Белсат
❗️Суседзі затрыманага жыхара «Плошчы пераменаў» Сцяпана Латыпава запісалі кранальны відэазварот на знак падтрымання. Нагадаем, Латыпаў – актыўны абаронца муралу з «дыджэямі пераменаў». Яго затрымалі 15 верасня і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў.…
Затрыманы Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў Навінках на псіханеўралагічнай экспертызе.
Лісты, якія пішуць Сцяпану ў турму, вяртаюцца лісты з пазнакай «адрасат адсутнічае», а ў Навінкі заклікаюць лісты не адпраўляць.
Сцяпана Латыпава абвінавачваюць арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), а таксама ў намеры прымяніць яд супраць сілавікоў.
Крыніца: Facebook плошчы Перамен

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Святлана Ціханоўская ў эксклюзіўнам інтэрв'ю Аліне Коўшык у праграме «Прасвет»
Што б Святлана Ціханоўская сказала Уладзіміру Пуціну?
Разам мы абавязкова пераможам. Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.
Эксклюзіўнае інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, дзе яна адкажа, ці Байдэн ужо запрасіў Ціханоўскую ў ЗША, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=B93QDHMDHyE&t=103s

Студэнтаў МДЛУ сабралі ў адной аўдыторыі на экзамен. Навучэнцы абураныя, бо хворым на Covid здаваць экзамен дыстанцыйна не дазволілі.
На экзамен па мовазнаўству выдзелілі невялікую аўдыторыю.У выніку каля 50 асобаў вымушаныя былі знаходзіцца побач.
«Мы вельмі абураныя тым, што адміністрацыя не паклапацілася аб прадстаўленні магчымасці хворым на Covid студэнтам здаваць сесію дыстанцыйна.
Дэкан перакладчыцкага факультэта прыйшоў праверыць абстаноўку, таму што хворая на Covid студэнтка менавіта з яго факультэту. Крыху пазней зайшла рэктар. Пажадала ўсім поспехаў, а просьбы змяніць аўдыторыю праігнаравала.
У перыяд сесіі студэнты вельмі шчыльна стаяць у калідорах. У гэтым годзе ў натоўпе стаяць яшчэ і ковідные студэнты», – напісалі студэнты МДЛУ
Крыніца: чытачы @belsat

💥Галоўнае на гэты час:
- Байдэн запрасіў Ціханоўскую. Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай!
- Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
- З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў. На знак салідарнасці яшчэ пяцёра навукоўцаў заявілі пра звальненне.
- Наталля Дуліна, былая выкладчыца МДЛУ і Юрый Стулаў, дацэнт МДЛУ, далучыліся да Каардынацыйнай рады.
- Лукашэнка прыйшоў у «чырвоную зону» 6-й больніцы са знятай маскай і павітаўся з лекарам за руку без пальчатак, да супрацоўніцы больніцы звяртаўся на «ты».
- Самы вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч адмаўляецца здымаць бел-чырвона-белы сцяг.

На Шчорса-Чыгуначнай у Менску пад наглядам двух міліцыянтаў невядомы чалавек зразае стужкі і падрыхтаваў фарбу, каб зафарбаваць сцяг.
Крыніца: чытачы @belsat
Крыніца: чытачы @belsat
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Covid з'яўляецца палітычнай і эканамічнай хваробай.
«Гэта ўжо не проста ваша праблема, гэта ўжо палітычная, эканамічная хвароба. Калі трэба адгарадзіцца ад кагосьці – закрываюць мяжу пад выглядам Covid, калі нехта на кагосьці хоча націснуць палітычна – выкарыстоўваюць Covid», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка зноў ахарактарызаваў пандэмію як «каронапсіхоз».
«Галоўнае пры лячэнні гэтых хворых – гэта псіхіка. Гэта тое, пра што я вам інтуітыўна казаў у свой час, калі ў нас пачала развівацца гэтая хвароба. Паніка, псіхіка і, як я казаў, каронапсіхоз – цяпер ужо ўсё гэты тэрмін засвоілі. Вы мой пункт гледжання ведаеце, ён не змяніўся з тых часоў. Ён умацаваўся, я ў сваіх перакананнях умацаваўся. Некаторыя з вас, якія, будзем казаць адкрыта, мала верылі ў тое, што я казаў, нарэшце зразумелі, што я ў чымсьці меў рацыю», – сказаў ён.
І пры ўсім гэта Лукашэнка выказаў заклапочанасць высокім захворваннем каронавірусам.
Крыніца: БелТА

У Бабруйску Ігара і Алега Букасаў, якіх абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта (арт.364 КК) асудзілі на турэмныя тэрміны.
Ігар Букас атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Злачынства, якое ўчыніў мужчына – выпадковы ўдар па патыліцы міліцыянта. Алега Букаса пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пацярпелы маёр ДАІ Уладзімір Мяншоў папрасіў суд не пазбаўляць волі бацьку і сына Букасаў, бо яны раскаяліся і папрасілі ў яго прабачэнне, але суд яго не паслухаў.
Крыніца: «Вясна»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выступае за ўнясенне паправак у Канстытуцыю, бо існую «незнаёмаму прэзідэнту аддаваць нельга».
«Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую трэба. Не ў дэмакратыі справа. Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда», – сказаў ён.

