Белсат
15.2K subscribers
76.1K photos
23.8K videos
38 files
62.4K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Менск. Сёння.

Фота гледача @belsat
Белсат
⚡️Затрыманы журналіст Белсат Зміцер Казакевіч Крыніца @belsat
Зміцер Казакевіч застаецца ў СІЗА да суда

Крыніца @belsat
На менскіх пратэстах сёння затрыманыя каля 120 чалавек, паведаміла міліцыя

Крыніца @rian_ru
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невядомыя падпалілі пакрышкі на вуліцы Кальварыйскай у Менску каля «Каскаду».

 Вось што пра гэта піша @euroradio: Мінулы раз, калі пакрышкі гарэлі ў Серабранцы, кадры з імі шматкроць скарысталі журналісты дзяржаўнага тэлебачання — каб праілюстраваць «радыкалізацыю пратэстаў».

«Не бачыла, каб гэта падпалілі каскадаўцы, — піша @euroradio тамтэйшая жыхарка. — Ніякіх пратэстаў тут цяпер няма».

Відэа: @euroradio
Святлана Ціханоўская падтрымала запуск праекту «Жнівень 2020», каб перадаць звесткі аб гвалце з боку сілавых структур для далейшых расследаванняў

Праект «Жнівень 2020» збірае гісторыі людзей, якія пацярпелі з-за дзеянняў сілавікоў падчас мірных акцый. Праект створаны групай журналістаў і валанцёраў пры падтрымцы беларускіх IT-спецыялістаў. Ужо цяпер на сайце ёсць сотня гісторый людзей, у апрацоўцы знаходзяцца яшчэ сотні сведчанняў.

«Важна, каб увесь свет даведаўся пра злачынствы супраць чалавечнасці, якія адбыліся і працягваюць адбывацца ў цэнтры Еўропы ў 2020 годзе».

Крыніца @tsikhanouskaya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў: «Намі былі прыняты меры па спыненні супрацьпраўных дзеянняў. І ў далейшым супрацоўнікамі органаў унутраных спраў будуць прыняты ўсе меры па спыненні супрацьпраўных дзеянняў пратэстоўцаў».

Крыніца @belta_telegramm

А вось якое відэа прадставілі ўлады пра сённяшні мітынг. Гэта ўвогуле што?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Са-бач-ка з народам!❤️🐾

(Шаноўныя падпісчыкі, калі ласка, не бярыце хатніх жывёлаў на пратэсты. Гэта вялікі стрэс для іх, а таксама небяспечна – што будзе, калі раптам пачнецца хапун?..)

Відэа: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Народны ўльтыматум і 78-ы дзень пратэстаў амаль што за намі. Брутальныя разгоны мірнага маршу, слезацечны газ, стрэлы ды светлашумавыя гранаты – такім мы запомнім гэты дзень. Гэта Менск. Глядзіце самі.
Пінск! Наш журналіст шукае відэа з пешаходкi, дзе сярод пратэстоуцаў хадзіла жанчына з чырвона-зялёным сцягам. Дасылайце нам у бот👉@belsatbot
Белсат
З кватэры на Арлоўскай сілавікі жорстка выцягваюць людзей ❗️На відэа прысутнічае гвалт Крыніца @radiosvaboda
Гаспадыня кватэры, відэа з якой шакавала сёння інтэрнэт, распавяла, як гэта было.

– Толькі адкрылі, адразу ж людзі пачалі забягаць, чалавек 25 толькі ў нашу кватэру.

– Я ўжо закрывала дзверы, як у шчыліну ўставілі дубінку. Так людзі ў масках уварваліся, – працягвае гаспадыня кватэры. – Я ж стаяла ў дзвярах, што я перажыла! Госпадзе, як страшна было! Яны заляцелі ў кватэру: «Жанчын не чапаем, мужыкі – на выхад».

– Білі мужчыну, якога выводзілі першым, білі потым таго, што папаў на відэа, усё гэта заняло мо пару хвілін, але час вельмі расцягнуўся. Трох мужчын і аднаго падлетка не знайшлі: адзін схаваўся за пральнай машынай, адзін – у шафе, адзін – за канапай, яшчэ аднаго жанчыны на кухні закрылі сабой, каб не было бачна.

Крыніца: @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Акрэсціна сёння нельга перадаць рэчы для затрыманых. Можна будзе толькі ў чацвер. Пра гэта паведамілі блізкім затрыманых.

Крыніца: @belsat
Чарговы шахцёр далучыўся да ўсеагульнай стачкі.

Ільюшчыц Аляксандр, працаўнік ачыстнога забоя ПГУ-7 рудніка 1РУ, адмовіўся атрымаць заданне і агучыў забастоўку.

Крыніца: @stachkom
Каля «Гродна Азот» каля 100 асобаў, якія падтрымалі забастоўку.
Шмат міліцыі і амапаўцаў.

Крыніца: @belsat
Амапаўцы распачалі хапун каля прахадной «Гродна Азот».

Людзі разыходзяцца.

Крыніца: @belsat