Белсат
15.7K subscribers
73.5K photos
23.1K videos
38 files
59.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Затрыманых у Менску журналістаў Святаслава Зоркага і Дзмітрыя Дзмітрыева вызвалілі з Кастрычніцкага РУУС.

На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.Тэхніку ў журналістаў не забралі.

Крыніца @bajby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДТЗ на пр. Незалежнасці

Крыніца @motolkohelp
Менск. Ваенны шпіталь. Аперацыйныя працуюць (такая ж карціна была ў ноч на 10 жніўня). Паведамляюць, што параненых вязуць яшчэ і ў 6-ку. І ў БХМД.

Але незразумела колькасць. Да Арлоўскай выехала пасля выбухаў каля 10-і машын хуткіх з розных падстанцый.

Крыніца @belxalat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дварах недалёка ад Нававіленскай кіроўцу атрымалася збегчы ад сілавікоў.

@belamova
Сёння ў прыёмнае аддзяленне хуткай дапамогі ў Горадні быў дастаўлены збіты 69 гадовы мужчына, збіты супрацоўнікамі АМАПу. У яго чэрапна-мазгавая траўма, страсенне, выцятая рана галавы.

Якую рэальную пагрозу можа несці такі сталы чалавек ...

Крыніца @belxalat
Гарадзенцы без перапынку вязуць пад Ленінскі РАУС печыва ды гарбату людзям, што чакаюць затрыманых.

Крыніца: @belsat
Народны крэатыў на сённяшнім шэсці ў Менску.

Фота: @belsat
Белсат
На цяпер ужо 102 чалавека ў спісах затрыманых.
129 імёнаў у спісах "Вясны". Праваабаронцам вядома пра затрыманых з Менску, Рэчыцы, Пінску, Полацку, Берасця, Гомеля, Магілёва, Жабінкі, Ляхавічаў, Горадні, Барысава, Ліды і іншых гарадоў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Клалі тварам на асфальт і крычалі. Наш чытач даслаў нам відэа, як сілавікі абыходзіліся з затрыманымі на Арлоўскай.

Відэа: чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пратэстуе ўся Беларусь! Паглядзіце, колькі неабыякавых беларусаў выходзіць на вуліцы ў рэгіёнах!⚪️🔴⚪️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў Менску чалавек з таблічкай «кукловод» раскідваў лялечныя грошы ў натоўп. Чутныя крыкі «Нарэшце!» 😊

Відэа: глядач @belsat
Белсат
Выбухі і брутальны разгон пратэстоўцаў. Яшчэ адно відэа з Арлоўскай ад нашага карэспандэнта. Відэа: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новае відэа выбухаў на Арлоўскай ад нашага карэспандэнта з месца падзеяў. Гэтыя лета і восень беларусы ніколі не забудуць, праўда?

Відэа: @belsat
Псіхануў.

Фота: чытачы @belsat
Пад Ленінскі РАУС у Горадні прыехала машына хуткай дапамогі.

Крыніца @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым відэа паважаныя падпісчыкі могуць заўважыць уласнымі вачыма, як садзьмуўся пратэст.
(А трук паўтараць не рэкамендуем)

Відэа: чытачы @belsat
Святлана Ціханоўская: «Беларусы сёння паказалі рэжыму, што мірны пратэст – гэта пастаянная стваральная сіла».

«Мы гатовыя даваць слова і адказваць за яго. Беларусы заявілі Народны Ультыматум, і колькасць сённяшняга маршу ў яго гонар – галоўнае пацверджанне, што воля народа працуе і яна бясспрэчная.

Рэжым сёння зноў паказаў беларусам, што насілле – адзінае, на што ён здольны. Але падрываць светлашумавыя гранаты ў натоўпе людзей і пад вокнамі радзільняў – гэта не сіла. Рэжым не гатовы казаць праўду, адказваць за свае словы і выконваць патрабаванні людзей. Значыць гэты рэжым ня варты сам беларускі народ. Значыць гэты рэжым губляе ўладу.

Таму заўтра, 26 кастрычніка, пачнецца агульнанацыянальны страйк. Беларусы зробяць гэты крок, таму што іх слова – закон. Закон, якога нас спрабавалі пазбавіць, але які мы абавязкова вернем. І ў гэтым нам дапаможа наша галоўнае мірнае зброя – салідарнасць».

Крыніца @tsikhanouskaya
Па двум пацярпелым у менскім ваенным шпіталі - агнястрэл і аскепачнае раненне мяккіх тканін. Абодва могуць ісці дадому сёння.

Таксама вядома, што многія пацярпелыя ў больніцу не звяртаюцца, бо асцерагаюцца карных органаў.

Крыніца @belxalat