Белсат
20.6K subscribers
61.3K photos
19.2K videos
38 files
47.1K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нам пішуць:

«В Большом театре оперы и балета перед оперой «Царская невеста» артисты начали петь «Магутны Божа», в ответ крики «Жыве Беларусь!»

Відэа даслалі чытачы @belsat
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыя Калеснікава з'яўляецца кантактам першага ўзроўню па Covid-19.

«Яна – кантакт першага ўзроўню. З ёй усё ў парадку», – распавяла адвакат Калеснікавай Людміла Казак.

Крыніца: interfax
У Менску была парушаная праца святлафораў на скрыжаваннях.

«Зламыснікі пашкодзілі правады шасці святлафораў на скрыжаваннях Партызанскі праспект – вуліца Ванеева, Партызанскі праспект – вуліца Будзёнага, Партызанскі праспект – вуліца Кашавога, праспект Ракасоўскага – вуліца Ванеева».

Агулам без святлафораў засталіся шэсць скрыжаванняў.

Крыніца: @pressmvd
Забастоўка на МЭТЗ працягваецца.

На МЭТЗ страйкуюць два цэхі, 16-ы і 6-ы. Цяпер у цэхах застаецца 30-40 % працаўнікоў. Астатнія, хто змог, узяў бальнічны, адгул, за свой кошт. Тыя, хто застаўся, робяць гранічна магчымы мінімум, проста каб не звольнілі прама цяпер.

Учора ў пачатку другой змены (пасля 17.00) да страйкоўцаў у 16-м прыехаў намеснік дырэктара заводу па ідэалагічнай працы. Чыноўнік прывёз на кожнага працаўніка загады аб адхіленні ад працы ў сувязі з невыкананнем службовых абавязкаў, уручыў тым, каго лічыць завадатарамі. Але сітуацыю гэта не выправіла, паколькі няма канкрэтнага лідара, працаўнікі вырашылі дзейнічаць разам, разам і страйкуюць.

Другую змену з імі правёў начальнік цэха, трэцюю – намеснік. Адміністрацыя выкарыстала ціск, бізун і пернік. Рабочыя слухалі, але страйкаваць працягвалі.

Крыніца: @stachkom
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Са мной прайшла своеасаблівая трансфармацыя пасля 9-10 жніўня, падобная трансфармацыя адбылася са шматлікімі медыцынскімі работнікамі».

Вядомы беларускі кардыёлаг, акадэмік, доктар медыцынскіх навук і былы дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак пракаментаваў сённяшняе затрыманне лекараў у Менску.

Відэа: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лявон Вольскі выступае ў адным са двароў Менску.

Відэа: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары менскага мікрараёну "Рыгі/Бангалор" падтрымалі забастоўку на ГорадняАзот.

Відэа даслалі чытачы @belsat
Менскі мікрараён Шабаны таксама падтрымлівае ГорадняАзот.

Фота даслалі чытачы @belsat
Бярозаўчане заклікаюць шклозавод "Нёман" таксама выходзіць на забастоўку.

Фота даслалі чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Канцэрты ў менскіх дварах працягваюцца. У адным з іх выступіў гурт «Мэрлін Манро» з каверамі на Океан Эльзы, Брута, Крамбамбулю і інш.

Відэа: @belsat
💥Галоўнае на гэты час:

- У Менскіх дварах працягваюцца канцэрты.

- Вядомы беларускі кардыёлаг, акадэмік, доктар медычных навук і былы дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак пракаментаваў сённяшняе затрыманне лекараў у Менску.

- Забастоўка на МЭТЗ працягваецца.

- У тэатры замест пастаноўкі акторы пачалі спяваць «Магутны Божа».

Доктара гістарычных навук прафесара і вядоўцу «Белсату» Алеся Краўцэвіча сёння не судзілі і пакінулі за кратамі.

- Віталь Шкляраў, палітвязень і грамадзянін ЗША з'ехаў з Беларусі.

Рэктар БДАМ Міхаіл Баразна, адлічыў трох студэнтаў.

- На блогера Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу.
Святлана Ціханоўская падвяла вынікі другога дня забастоўкі

«Я ведаю, што сёння работнікі МТЗ, МАЗ, МЗКЦ, Інтэграла сутыкнуліся з адміністрацыйнымі пакараннямі. На МЗКЦ звольнілі аднаго з лідараў стачкі, інжынера Аляксандра Лаўрыновіча, і гэта не адзінкавы выпадак рэпрэсіяў супраць актывістаў. Але нягледзячы на ціск і пагрозы, заводы і прадпрыемствы працягваюць страйк.

Усе гэтыя спробы ціску – часовыя. Яны спадзяюцца, што запалохванне спрацуе. Яны хочуць, каб вы баяліся за сваю будучыню, таму што баяцца за ўласную яшчэ больш. У новай Беларусі не будзе месца рэпрэсіям, таму што мы, народ гэтай краіны, цэнім кожнага працаўніка завода, кожнага лекара, кожнага выкладчыка і студэнта».

Крыніца: @tsikhanouskaya
Адміністрацыйную справу супраць журналіста Алеся Пілецкага спынілі.

Справу за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» супраць Алеся Пілецкага завялі 5 верасня. Журналіст «Радыё Свабода» працаваў на Жаночым маршы.

Крыніца: Радыё Свабода
12 актораў Новага драматычнага тэатру абвясцілі страйк.

Акторы Менскага Новага драматычнага тэатру першапачаткова прапанавалі кіраўніцтву абвесціць у тэатры каранцін. Але адміністрацыя не пайшла на такі крок. У выніку акторы абвесцілі страйк.

Крыніца: TUT.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гурт Нагуаль сёння граў у адным з менскіх двароў на Малінаўцы.

Відэа: @belsat
Бастуючых завадчан, асабліва ГорадняАзот, падтрымалі па ўсёй краіне (Горадня, Каробчыцы, Менск).

Фота даслалі чытачы @belsat