Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
ЕЗ распачаў працу да трэцяга пакету санкцыяў у дачыненні да асобаў, вінаватых у гвалтоўных рэпрэсіях і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі.

«Забойства Рамана Бандарэнкі – гэта яшчэ адзін ганебны вынік жорсткіх рэпрэсіяў, якія беларускія ўлады праводзяць у дачыненні да ўласнага мірнага народу», – заявіў еўрадэпутат Янез Лянарчыч.

Крыніца: interfax
Рубрыка «Мем смешны, сітуацыя страшная»: цяпер афішы дваравых мерапрыемстваў на плошчы Пераменаў выглядаюць так. Вельмі спадзяемся, што гэта часова!

Крыніца: sakavik
Інваліда 1-й групы вазочніка Аляксея Карэнькова асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

34-гадовага інваліда Аляксея Карэнькова асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП. Суддзя Святлана Кузмічонак сама прыехала да інваліда і асудзіла яго проста ў ягоным доме.

Крыніца: TUT.by
Малако тое ж самае, кошты на яго розныя? Нічога дзіўнага, менавіта так робіцца бізнес у Беларусі. Калі маеш доступ да патрэбных людзей, канечне ж.

Пачытайце нашае невялікае расследванне пра дзівосы ў сферы малочкі https://blstv.eu/news/dzivosy-pry-dzyarzhzakupkah-chamu-takiya-roznyya-koshty-na-malako/
63-гадовую пенсіянерку з Берасця Алену Гнаўк пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Алену Гнаўк асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП РБ. Суддзя Аляксандр Сямянчук, асудзіў жанчыну за ўдзел у акцыі 15 лістапада ў Берасці.

Агульны штраф пенсіянеркі склаў 1300 долараў. Акрамя гэтага жанчына адсядзела 20 содняў у берасцейскім ІЧУ і з’ўяўляецца фігуранткай крымінальнай справы па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў груба парушаючых грамадскі парадак).

Крыніца: @belsat
Мемарыял Раману Бандарэнку знішчыў былы старшыня таварыства ўласнікаў?

Падобна, што так. Чытачы даслалі здымкі з менскай Кунцаўшчыны. Там жыхары стварылі квартал Салідарнасці і мемарыял забітаму Раману Бандарэнку. Але ранкам туды прыйшоў пажылы мужчына (ягонае фота мы маем у рэдакцыі), пачаў зрываць плакаты са сцяны ды кідаць проста пад ногі. Лампадкі ды партрэт Рама атрымалася ўратаваць.

Крыніца: чытачы @belsat
😡На маршы людзей з інваліднасцю затрымалі некалькі асобаў. Адной жанчыне, інваліду 1 групы, прыціснулі руку дзвярыма буса, давялося выклікаць хуткую.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў шпіталі.

Крыніца: чытачы @belsat
Вось так выглядае раён здаровага чалавека 😉 Прывітанні ад жыхароў менскага Сухарава.

Крыніца: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская падзякавала Еўрапарламент за прыняцце рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і забойстве Рамана Бандарэнкі.

«Прайшло два тыдні пасля забойства Рамана. Генпракуратура да гэтага часу не завяла крымінальную справу па факце забойства. Але сфабрыкавала справу аб «разгалошванні медычнай таямніцы». Затрыманыя журналістка Кацярына Барысевіч і лекар Арцём Сарокін, які перадаў ёй гэтыя дакументы.

Сілавікі не саромеюцца ўсталёўваць сачэнне за сям'ёй Рамана і ставіць тэлефоны на праслухоўванне, каб публікаваць іх размовы на дзяржаўным канале. Яны не саромеюцца нават прымушаць Арцёма Сарокіна «раскаяцца» на камеру. Я вельмі добра ведаю, пад якім страшным ціскам запісваюцца такія відэа. Але таксама я ведаю, што яны ўсё роўна не змогуць падмануць ні беларусаў, ні іншыя краіны».

Крыніца:
@tsikhanouskaya
Сястра Рамана Бандарэнкі распавяла пра рэакцыю сям'і на «расследаванне» Азаронка.

«Жонка Ромы размаўляла са сваім сябрам, яны сябруюць семʼямі. У сваіх словах пра тое, што будзе »цырк«, яна мела на ўвазе, што, калі людзі вялікай масай прыйдуць развітацца, яна баялася, што з боку сілавых структур могуць прыгнаць вадамёты, што могуць прыехаць бусікі і пачнуць затрымліваць і біць людзей. Яна баялася, што развітанне з Ромам можа ператварыцца ў жорсткае затрыманне вялікай колькасці людзей».

Крыніца: euroradio
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чарговы перформанс, які сілавікі могуць назваць «цынічным». Але, на нашую думку, нічога цынічнага тут няма, проста людзі стаміліся ад гэтых твараў. Трэба саступіць месца новым 🙃

Крыніца: чытачы @belsat
Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні.

«Так, я напісаў прашэнне па ўласным жаданні. Заўтра будзе вядомы вынік – у мяне пакуль падпісанай паперы няма на руках. Прычына – уласнае жаданне, падрабязнасцяў асабліва і няшмат. Я спадзяюся, што ў чалавека, які прыйдзе на маю пасаду, усё будзе добра. Я амаль 10 гадоў свайго жыцця прысвяціў гэтай службе, я кроўна зацікаўлены, каб у інфармацыйнага аддзела ўсё было добра. Я да гэтага часу з'яўляюся часткай царквы, захоўваю служэнне, але трохі ў іншы паўнаце якасцяў», – пракаментаваў Сяргей Лепін.

Раней Сяргей Лепін напісаў пра руйнаванне плошчы Пераменаў.

«Не разумею, навошта гэта здзек з партрэтамі забітага, над кветкамі ў яго памяць, навошта гэтае сатанінскае патаптанне лампадак і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне – яно ўзгоднена? З кім?».

У выніку прэсавага сакратара БПЦ выклікалі ў пракуратуру.

Крыніца: Onliner