Беларускі рубель аднавіў падзенне на таргах БВФБ.
💶У пятніцу еўра падаражэў на 0,68 %, або на 2,08 капейкі да 3,0794 рубля.
💵Долара дадаў 0,58 % ці 1,47 капейкі да 2,5817 рубля.
💴 Расейская валюта вырасла на 0,24 %, або на 0,8 капейкі. 100 расейскіх рублёў сёння ацанілі ў 3,4056 беларускага рубля.
Крыніца: БВФБ

Настаўніка звольнілі за ўдзел у страйку і патрабуюць вярнуць грошы за навучанне ў ВНУ.
Настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Крушаў, які 26 кастрычніка сышоў у аднадзённы страйк, а пазней звярнуўся да беларусаў у відэароліку, застаўся без працы. Педагога звольнілі па артыкуле. А пасля даслалі ліст, у якім яго абавязваюць вярнуць грошы за мэтавае навучанне ў ВНУ.
Аляксандр жыве ў аграгарадку Добрая ў Магілёўскай вобласці. У яго цяпер няма працы, жонка цяжарная. А дзяржава патрабуе ад яго каля 10 тысячаў рублёў.
Крыніца: Ребёнок BY

«Музыка побач» – вялікі канцэрт беларускіх музыкаў.
Фестываль адбудзецца цалкам у анлайн-фармаце. У фэсце возьмуць удзел гурты РСП, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч, Алена ЖалудОК і «Чынчынчэнел», Святлана Бень, Алег Хаменка (Палац).
Сёння, 27 лістапада, а 19:00 тут: https://www.youtube.com/watch?v=U8DHsDDO2Ek

Студэнта чацвёртага курсу БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 дзень адміністрацыйнага арышту.
Ян Салановіч атрымаў 71 дзень адміністрацыйнага арышту па пяці эпізодах: 12 содняў яму прызначылі другога лістапада, 15 содняў – пятага лістапада, 15 содняў – дзясятага лістапада, 15 содняў – 18 лістапада і яшчэ 14 содняў – 26 лістапада.
Пры гэтым Яна чакаюць яшчэ чатыры суды.

Штаб Святланы Ціханоўскай накіраваў першую заяву на расследаванне злачынства сілавікоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі.
Штаб накіраваў заяву для распачынання крымінальнай справы па факце гвалту над Максімам Харошыным. Максіма затрымалі ў двары дома ў Менску, збілі, даставілі ў РУУС і збівалі яго, пакуль не давялося выклікаць хуткую. Мужчына патрапіў у больніцу, пасля якой выехаў у Літву.
Штаб Святланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяваў у розных краінах, куды выехалі сотні беларусаў. У Вільні знаходзіцца каардынацыйны цэнтр праекту.
Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі заявіў, што канчатковая мэта – крымінальны пераслед у Беларусі, а прамежкавая – міжнародны вышук злачынцаў.
«Мы запусцілі гэты праект у межах Народнага Трыбуналу. Кожны, хто здзяйсняе злачынствы і б'е дубінкамі людзей, павінен панесці адказнасць і не здзіўляцца, калі яго імя зʼявіцца ў спісах Інтэрполу».
Крыніца: @tsikhanouskaya

Лукашэнка раскрыў звесткі КДБ, якія высветлілі, як Польшча збіралася разваліць Беларусь.
Як Польшча прапаноўвала стварыць штучны крызіс у Беларусі
«Гэтая гутарка адбыўся 31 жніўня: »Час для перамоваў паміж рэжымам і апазіцыяй яшчэ не прыйшоў. Рэжым Лукашэнкі яшчэ занадта моцны, армія і КДБ падтрымліваюць яго, а рабочыя наагул не падтрымліваюць ніякай рэвалюцыі. Цяпер мы павінныя чакаць і прытрымлівацца развіцця падзеяў», – распавёў Лукашэнка.
Па словах Лукашэнкі, Польшча прапаноўвала стварыць у Беларусі сітуацыю, каб яе эканоміка павалілася, рубель абясцэніўся, а паліцы ў крамах апынуліся пустымі.
«Мы павінныя пераканаць Турцыю, Грэцыю, Азербайджан, Арменію не экспартаваць прадукты харчавання праз небяспеку каронавіруса», – агучыў задумы палякаў Лукашэнка.