнабеларускія пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі. Старшыня КДБ Іван Церцель пагражае распачаць масавыя…

❗️Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы.
15 снежня стваральнік канала «Беларусь галаўнога мозгу» абвясціў бестэрміновую галадоўку ў СІЗА ў знак пратэсту супраць выстаўлення новага абвінавачвання. Сёння тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнулі да 25 сакавіка 2021 года.
«Дзякуй за «падарунак» да Калядаў. Але мне ўсё роўна. Я ведаю, што я ні ў чым не вінаваты, мне няма ў чым прызнавацца. Гэта ведаюць усе вакол, у тым ліку і людзі, якія кантралююць маю крымінальную справу. Але яшчэ раз паўтараюся, усе дзеянні следчых і пракурораў па працягу рэпрэсіяў у адносінах да мяне і маёй сям'і не паўплываюць на маё рашэнне. Пасля пагрозаў маёй сям'і адступаць мне ўжо няма куды. Я гатовы памерці, але не здацца, гатовы доўга мучыцца, але ламацца я не збіраюся. Хоць маё цела зачынена ў вязніцы, мая душа вольная і знаходзіцца з сям'ёй. Я да апошняга ўздыху буду іх любіць», - пракаментаваў падаўжэнне арышту Ігар.
Крыніца: @mkbelarus

У жыхаркі Івацэвічаў шукалі скрыню з лаянкай праз тое, што яна нібыта абразіла міліцыянта вось гэтым смайлікам 💩
Але! Насамрэч яна мела на ўвазе, што міліцыянт салодкі як «Нутэла».
На сувязі Вінаград, і гэта «Гэта ж Вінаград»! 🍇
https://youtu.be/vpGYHUqW34U

У жыхаркі Івацэвічаў шукалі скрыню з лаянкай | У жительницы Ивацевичей искали ящик с ругательствами
Даражэнькія! Свежыя навіны ад Гэта Ж Вінаграду!
00:00 Лайно і міліцыянты
02:25 Лукашэнка на лёгкім адпачынку
03:54 Бойка за загалоўкі ў "Прэсболе"
05:47 У расейскіх Апацітах адбылася бойка супрацоўнікаў псіхушкі
07:18 У святара РПЦ знайшлі наркалабараторыю…

❗️Ва ўзросце 49 год памёр намеснік міністра замежных справаў і амбасадар Беларусі ў ЗША (першы за 12 год) Алег Краўчанка.
У яго быў станоўчы вынік тэсту на каронавірус. Краўчанка прызначылі амбасадарам Беларусі ў ЗША 20 ліпеня, але ён так і не быў адкамандзіраваны ў Злучаныя Штаты, працягваў выконваць абавязкі намесніка міністра замежных справаў.
Крыніца: @tutby_official

‼️Лукашэнка пракаментаваў справу Аўтуховіча: «Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне»
Падчас наведвання Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні Аляксандр Лукашэнка заявіў:
«Нядаўна мы затрымалі групу Аўтуховіча. Мярзотнікі апошнія. Цяпер мы іх усе каналы ўскрылі. Яны везлі тонамі зброю праз Украіну. І калі б хлопцы нашы (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагародаў неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох нам бы Новы год быў... Я яго (Аўтуховіча. – заўв.), шчыра кажучы, недаацэньваў. Мне дакладваў Камітэт дзяржбяспекі. Ну, трэба, разбірайцеся з ім... недаацэньвалі. А вось калі вывернулі навыварат... »
«Рыхтавалі тэракты па ўсёй краіне, і ўжо пачалі ажыццяўляць. На тым і пагарэлі. Чэкісты з міліцыяй праводзілі гэтую аперацыю. Ну проста малайцы! Дзякуй богу, што затрымалі», – дадаў ён.
«Ёсць некалькі груповак яшчэ. Сваіх два-тры (чалавека ў гэтых групоўках. – заўв) ёсць, адтуль (з-за мяжы. – заўв.) дасылаюць нам. Праз Украіну. Праз Польшчу, Літву цяпер вельмі складана – мяжу зачынілі наглуха. І з Украінай цяпер закрылі ўжо, мыш не прапаўзе. Праз Расею часам пранікаюць, у нас мяжы няма. Але ўжо не тое. Мы гэтае пытанне трымаем жорстка на кантролі», – падкрэсліў ён.
Нагадаем, 8 снежня дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне Мікалая Аўтуховіча. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы працаўнікоў міліцыі. Разам з Аўтуховічам затрымалі яшчэ некалькі чалавек, сярод іх праваслаўны святар Сяргей Разановіч, ягоныя жонка Любоў і сын.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі Аўтуховіча вінавацяць у тэрарызме. У 2009 годзе Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на намесніка міністра па падатках і зборах, старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму, а таксама падпале дому начальніка ваўкавыскай міліцыі. Пракурор прасіў для Аўтуховіча 20 гадоў зняволення, але большая частка абвінавачанняў была знятая, і ўвесну 2010 года ён атрымаў толькі 5 гадоў і 2 месяцы турмы нібыта за захоўванне зброі. Яго тады прызналі палітвязнем.
Крыніца: БелТА

