Белсат
15.1K subscribers
76.5K photos
23.9K videos
38 files
62.8K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Кіраўніцтва МДЛУ забаранілі студэнтам ладзіць акцыі.

Рэктар МДЛУ падпісала загад, паводле якога на тэрыторыі ВНУ забараняюцца палітычныя акцыі. Прычынаю для гэтага таксама з'яўляецца тое, што «у акцыях прымае значная колькасць іншых грамадзянаў што стварае вельмі не камфортныя і небяспечныя ўмовы для выкладчыкаў, працаўнікоў і студэнтаў падчас уваходу і выхаду з універсітэту».

Крыніца
: TUT.BY
Вялікая Брытанія ўводзіць санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі.

«З улікам затрымкі ў Бруселі [з увядзеннем санкцый], улічваючы махлярскую інаўгурацыю [прэзідэнта Беларусі Аляксандра] Лукашэнкі, я даў распараджэнне санкцыйнага аддзелу МЗС падрыхтаваць санкцыі [у адпаведнасці з так званай папраўкай] Магніцкага супраць тых, хто вінаваты ў сур'ёзных парушэннях правоў чалавека», – сказаў кіраўнік МЗС Злучанага Каралеўства Дамінік Рааб.

Крыніца: ТАСС
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску каля ГЦ «Скала» у тралейбуса вывалілася шкло 😮

Відэа: Работаем с Пушкиным
Кангрэс УЕФА 2021 года перанеслі з Беларусі ў Швейцарыю. Прычынаю таму палітычная сітуацыя ў Менску.

Выканкам УЕФА пастанавіў перанесці кангрэс арганізацыі, які запланаваны сакавік на 2021 год, у Швейцарыю. Рашэнне прынятае з увагі на палітычную сітуацыю ў Беларусі. У выніку ўсе карпаратыўныя мерапрыемствы ў бліжэйшыя шэсць месяцаў будуць адбывацца ў Швейцарыі.

Крыніца: uefa.com
Канада, ЗША і Вялікая Брытанія плануюць заўтра агучыць санкцыі супраць чыноўнікаў Беларусі.
Санкцыі ўвядуць у дачыненні да асобаў, якіх абвінавачваюць у парушэннях падчас выбараў 9 жніўня і прымянення гвалту да грамадзянаў краіны.

Крыніца: Reuters
Новы генпракурор абяцае знайсці і пакараць кожнага пратэстоўца

Ніводны арганізатар і ўдзельнік несанкцыянаваных акцый не сыдзе ад адказнасці. Пра гэта 24 верасня заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Паводле яго, сітуацыя з грамадскім парадку ў Менску і іншых населеных пунктах «кантралюемая» і «з кожным днём яна паляпшаецца».

«Усе вінаватыя будуць пакараныя рана ці позна», – сказаў Швед, паведамляе БелТА.

Ён падкрэсліў, што «ніводны блогер, ніводная асоба, якая ўчыніла злачынства не толькі на несанкцыянаваных мерапрыемствах, але і ў інтэрнэце, не сыдзе ад адказнасці». Генпракурор паабяцаў у бліжэйшыя некалькі месяцаў правесці адкрыты судовы разгляд шэрагу крымінальных спраў, якія маюць даказаць, што «праваахоўныя органы толькі будуць нарошчваць свае намаганні па спыненні і выяўленні падобнага роду злачынстваў і правапарушэнняў».
Суд пастанавіў пакінуць Іллю Салея за кратамі.

Адвакат Марыі Калеснікавай Ілля Салей надалей застанецца за кратамі. Такое рашэння прыняў Менгарсуд пасля разгляду скаргі на пастанову аб заключэнні яго пад варту.

Аналагічнае рашэнне ўчора вынес Менгарсуд у дачыненні да Максіма Знака, а ў панядзелак у дачыненні да Марыі Калеснікавай.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
МУС апублікавала тэлефанаванні «незадаволеных менчукоў», якія скардзяцца на пратэстоўцаў.

Паводле МУС, у ведамства нібыта паступілі сотні тэлефанаванняў жыхароў Менску з просьбамі спыніць беспарадкі. Міліцыянты апублікавалі, як яны лічаць, самыя адметныя і эмацыйныя.
Сярод такіх зваротаў гучаць заклікі расстрэльваць пратэстоўцаў.
❗️У выпраўленчай калоніі № 22, якую яшчэ называюць «Воўчыя норы» каля Івацэвічаў 23 верасня адбыўся моцны пажар.

Паводле крыніцаў «Белсату», зняволеныя абурыліся інаўгурацыяй Лукашэнкі і падпалілі прамысловую зону. У выніку на тушэнне пажару прыбылі ажно восем аўтамабіляў выратавальнікаў.

