Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Польскія пісьменнікі падтрымліваюць беларусаў ❤️

Больш за паўсотні дзеячаў, у тым ліку Нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук, падтрымалі калег адкрытым лістом. «У час выпрабавання будзьце ўпэўненыя ў нашай салідарнасці» – пішуць яны.  

Ліст цалкам  https://blstv.eu/news/zmagaemsya-za-nashu-i-vashu-svabodu-polskiya-pismenniki-pishuts-belaruskim/
Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.

Учора суд Цэнтральнага раёну прысудзіў яму 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка. Хоць на самой справе Ігар не прымаў удзелу ў пікеце і нават не асвятляў яго ў якасці журналіста.
Сёння ад 6:00 сваякі дзяжурылі каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна, каб перадаць асабістыя рэчы Ігару. Аднак у спісах яго там не было, рэчы не прынялі. Няма ў спісах Ігара Ільяша таксама і ў ІЧУ Жодзіна, Баранавічаў і Магілёва.
Па тэлефоне 102 родным таксама не кажуць, дзе знаходзіцца Ігар Ільяш.

Крыніца: @belsat
ЕЗ распачаў працу да трэцяга пакету санкцыяў у дачыненні да асобаў, вінаватых у гвалтоўных рэпрэсіях і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі.

«Забойства Рамана Бандарэнкі – гэта яшчэ адзін ганебны вынік жорсткіх рэпрэсіяў, якія беларускія ўлады праводзяць у дачыненні да ўласнага мірнага народу», – заявіў еўрадэпутат Янез Лянарчыч.

Крыніца: interfax
Рубрыка «Мем смешны, сітуацыя страшная»: цяпер афішы дваравых мерапрыемстваў на плошчы Пераменаў выглядаюць так. Вельмі спадзяемся, што гэта часова!

Крыніца: sakavik
Інваліда 1-й групы вазочніка Аляксея Карэнькова асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

34-гадовага інваліда Аляксея Карэнькова асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП. Суддзя Святлана Кузмічонак сама прыехала да інваліда і асудзіла яго проста ў ягоным доме.

Крыніца: TUT.by
Малако тое ж самае, кошты на яго розныя? Нічога дзіўнага, менавіта так робіцца бізнес у Беларусі. Калі маеш доступ да патрэбных людзей, канечне ж.

Пачытайце нашае невялікае расследванне пра дзівосы ў сферы малочкі https://blstv.eu/news/dzivosy-pry-dzyarzhzakupkah-chamu-takiya-roznyya-koshty-na-malako/
63-гадовую пенсіянерку з Берасця Алену Гнаўк пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1350 рублёў).

Алену Гнаўк асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП РБ. Суддзя Аляксандр Сямянчук, асудзіў жанчыну за ўдзел у акцыі 15 лістапада ў Берасці.

Агульны штраф пенсіянеркі склаў 1300 долараў. Акрамя гэтага жанчына адсядзела 20 содняў у берасцейскім ІЧУ і з’ўяўляецца фігуранткай крымінальнай справы па артыкуле 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў груба парушаючых грамадскі парадак).

Крыніца: @belsat
Мемарыял Раману Бандарэнку знішчыў былы старшыня таварыства ўласнікаў?

Падобна, што так. Чытачы даслалі здымкі з менскай Кунцаўшчыны. Там жыхары стварылі квартал Салідарнасці і мемарыял забітаму Раману Бандарэнку. Але ранкам туды прыйшоў пажылы мужчына (ягонае фота мы маем у рэдакцыі), пачаў зрываць плакаты са сцяны ды кідаць проста пад ногі. Лампадкі ды партрэт Рама атрымалася ўратаваць.

Крыніца: чытачы @belsat
😡На маршы людзей з інваліднасцю затрымалі некалькі асобаў. Адной жанчыне, інваліду 1 групы, прыціснулі руку дзвярыма буса, давялося выклікаць хуткую.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў шпіталі.

Крыніца: чытачы @belsat
Вось так выглядае раён здаровага чалавека 😉 Прывітанні ад жыхароў менскага Сухарава.

Крыніца: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская падзякавала Еўрапарламент за прыняцце рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і забойстве Рамана Бандарэнкі.

«Прайшло два тыдні пасля забойства Рамана. Генпракуратура да гэтага часу не завяла крымінальную справу па факце забойства. Але сфабрыкавала справу аб «разгалошванні медычнай таямніцы». Затрыманыя журналістка Кацярына Барысевіч і лекар Арцём Сарокін, які перадаў ёй гэтыя дакументы.

Сілавікі не саромеюцца ўсталёўваць сачэнне за сям'ёй Рамана і ставіць тэлефоны на праслухоўванне, каб публікаваць іх размовы на дзяржаўным канале. Яны не саромеюцца нават прымушаць Арцёма Сарокіна «раскаяцца» на камеру. Я вельмі добра ведаю, пад якім страшным ціскам запісваюцца такія відэа. Але таксама я ведаю, што яны ўсё роўна не змогуць падмануць ні беларусаў, ні іншыя краіны».

Крыніца:
@tsikhanouskaya