Белсат
20.7K subscribers
61.1K photos
19.1K videos
38 files
46.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
З пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі падазраваліся ці былі абвінавачаны па крымінальных артыкулах 354 удзельніка прэзідэнцкай гонкі, актывіста іхных штабоў, удзельніка мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.

Крыніца @viasna96
Народная чыгунка

Фота чытачоў @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Тебя могут “пригласить” для дачи показаний на 15 минут, а домой вернешься через восемь суток».

Жыхары Ляхавічаў распавялі, чаму яны пратэстуюць і не плануюць спыняцца.

Відэа: чытачы @belsat
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заразіўся каронавірусам.

На сёння сур'ёзных сімптомаў захворвання ў яго няма. У офісе абʼяўлены каранцін.

Крыніца RMF FM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце, які круты кліп запісалі жыхары менскай Сцяпянкі! 🔥

Дасылайце і вы свой крэатыў у наш ТГ-бот @belsatbot🤝
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менскія Шабаны таксама прэзентавалі свой кліп – і ён вельмі круты. Глядзіце самі!⚡️

Відэа: чытачы @belsat
За хрысціянскія спевы ў двары – 15 содняў. Канцэрт каталіцкага гурта палічылі пікетам супраць улады

24-гадовая жыхарка Менску Алёна Палачанская – удзельніца музычнага гурта «Laudans». Яе затрымалі разам з салістам групы Андрэем Лугіным пасля канцэрту, які музыкі давалі ў двары на Ангарскай. Маці Алены Таццяна Палачанская распавяла нам пра сваю дачку, творчы шлях дзяўчыны і як яе судзілі: https://telegra.ph/Za-hryscіyanskіya-spevy-ў-dvary--15-sodnyaў-Kancehrt-katalіckaga-gurta-palіchylі-pіketam-suprac-ulady-10-24
У Менску ноччу на Ігуменскім тракце ў асвятляльную мачту ўдарыўся Volkswagen Polo.

В выніку аварыі тры чалавекі памерлі: адзін (2001 года нараджэння) у машыне, яшчэ двое (2003 года нараджэння) у больніцы.

Крыніца @skgovby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы не па чутках ведаем, што такое боль і пакуты. Да гэтага немагчыма прывыкнуць. Як немагчыма прывыкнуць да жорсткасці сілавікоў і беззаконню правасуддзя, хлусні і гвалту з боку ўлады».

Медыкі Беларусі падтрымліваюць Народны Ультыматум і нацыянальную забастоўку. А вы?

Крыніца @belxalat
Святлана Ціханоўская падтрымала рэлігійныя супольнасці Беларусі і іх лідараў

«Я ведаю, што святары, пастары і вернікі розных канфесій выходзілі на акцыі салідарнасці супраць гвалту і беззаконня, адчынялі дзверы цэркваў і касцёлаў, каб атуліць мірных пратэстантаў, званілі ў званы, дзяжурылі каля турмаў, наведвалі збітых у лякарнях і маліліся за мір і праўду. І я ведаю, што вы працягваеце гэта рабіць. Але рэжым адказаў вам рэпрэсіямі.

Я звяртаюся да рэлігійных лідарам і рэлігійным супольнасцям са словамі падзякі. Я дзякую вам за вашу салідарнасць з народам, які хоча спыніць гвалт, вызваліць вязняў сумлення і дамагчыся сумленных выбараў. Падтрымка Цэркваў зараз важная як ніколі. Сапраўдная дэмакратыя паважае веру і голас кожнага. Няхай жа гэты голас і надалей не змаўкае, а гучыць усё больш выразна – і будзе пачуты ».

Крыніца @tsikhanouskaya
Белсат
На Новай Баравой напалі затрымалі мужчыну, які адмовіўся аддаць ім гукаўзмацняльную апаратуру. Крыніца: @euroradio
Спадар страціў прытомнасць, супрацоўнікаў органаў адагналі жыхары раёну, дапамаглі суседу, выклікалі хуткую, адвезлі ў 5 бoльніцу.

Цяпер мужчына ўжо дома, усё добра. Жыхары напісалі калектыўную заяву ў міліцыю.

Інфармацыя чытачоў @belsat
Менскія двары ✌️

Фота: @belsat, чытачы @belsat
З нагоды ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай амбасада ЗША раіць амерыканцам у Беларусі на тры дні запасціся ежай, вадой, лекамі, грашыма і іншымі рэчамі першай неабходнасці.

Крыніца Usembassy.gov
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хабараўск з беларусамі! Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»

Відэа: чытачы @belsat
Нам пішуць: У Горадні ёсць вось такі мурал з кветкаю. Што з ім камунальнікі толькі не рабілі, і абазвалі, і 5 разоў перафарбоўвалі. Мурал заўсёды аднаўлялі. А сёння ўлады вырашылі ўсталяваць ахову, прыехаў міліцэйскі УАЗік і побач стаяць дзяжураць. Але і гэта яшчэ не ўсё. На суседнім будынку, на даху ўсталявалі велізарную камеру, якая глядзіць прама на сцяну з муралам 🤷

Фота: чытачы @belsat
Гісторыя аднаго графіці ў Менску.

Фота: чытачы @belsat