У выпраўленчай калоніі № 22 адбываюць пакаранне зняволеныя паводле наркатычных артыкулаў (328 артыкул КК РБ).
Белсат
Вось гэта роўная барацьба, вось гэта мы разумеем (не🤬). Грушаўка. Колькі іх тут? Відэа: NEXTA
У МУС пракаментавалі дзясяткі сілавікоў, якія напалі з дубінкамі на адну машыну

Тэлеграм-канал МУС апублікаваў сваю версію нападу сілавікоў на легкавы аўтамабіль Volkswagen Passat на праспекце Дзяржынскага ў Менску.

У МУС заяўляюць, што «некаторыя інтэрнэт-рэсурсы» «па-свойму інтэрпрэтавалі падзеі». Як заяўляе прэс-сакратарка ведамства Вольга Чамаданава, аўтамабіль які спачатку падрэзаў пасажырскі аўтобус, а затым блакаваў рух у раёне праспекту Дзяржынскага – вуліцы Шчорса.

Уцякаючы ад пераследу ДАІ, кіроўца заехаў на дваровую тэрыторыю па вуліцы Разінскай. Калі інспектар выйшаў з службовай машыны і накіраваўся да парушальніка, той пачаў рух заднім ходам. У выніку сутыкнуўся з міліцэйскім аўтамабілем і наехаў на міліцыянта, які атрымаў траўму нагі.

У МУС заяўляюць, што ў затрыманага кіроўцы выявілі наяўнасць алкагольнага ап’янення.

Навошта дзясяткі сілавікоў напалі на машыну, Чамаданава не патлумачыла.
Сайт Акадэміі МУС узламалі. Цяпер ён недасяжны.
Белсат
Сайт Акадэміі МУС узламалі. Цяпер ён недасяжны.
Але цяпер там вы можаце прачытаць ліст ад кібер-партызанаў :)
Перастала выходзіць на сувязь адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак. Яе аўтамабіль прыпаркаваны на вул Каммуністычная.

Людміла Казак
мелася быць на судзе а 14 гадзіне, але ў суд не прыехала. Яе аўтамабіль прыпаркаваны на Камуністычнай. Муж Людмілы мае намер падаць заяву аб выкраданні чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёнe сталіцы.

Крыніца: TUT.BY
Памерла маці 17-гадовага Цімура Міцкевіча, якога катавалі міліцыянты.

Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей, сямёра з іх няпоўнагадовыя.

«Таццяну вельмі падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын, гісторыя яго пераследу», – паведаміла ў Facebook Наталля Васілевіч.

Цімура Міцкевіча,
якога жорстка збілі сілавікі, абвінавацілі паводле арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі).

Родныя і блізкія хлопца дапамаглі яму выехаць з Беларусі.
Берасце 💪

Фота ад падпісчыкаў
ЗША не прызнаюць Лукашэнку. Калі будуць санкцыі?

Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Джорджам Кентам, намеснікам асістэнта дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэа. Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік кіруе Бюро Еўрапейскіх і Еўразійскіх справаў у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША.

📌Пазіцыя ЗША па сітуацыі ў Беларусі?
📌Калі ў Менску чакаць новую амбасадарку ЗША?
📌Калі ЗША зацвердзяць санкцыі супраць людзей Лукашэнкі?
📌Ці ЗША падтрымаюць еўрапейскі праект «Плану Маршала» для Беларусі?
📌Ад чаго залежыць магчымым візіт Святланы Ціханоўскай у Вашынгтон?
📌Як ацаніць сакрэтную інаўгурацыю Лукашэнкі?
Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=UM8gVC8iNJM&feature=emb_title
Чытаць: https://belsat.eu/news/zsha-ne-pryznayuts-lukashenku-kali-buduts-sanktsyi/
Паводле непацверджанай інфармацыі, а 15 гадзіне Людмілу Казак, адвакатку Марыі Калеснікавай, прывезлі ў Цэнтральны РАУС Менску, паведамляе @kyky_org
Міхаіл Гарбачоў: Малайцы беларусы.
Апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў, што ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

«Мая паважаная рэспубліка і беларусы, якіх я люблю. Я ведаю пра іх шмат, нават з тых часоў, калі яны прыязджалі зарабіць на хлеб у Стаўрапольскі край ... Малайцы беларусы. Цяпер ужо яны характар маюць. Гэта вельмі добра», - распавёў Міхаіл Гарбачоў.
Студэнтаў БДМУ не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Фота: Рупар БДМУ