Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
49.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Вось так выглядаў сённяшні марш супраць фашызму.

Паглядзіце, якія атмасферныя здымкі ⚪️🔴⚪️

Фота: Агата Квяткоўская / @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У сучаснай Беларусі небяспечна гуляць з дзецьмі нават у сваіх дварах😡
У Лебядзіным сілавікі хапалі мужчын на вачах у дзяцей.

Відээ: @kyky_org
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Страляй! Страляй у мяне!»

Жорсткае відэа, як жанчыны сёння адбівалі ў сілавікоў затрыманую дзяўчыну са сцягам. У гэты час гучаць выбухі...

Асцярожна, ненарматыўная лексыка.

Відэа: @radiosvaboda
У Горадні на дадзены момант затрымалі 4 чалавекі.

Яны знаходзяцца ў ІЧУ па вуліцы Гая, 4.

Крыніца: @belsat
Белсат
Пінск. Стала вядома, што каля будынку пінскага ГАУС затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі сустракаць людзей з ІЧУ. Прозвішча адной з затрыманых – Алена Галавач. Крыніца: @belsat
У Пінску адпусцілі ўсіх 18 затрыманых. Іх апытвалі па справе разбітага шкла машыны суддзі Свіціна.

Але ж людзі лічаць, што іх затрымалі, каб не пусціць на традыцыйную прагулку па пешаходнай вуліцы Леніна.

Крыніца: @belsat
У спісах затрыманых – больш за 300 прозвішчаў. А тым часам менскі ГУУС пацвердзіў затрыманне больш за 200 чалавек, «за парушэнне заканадаўства».

Крыніца: @spiski_okrestina
У гэты дзень, 22 лістапада, 32 гады таму ў Беларусі быў створаны АМАП.

З гэтай нагоды ў некалькіх пра-Лукашэнкаўскіх Telegram-каналах публікуюцца ўрачыстыя відэа віншаванні «абаронцаў».

«Дзякуй, што стаіце на варце парадку і міру!» – гавораць беларусы АМАПаўцам.

Відэа: @atn_btrc
❗️Сёння пасля 7 содняў адміністрацыйнага арышту на свабоду не выйшла яшчэ адна нашая калега – аператарка @belsat Дар’я Чульцова.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі. Адвакат Дар'і даў распіску аб неразгалошванні, але ёсць падставы меркаваць, што яе абвінавачваюць у тым жа самым, што і Кацярыну, гэта значыць па ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай пагражае да трох гадоў зняволення толькі за тое, што яны сумленна выконвалі сваю працу. Свабоду беларускім журналісткам!

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Амапаўцы збягаюць, вайскоўцы падаюць, светлашумавыя гранаты і тысячы людзей па ўсім Менску.

Глядзіце наш выніковы ролік, як прайшоў Марш супраць фашызму.
На свабоду выйшаў музыка Павел Аракелян. Ён адзедзеў 15 содняў за выступ на дваравым канцэрце.

Крыніца: @spiski_okrestina
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Рэпарцёр СТВ Рыгор Азаронак выпусціў чарговы сюжэт. Гэтым разам ён параўноўвае развітванне з Раманам Бандарэнкам з сатанінскім рытуаламі.

Папярэджваем: пасля прагляду гэтага відэа у вас могуць узнікнуць устойлівыя асацыяцыі знака Victory з сатаною і вы ніколі не здолееце святкаваць Каляды.

Відэа: СТВ
Белсат
У Горадні на дадзены момант затрымалі 4 чалавекі. Яны знаходзяцца ў ІЧУ па вуліцы Гая, 4. Крыніца: @belsat
Добрыя навіны з Горадні! Тры з чатырох затрыманых сёння ўжо на свабодзе. На іх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ.

Крыніца: @belsat
Журналіст-фрылансер, які супрацоўнічае з «Белсатам», Аляксандр Сідарэўскі, выйшаў на волю з Магілёўскага ІЧУ пасля 15 содняў арышту.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наваполацк не здаецца💪

Відэа даслалі чытачы @belsat
💥#main Галоўнае на гэты час:

▫️На волю не выйшла журналістка @belsat Дар’я Чульцова. Імаверна, яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

▫️На волю выйшаў журналіст-фрылансер, які супрацоўнічае з «Белсатам», Аляксандр Сідарэўскі і музыка Павел Аракелян.

▫️Вядома пра больш за 300 затрыманых сёння чалавек.

▫️Таксама за кратамі застаецца журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч, якая апублікавала артыкул, дзе сцвярджалася, што Раман Бандарэнка не быў п’яны на момант сваёй смерці
Жыхары Віцебску сёння не змаглі сабрацца ўдзень, таму вырашылі сабрацца асобна ўвечары. Каля 50 чалавек і вялізны 25 метровы сцяг.

Крыніца: @belsat