Белсат
20.6K subscribers
61.3K photos
19.2K videos
38 files
47K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У Глыбокім за ўдзел у акцыі памяці Рамага Бандарэнкі асудзілі прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча.

Суддзя Людміла Вашчанка пакарала яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (1080 рублёў).

Юрый Татарыновіч - аўтар шматлікіх скульптурных кампазіцый У Глыбокім, самая вядомая з іх - скульптура барона Мюнхаўзена.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску ля станцыі метро Пятроўчына гарыць кватэра.

Крыніца: @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка раптам заклапоціўся, што Польшча запрашае беларускіх лекараў.

«Нам сваіх пацыентаў лячыць трэба», - сказаў Лукашэнка.

Яшчэ нядаўна з ягоных вуснаў гучала, што калі ў «некага пазелянела ў вачах ад валюты», то няхай збіраюцца і выязджаюць.

Крыніца: @pul_1
Наталля Дуліна, былая выкладчыца МДЛУ і Юрый Стулаў, дацэнт МДЛУ, далучыліся да Каардынацыйнай рады.

Наталлю Дуліну звольнілі з універсітэту і асудзілі на 14 дзён за тое, што падтрымала страйк. Яна з'яўляецца найлепшай італьяністкай краіны.
Юрый Стулаў выступіў у абарону студэнтаў. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, адпрацаваў у МДЛУ 54 гады.

Крыніца: @rada_vision
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Плошчы Пераменаў ведаюць праўду!
Цяпер яны вымушаныя рабіць акцыі ў пад'ездзе, бо ў іх двары ўвесь час дзяжураць «сілавікі».

Відэа даслалі чытачы @belsat
«Собираемся свободно и гуляем, где угодно
Выходи гулять (просто выходи гулять)».

Гурт «Каста» выпусціў кліп на песню «Выходи гулять».

У кліпе вельмі шмат паралеляў з падзеямі ў Беларусі – сілавікі, катаванні над зняволенымі.

https://www.youtube.com/watch?v=aOnp0kfAr80&feature=youtu.be
З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў.

Кіраўніцтва Інстытуту не працягнула кантракты сямі навукоўцам, на знак салідарнасці яшчэ пяцёра навукоўцаў заявілі пра звальненне.

Крыніца: tut.by
Белсат
❗️Суседзі затрыманага жыхара «Плошчы пераменаў» Сцяпана Латыпава запісалі кранальны відэазварот на знак падтрымання. Нагадаем, Латыпаў – актыўны абаронца муралу з «дыджэямі пераменаў». Яго затрымалі 15 верасня і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў.…
Затрыманы Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў Навінках на псіханеўралагічнай экспертызе.

Лісты, якія пішуць Сцяпану ў турму, вяртаюцца лісты з пазнакай «адрасат адсутнічае», а ў Навінкі заклікаюць лісты не адпраўляць.

Сцяпана Латыпава абвінавачваюць арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), а таксама ў намеры прымяніць яд супраць сілавікоў.

Крыніца: Facebook плошчы Перамен
Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Крыніца: @tutby_official
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Святлана Ціханоўская ў эксклюзіўнам інтэрв'ю Аліне Коўшык у праграме «Прасвет»

Што б Святлана Ціханоўская сказала Уладзіміру Пуціну?
Разам мы абавязкова пераможам. Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.

Эксклюзіўнае інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, дзе яна адкажа, ці Байдэн ужо запрасіў Ціханоўскую ў ЗША, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=B93QDHMDHyE&t=103s
Студэнтаў МДЛУ сабралі ў адной аўдыторыі на экзамен. Навучэнцы абураныя, бо хворым на Covid здаваць экзамен дыстанцыйна не дазволілі.

На экзамен па мовазнаўству выдзелілі невялікую аўдыторыю.У выніку каля 50 асобаў вымушаныя былі знаходзіцца побач.

