Белсат
15K subscribers
77.4K photos
24.2K videos
38 files
63.7K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Да страйкоўцаў далучылася Кацярына Ляўчынская, настаўніца Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў.

«Гэтая дзяўчына не раз даказвала сваю смеласць, яе не раз затрымлівалі, змяшчалі ў ІЧУ, не адзін суд за плячыма гэтай маладой гераіні.
Вера ў справядлівасць толькі расла, нягледзячы на пагрозы працаўнікоў праваахоўных органаў.
Кацярына, як настаўніца, стала на абарону светлае будучыні дзяцей, свабоду слова і выбару».

Крыніца: чытачы @belsat
💥Галоўнае на гэты час:

- Лукашэнкаў Аляксандра і Віктара часова адлучылі ад кіраўніцтва НАК.

- Гімнастка Меліціна Станюта выказалася пра беларусаў, якія цяпер сядзяць на соднях.

- Еўразвяз завяршае падрыхтоўку трэцяга пакету санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

- Навукоўцы не згодныя з тым, што кіраўніцтва навуковых установаў не працягвае кантрактаў сваім васьмю калегам з НАН Беларусі.

- Журналісты Любоў Лунёва і Іван Куракевіч адпраўленыя ў ЦІП на Акрэсціна да суда.

- Журналісткі за кратамі. Як напісаць да іх лісты?

- Маеш навіну? Дашлі яе хутчэй на @BelsatBot
Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў захады супраць кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

1. Выключыць абраных сябраў Выканаўчага савету НАК Беларусі з усіх мерапрыемстваў МАК, у тым і Алімпійскія гульні. Сюды ўваходзяць, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка ў якасці прэзідэнта НАК, Віктар Лукашэнка ў якасці першага віцэ-прэзідэнта НАК, Дзмітрый Баскаў у якасці сябра Выканаўчага савету НАК.

2. Прыпыніць усе фінансавыя выплаты НАК Беларусі, за выключэннем выплат, звязаных з падрыхтоўкай беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў у Токіа 2020 і зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне 2022. Усе алімпійскія стыпендыі для беларускіх спартоўцаў цяпер будуць выплачвацца непасрэдна спартоўцам, а ўжо не праз НАК.

3. Усе беларускія спартоўцы, якія маюць права на ўдзел, могуць удзельнічаць у кваліфікацыйных мерапрыемствах да маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў без палітычнай дыскрымінацыі.

4. Прыпыніць любыя дыскусіі з НАК Беларусі наконт правядзення будучых мерапрыемстваў МАК.

Telegram-канал @pul_1 адрэагаваў на паведамленне МАК пра адхіленне Лукашэнкаў ад кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

«Паважаны Томас!
Вы самі так вырашылі або Вас папрасілі?
Мяркуючы па гэтым відэа (на якім цёплае зносіны адразу з двума Лукашэнкамі і нават медаль) хутчэй другое».

Крыніца: olympic.org
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Малінаўкі сустракаюць сваіх герояў пасля содняў.

Відэа даслалі чытачы @belsat
У Горадні сёння на Савецкай плошчы афіцыйна ўключылі святочную ілюмінацыю. Падчас гэтае падзеі затрымалі актывіста Ежы Грыгенча. Прэтэнзія – БЧБ-маска. Затрымліваў кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч. Адпусцілі актывіста праз 20-30 хвілін, змусіўшы замяніць маску.

Крыніца: @belsat
На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы будуць спаборнічаць спартоўцы ў скейтбордынгу, скалалажанні, сэрфінгу і брэйк-дансе.

Адпаведную пастанову прыняў выканкам МАК на пасяджэнні ў панядзелак.

Крыніца: olympic.org
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сённяшнія акцыі па ўсёй Беларусі💪

Фота і відэа даслалі чытачы @belsat
Вайсковыя часткі атрымалі права ўзнагароджвацца некалькімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку і ордэнам Францыска Скарыны.

