Белсат
19K subscribers
64.6K photos
20.4K videos
38 files
50.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Намесніца старшыні Горацкага райвыканкаму: «Няхай усе дарогі будуць без такіх няўважлівых бабуль»

Яна пацвердзіла, што была за рулём, падчас здарэння 21 лістапада, калі на дарозе збілі сталую жанчыну. Тая загінула на месцы.

Цяпер Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце здарэння. Ларыса Крывіцкая праходзіць як падазраваная – яна на волі, але пад падпіскай.

«Усе мы ходзім пад Богам. І не дай бог каму-небудзь апынуцца на маім месцы! Гэта проста справа выпадку, абсалютна. Я нікому не жадаю апынуцца на маім месцы. Няхай усе дарогі будуць без такіх няўважлівых бабуль на дарозе. Я нікому не жадаю зла, таму будзьце ўважлівымі на дарогах, беражыце сябе і блізкіх», – сказала яна журналістам.

Крыніца: @nashaniva
Белсат
Вось такі часопіс прадаецца ў берасцейскім кіёску... У кагосьці вельмі арыгінальнае пачуццё гумару 😧 Крыніца: чытачы @belsat
Падобна, гэтыя каты ўсё ж праводзяць шматвектарную палітыку ў стылі Лукашэнкі, якая называецца «і вашым, і нашым» 🙈

Крыніца: чытачы @belsat
Добрай раніцы!

«Белсат» пачынае гэты 110-ты дзень пратэстаў з вамі. Будзьце на сувязі, каб не прапусціць галоўнае 😉
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Не трэба параўноўваць хрысціян з несанкцыянаванымі мітынгамі», «Калі б не АМАП, што б зараз было ў краіне..»., «Вам не шкада АМАП, ужо тры месяцы».

Вось што сказаў духоўнік менскага Свята-Елісавецінскага манастыра пратаірэй Андрэй Лемяшонак.

Крыніца: Facebook Наталлі Васілевіч
Белсат pinned «Добрай раніцы! «Белсат» пачынае гэты 110-ты дзень пратэстаў з вамі. Будзьце на сувязі, каб не прапусціць галоўнае 😉»
Белсат
Арцёму быў усяго 21 год. Да свайго 22-годдзя ён не дажыў роўна месяц. @belmova паведамляе, што Арцём з 18 лістапада знаходзіўся ў ізалятары інтэрната БНТУ. Мінулай ноччу яму стала дрэнна, выклікалі скорую, але дактары не змаглі яго выратаваць. У БДАМ дзейнічае…
Мінздароўя патлумачыў прычыну ўчорашняй смерці студэнта БДАМ.

У інтэрнаце БНТУ ўчора рана раніцай памёр студэнт 3-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Арцём К.

У сувязі з станоўчым вынікам тэста з 18 лістапада студэнт знаходзіўся ў ізалятары інтэрнаты. Каля 4-й раніцы яму стала дрэнна, была выкліканая хуткая медычная дапамога. Рэанімацыйная брыгада хуткай медычнай дапамогі Менску, якая прыбыла на месца выкліку, адразу прыступіла да рэанімацыі.

На жаль, нягледзячы на ​​працяглыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць студэнта не ўдалося. Па словах відавочцаў, у студэнта развіўся прыступ эпілепсіі. Дакладныя прычыны зараз устанаўліваюцца.

Крыніца: @minzdravbelarus
Ужо сёння спаўняецца 90 гадоў ад нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Пісьменнік нарадзіся 26 лістапада 1930 года ў Воршы. У літаратуру ён прыйшоў як паэт, але класікам стаў як празаік.

Беларусы і па сёння зачытваюцца ягонымі творамі: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Горадні” і іншымі.
Дзярждэп ЗША заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў.

«ЗША заклікае беларускія ўлады паважаць свабоду медыяў і спыніць пераслед і запалохванне журналістаў. Павінны неадкладна быць вызваленыя тыя, хто апынуўся за кратамі, бо выконваў свае службовыя абавязкі», – піша прадстаўнік Дзярждэпу Кейл Браун.

Крыніца: @StateDeputySPOX
Белсат
Ужо сёння спаўняецца 90 гадоў ад нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пісьменнік нарадзіся 26 лістапада 1930 года ў Воршы. У літаратуру ён прыйшоў як паэт, але класікам стаў як празаік. Беларусы і па сёння зачытваюцца ягонымі творамі: “Дзікае паляванне караля…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Былі часы, калі беларусы зачытвалі ягоныя кнігі да дзір. Сёння – 90 год з дня нараджэння выдатнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

З новай серыі цыклу Лабірынты вы даведаецеся драматычную гісторыю, звязаную з, бадай, самай папулярнай ягонай аповесцю – «Дзікае паляванне караля Стаха». А вы чыталі?

Поўнае відэа даступнае па спасылцы 👉 https://youtu.be/7SmrYouHfRw
❗️«Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мусіць запрасіць Святлану Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю і сустрэцца з ёй у Белым Доме, каб паказаць свету, што Злучаныя Штаты ізноў падтрымліваюць дэмакратыю».

Гэткае меркаванне выказала рэдакцыя адной з найбуйнейшых амерыканскіх газет Washington Post.

На сваіх старонках выданне піша, што Святлана Ціханоўская «відавочна перамагла на выбарах», і падрабязна апісвае ўсе рэпрэсіі, з якімі сутыкнуліся беларусы за апошнія пару месяцаў.

Крыніца: Washington Post
Расейскія эксперты: сёння Лаўроў прыгадае Лукашэнку аб важнасці правядзення Канстытуцыйнай рэформы.

Сёння ў Менску Сяргей Лаўроў сустрэнецца з Лукашэнка і правядзе пасяджэнне калегіяў МЗС дзвюх краін. На пасяджэнні плануецца разгледзець стан адносінаў з Еўразвяз і магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру.

Паводле Мікалая Мяжэвіча, кіраўніка Цэнтру беларускіх даследаванняў Інстытуту Еўропы РАН, перамовы будуць у большай ступені датычыць перспектыў выхаду беларускай улады і беларускага грамадства з палітычнага тупіка.

«Спачатку трэба разабрацца ў сітуацыі ўнутры рэспублікі, а потым думаць аб інтэграцыі», – падкрэсліў Мяжэвіч.

У сваю чаргу намеснік дырэктара Інстытуту краін СНД Уладзімір Жарыхін не выключыў, што на фоне палітычнай нестабільнасці ў рэспубліцы Лаўроў падчас візіту завострыць увагу менавіта на неабходнасці правядзення канстытуцыйнай рэформы.

Крыніца: ТАСС
💥#main Галоўнае на гэты час:

▪️Сёння гадавіна народзінаў Уладзіміра Караткевіча
▪️Мінздароўя патлумачыла прычыну ўчорашняй смерці студэнта БДАМ
▪️На тэлеканале СТВ выйшла шакуючае «расследаванне», што ж адбывалася пасля смерці Рамана Бандарэнкі
▪️Дзярждэп ЗША заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў
Сёння кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сустракаецца з Лукашэнкам і Макеям
Учоршнія вечаровыя акцыі салідарнасці па ўсёй Беларусі (менскія мікрараёны, Лагойск, Заслаўе).

Фота даслалі чытачы @belsat