Белсат
20.1K subscribers
61.8K photos
19.4K videos
38 files
47.7K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як аўтамабілісты «сустракаюць» картэж Лукашэнкі на вуліцы Казлова.

Крыніца: @motolkohelp
❗️Байдэн запрасіў Ціханоўскую. Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай!

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Аліне Коўшык у праграме «Прасвет» прызнаецца, што Джоў Байдэн, прэзідэнт-элект ЗША, ужо запрасіў яе на сустрэчу. Лідарка дэмакратычнай Беларусі таксама дзеліцца тым што б яна сказала Уладзіміру Пуціну.

Цалкам інтэрв’ю тут: https://www.youtube.com/watch?v=B93QDHMDHyE&t=103s
Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па вонкавых справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль параўнаў Нікаляса Мадура з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Я параўнаў Мадура з Лукашэнкам і Лукашэнку з Мадурам: яны абодва знаходзяцца ў аднолькавай сітуацыі, два прэзідэнты, якія з'яўляюцца вынікам выбараў, легітымнасць якіх мы не прызнаем, але гэта не замінае ім валодаць той сілай, якой яны валодаюць. Таму што, прызнаем мы іх ці не, яны кантралююць краіну», – сказаў Барэль.

Крыніца: eldiario
Упершыню Лукашэнка з'явіўся ў масцы.

Раней Лукашэнка дэманстратыўна называў каронавірус псіхозам і адмаўляў захады супраць распаўсюду інфекцыі.

Фота: @pul_1
Чарговы працаўнік «Беларуськалій» далучыўся да стачкі.

Вадзім Анатольевіч Будзько
, які працуе на чырвонаслабодскім рудніку 2РУ далучыўся да стачкі.

Крыніца: @stachkom
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка прыйшоў у «чырвоную зону» 6-й больніцы са знятай маскай і павітаўся з лекарам за руку без пальчатак, да супрацоўніцы больніцы звяртаўся на «ты».
Уначы невядомыя падпалілі кабінет старшыні таварыства ўласнікаў на праспекце Пераможцаў, 127.

Сама старшыня паведаміла, што невядомыя ўзламалі дзверы і ўчынілі падпал. Пры гэтым зламыснікі развесілі бел-чырвона-белыя сцягі і параскідвалі пляшкі ад каньяку.

Мясцовыя жыхары не разумеюць, як гэта магло адбыцца, бо іх двор патрулююць сілавікі дзень і ноч.

Крыніца: Onliner
У Глыбокім за ўдзел у акцыі памяці Рамага Бандарэнкі асудзілі прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча.

Суддзя Людміла Вашчанка пакарала яго штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (1080 рублёў).

Юрый Татарыновіч - аўтар шматлікіх скульптурных кампазіцый У Глыбокім, самая вядомая з іх - скульптура барона Мюнхаўзена.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску ля станцыі метро Пятроўчына гарыць кватэра.

Крыніца: @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка раптам заклапоціўся, што Польшча запрашае беларускіх лекараў.

«Нам сваіх пацыентаў лячыць трэба», - сказаў Лукашэнка.

Яшчэ нядаўна з ягоных вуснаў гучала, што калі ў «некага пазелянела ў вачах ад валюты», то няхай збіраюцца і выязджаюць.

Крыніца: @pul_1
Наталля Дуліна, былая выкладчыца МДЛУ і Юрый Стулаў, дацэнт МДЛУ, далучыліся да Каардынацыйнай рады.

Наталлю Дуліну звольнілі з універсітэту і асудзілі на 14 дзён за тое, што падтрымала страйк. Яна з'яўляецца найлепшай італьяністкай краіны.
Юрый Стулаў выступіў у абарону студэнтаў. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, адпрацаваў у МДЛУ 54 гады.

Крыніца: @rada_vision
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Плошчы Пераменаў ведаюць праўду!
Цяпер яны вымушаныя рабіць акцыі ў пад'ездзе, бо ў іх двары ўвесь час дзяжураць «сілавікі».

Відэа даслалі чытачы @belsat
«Собираемся свободно и гуляем, где угодно
Выходи гулять (просто выходи гулять)».

Гурт «Каста» выпусціў кліп на песню «Выходи гулять».

У кліпе вельмі шмат паралеляў з падзеямі ў Беларусі – сілавікі, катаванні над зняволенымі.

https://www.youtube.com/watch?v=aOnp0kfAr80&feature=youtu.be
З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнілі сем супрацоўнікаў.

Кіраўніцтва Інстытуту не працягнула кантракты сямі навукоўцам, на знак салідарнасці яшчэ пяцёра навукоўцаў заявілі пра звальненне.

Крыніца: tut.by
Белсат
❗️Суседзі затрыманага жыхара «Плошчы пераменаў» Сцяпана Латыпава запісалі кранальны відэазварот на знак падтрымання. Нагадаем, Латыпаў – актыўны абаронца муралу з «дыджэямі пераменаў». Яго затрымалі 15 верасня і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў.…
Затрыманы Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў Навінках на псіханеўралагічнай экспертызе.

Лісты, якія пішуць Сцяпану ў турму, вяртаюцца лісты з пазнакай «адрасат адсутнічае», а ў Навінкі заклікаюць лісты не адпраўляць.

Сцяпана Латыпава абвінавачваюць арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), а таксама ў намеры прымяніць яд супраць сілавікоў.

Крыніца: Facebook плошчы Перамен
Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Крыніца: @tutby_official
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Святлана Ціханоўская ў эксклюзіўнам інтэрв'ю Аліне Коўшык у праграме «Прасвет»

Што б Святлана Ціханоўская сказала Уладзіміру Пуціну?
Разам мы абавязкова пераможам. Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў.

Эксклюзіўнае інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, дзе яна адкажа, ці Байдэн ужо запрасіў Ціханоўскую ў ЗША, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=B93QDHMDHyE&t=103s
Студэнтаў МДЛУ сабралі ў адной аўдыторыі на экзамен. Навучэнцы абураныя, бо хворым на Covid здаваць экзамен дыстанцыйна не дазволілі.

На экзамен па мовазнаўству выдзелілі невялікую аўдыторыю.У выніку каля 50 асобаў вымушаныя былі знаходзіцца побач.

«Мы вельмі абураныя тым, што адміністрацыя не паклапацілася аб прадстаўленні магчымасці хворым на Covid студэнтам здаваць сесію дыстанцыйна.
Дэкан перакладчыцкага факультэта прыйшоў праверыць абстаноўку, таму што хворая на Covid студэнтка менавіта з яго факультэту. Крыху пазней зайшла рэктар. Пажадала ўсім поспехаў, а просьбы змяніць аўдыторыю праігнаравала.
У перыяд сесіі студэнты вельмі шчыльна стаяць у калідорах. У гэтым годзе ў натоўпе стаяць яшчэ і ковідные студэнты»
, – напісалі студэнты МДЛУ

Крыніца: чытачы @belsat