«Мы вельмі абураныя тым, што адміністрацыя не паклапацілася аб прадстаўленні магчымасці хворым на Covid студэнтам здаваць сесію дыстанцыйна.
Дэкан перакладчыцкага факультэта прыйшоў праверыць абстаноўку, таму што хворая на Covid студэнтка менавіта з яго факультэту. Крыху пазней зайшла рэктар. Пажадала ўсім поспехаў, а просьбы змяніць аўдыторыю праігнаравала.
У перыяд сесіі студэнты вельмі шчыльна стаяць у калідорах. У гэтым годзе ў натоўпе стаяць яшчэ і ковідные студэнты»
, – напісалі студэнты МДЛУ

Крыніца: чытачы @belsat
💥Галоўнае на гэты час:

- Байдэн запрасіў Ціханоўскую. Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай!

- Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

- З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў. На знак салідарнасці яшчэ пяцёра навукоўцаў заявілі пра звальненне.

- Наталля Дуліна, былая выкладчыца МДЛУ і Юрый Стулаў, дацэнт МДЛУ, далучыліся да Каардынацыйнай рады.

- Лукашэнка прыйшоў у «чырвоную зону» 6-й больніцы са знятай маскай і павітаўся з лекарам за руку без пальчатак, да супрацоўніцы больніцы звяртаўся на «ты».

- Самы вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч адмаўляецца здымаць бел-чырвона-белы сцяг.
На Шчорса-Чыгуначнай у Менску пад наглядам двух міліцыянтаў невядомы чалавек зразае стужкі і падрыхтаваў фарбу, каб зафарбаваць сцяг.

Крыніца: чытачы @belsat
Работнікі МТЗ падтрымалі акцыю «0 праміле».

Крыніца: чытачы @belsat
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Covid з'яўляецца палітычнай і эканамічнай хваробай.

«Гэта ўжо не проста ваша праблема, гэта ўжо палітычная, эканамічная хвароба. Калі трэба адгарадзіцца ад кагосьці – закрываюць мяжу пад выглядам Covid, калі нехта на кагосьці хоча націснуць палітычна – выкарыстоўваюць Covid», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка зноў ахарактарызаваў пандэмію як «каронапсіхоз».

«Галоўнае пры лячэнні гэтых хворых – гэта псіхіка. Гэта тое, пра што я вам інтуітыўна казаў у свой час, калі ў нас пачала развівацца гэтая хвароба. Паніка, псіхіка і, як я казаў, каронапсіхоз – цяпер ужо ўсё гэты тэрмін засвоілі. Вы мой пункт гледжання ведаеце, ён не змяніўся з тых часоў. Ён умацаваўся, я ў сваіх перакананнях умацаваўся. Некаторыя з вас, якія, будзем казаць адкрыта, мала верылі ў тое, што я казаў, нарэшце зразумелі, што я ў чымсьці меў рацыю», – сказаў ён.

І пры ўсім гэта Лукашэнка выказаў заклапочанасць высокім захворваннем каронавірусам.

Крыніца: БелТА
У Бабруйску Ігара і Алега Букасаў, якіх абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта (арт.364 КК) асудзілі на турэмныя тэрміны.

Ігар Букас атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Злачынства, якое ўчыніў мужчына – выпадковы ўдар па патыліцы міліцыянта. Алега Букаса пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Пацярпелы маёр ДАІ Уладзімір Мяншоў папрасіў суд не пазбаўляць волі бацьку і сына Букасаў, бо яны раскаяліся і папрасілі ў яго прабачэнне, але суд яго не паслухаў.

Крыніца: «Вясна»
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выступае за ўнясенне паправак у Канстытуцыю, бо існую «незнаёмаму прэзідэнту аддаваць нельга».

«Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую трэба. Не ў дэмакратыі справа. Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда», – сказаў ён.

Крыніца: БелТА
Беларускі рубель аднавіў падзенне на таргах БВФБ.

💶У пятніцу еўра падаражэў на 0,68 %, або на 2,08 капейкі да 3,0794 рубля.

💵Долара дадаў 0,58 % ці 1,47 капейкі да 2,5817 рубля.

💴 Расейская валюта вырасла на 0,24 %, або на 0,8 капейкі. 100 расейскіх рублёў сёння ацанілі ў 3,4056 беларускага рубля.

Крыніца: БВФБ