«Арганізацыі, вайсковыя часткі (падраздзялення), злучэнні Узброеных Сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў, а таксама калектывы іх працаўнікоў могуць узнагароджвацца ордэнам Вайсковай Славы, ордэнам Працоўнай Славы, ордэнам «За службу Радзіме », ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Пашаны, ордэнам Францыска Скарыны», – паведамляе прэс-служба Лукашэнкі пра падпісаны Дэкрэт № 5.

Ордэн Скарыны ўручаецца за дасягненні ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнае мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветніцкае дзейнасці, а таксама прапаганды культурнае спадчыны беларускага народа; за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечае годнасці і правоў грамадзянаў; за міласэрнасць ды іншыя высакародныя ўчынкі.

Крыніца: president.gov.by
У Салігорску сёння таксама адбыўся Марш пенсіянераў🤍❤️🤍

Фота даслалі чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крэатыў ад нашых падпісчыкаў😉

Відэа даслалі чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нам даслалі відэа з камеры назірання з каментаром:

«Гродно, всё больше и больше появляется видео после выборов. «Герои» замахиваются на женщину и разбивают дубинкой настольное стекло».

Відэа @kulevichnews
Журналістку Любоў Лунёву вывелі з Акрэсціна ў суправаджэнні лекараў, забірае хуткая.

Нагадаем, у панядзелак, падчас Маршу пенсіянераў, былі затрыманыя журналістка «Белсату» Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевіч. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Суды мусяць прайсці цягам трох дзён.

Крыніца: @spiski_okrestina
Добрай раніцы! У Беларусі 8 снежня і 122 дзень пратэстаў.

Будзьце з намі ☺️
Фэйкавы Telegram-канал «Каратели Беларуси» @karatelibelarusy нібыта узламалі. Увечары 7 снежня ў супольнасці змянілі аватар.

У канале публікаваліся дадзеныя людзей, якія маюць дачыненне да рэпрэсіяў у Беларусі.

Але потым стала вядома, што гэты канал - клон сапраўднага і кіруюць ім сілавікі. Яны і ўзламалі канал ужо ў другі раз, для нейкіх сваіх мэтаў.
Расейскі гурт «Танцы минус» запісаў песню «За шагом шаг».

Яе тэкст шмат у чым адсылае да беларускіх пратэстаў, асабліва да забойства Рамана Бандарэнкі.

Раім паслухаць! 👉🏻 https://youtu.be/EpDoGPBxhjo
Белсат
Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў захады супраць кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. 1. Выключыць абраных сябраў Выканаўчага савету НАК Беларусі з усіх мерапрыемстваў МАК, у тым і Алімпійскія гульні. Сюды ўваходзяць, у прыватнасці…
Аляксандра Герасіменя, кіраўніца фонду спартовай салідарнасці, пракаментавала санкцыі МАК.

“Мы дамагліся аднаўлення правоў спартоўцаў, спартоўцаў, якія спакутавалі за мірнае выказванне сваіх поглядаў. Цяпер спартоўцы, выключаныя і звольненыя са зборных, здолеюць узяць удзел у міжнародных спаборніцтвах. А чыноўнікі, якія наплявалі на іхныя правы, будуць пакараныя”,
- напісала яна ў сваім Instagram.

Крыніца: Instagram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Цяпер новыя часы ⚪️🔴⚪️».
Як вам такі крэатыў? 😏

Крыніца: чытачы @belsat
Швецыя ўводзіць абмежаванні ў сувязі з пандэміяй:

забараняюцца масавыя імпрэзы для больш як 8 чалавек;
зачыняюцца кінатэатры ды іншыя забаўляльныя ўстановы;
старэйшыя школы зачыняюцца з панядзелка 7 снежня.

Швецыя, як і Беларусь, сталася адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе абмежаванні не былі ўведзеныя.

Аднак падчас другой хвалі колькасць смерцяў там сягнула 700 чалавек на мільён. Агульны лік ахвяраў Covid-19 дасягнуў амаль 7 тысячаў.

Крыніца: The Wall Street Journal
У гэты дзень, 8 снежня 1991 года, 29 гадоў таму афіцыйна распаўся Савецкі Саюз.

Хтосьці назаве гэтыя падзеі знікненнем імперыі зла, а хтосьці - найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай XXI стагоддзя.