❗️Лукашэнка заявіў, што Тадэвуш Кандрусевіч цяпер «ніякай небяспекі не ўяўляе»
Падчас наведвання Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні Аляксандр Лукашэнка распавёў, як прымалася рашэнне аб вяртанні Тадэвуша Кандрусевіча. Клаўдыя Гуджэроцці перадаў Лукашэнку ліст ад Папы Рымскага. «Вы ведаеце мае стасункі з Папам Францішкам. Я яго вельмі паважаю. Гэта такі наш чалавек. Ён не гуляецца ў палітыку, хоць ён жа кіраўнік дзяржавы. Я яго ліст прачытаў прама пры Гуджэроці. Дробным шрыфтам на двух аркушах. Вельмі шмат добрых словаў на адрас дзяржавы, на адрас людзей. Добры чалавек. І адно з пытанняў – вярнуць на Каляды Кандрусевіча», – распавёў Лукашэнка.
Паводле Лукашэнкі, на той момант у яго яшчэ не было прынятае рашэнне наконт Кандрусевіча, але з улікам просьбы Папы Рымскага ён паабяцаў да вечара даць адказ. Пасля Лукашэнка даручыў ураду і МЗС выпрацаваць пазіцыю па гэтым пытанні.
«Пазіцыя была такая, што трэба, каб ён вярнуўся на гэтыя каталіцкія святы ў Беларусь. Я ўжо падумаў пра людзей. Ведаеце, каталікі людзі асаблівыя, але яны ж ніколі нам ніякіх праблемаў не стваралі. Я распавядаў, што ў жыцці наагул з імі сутыкаўся, напэўна, з дзяцінства, хоць і на ўсходзе нарадзіўся. І падумаў, што, напэўна, гэта будзе нейкі невялікі плюс для гэтых каталікоў, і яны нармальна гэта ацэняць. Ну а ён (Тадэвуш Кандрусевіч. – заўв.), ну ў чым ён цяпер для нас небяспечны? Ніякай небяспекі не ўяўляе. Гэта была мая пазіцыя. І калі мне пасля абмеркавання ва ўрадзе далажылі пазіцыю, яны супалі. І было прынята рашэнне аб тым, што няхай прыязджае».

Галоўнае на гэты час:
🔸Лукашэнка заявіў, што Тадэвуш Кандрусевіч цяпер «ніякай небяспекі не ўяўляе» і распавёў, як прымалася рашэнне аб вяртанні мітрапаліта;
🔸Ва ўзросце 49 год ад каронавіруса памёр намеснік міністра замежных справаў і амбасадар Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка;
🔸Лукашэнка пракаментаваў справу Аўтуховіча. Ён заявіў, што Аўтуховіча нібыта рыхтаваў тэракты па ўсёй краіне і тонамі ўвозіў зброю з Украіны;
🔸Палітвязню Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы.

❕Павел Латушка выказаў спачуванні родным Алега Краўчанкі.
«Асабіста ведаў яго ад першых гадоў дзейнасці незалежнага Міністэрства замежных справаў Беларусі. Не раз нам давялося сустракацца, размаўляць аб будучыні нашай краiны і дзяржавы. Алег Краўчанка быў таленавітым беларускім дыпламатам, шмат працаваў над фарміраваннем самастойнай вонкавапалітычнай пазіцыі незалежнай Беларусі».
Крыніца: @latushka

Telegram
Белсат
❗️Ва ўзросце 49 год памёр намеснік міністра замежных справаў і амбасадар Беларусі ў ЗША (першы за 12 год) Алег Краўчанка.
У яго быў станоўчы вынік тэсту на каронавірус. Краўчанка прызначылі амбасадарам Беларусі ў ЗША 20 ліпеня, але ён так і не быў адкамандзіраваны…

На тэрыторыі былой вайсковай часткі ў Быхаве загінулі два чалавекі
Паводле МНС, ноччу адбыўся пажар у неэксплутаваным аднапавярховым будынку на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў Быхаве. Ратавальнікі знайшлі на месцы пажару два трупы.
Асобы загінулых і прычыны пажару высвятляюцца.
Крыніца: 6tv.by