Белсат
19.3K subscribers
64.1K photos
20.2K videos
38 files
49.8K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сёння Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Сеніцы!

Паглядзіце, якая атмасфера.

Відэа: @belsat
⚡️ Уладзімір Пуцін: Навальны сам мог праглынуць атруту.

Пра гэта расейскі прэзідэнт заявіў у тэлефоннай размове з Эмануэлем Макронам, якая адбылася 14 верасня, але стала дасяжная грамадскасці толькі сёння.

Таксама Пуцін назваў Навальнага «скандалістам», які прыкідваўся хворым і раней. А таксама абвінаваціў апазіцыянера і ФБК у шантажы расейскіх чыноўнікаў.

Крыніца: Le Monde
Чаму Святлана Ціханоўская з’ехала з краіны?

На гэтае пытанне ў інтэрв’ю YouTube-каналу «И грянул Грэм» адказала прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна.

«Цалкам відавочна, што яна з'ехала не сама. Што яна была пастаўлена перад вельмі жорсткім выбарам. І гэты выбар, ведаеце, уключаў: або яе дзеці будуць расці сіротамі, або яна пакіне краіну», – распавяла Красуліна.

10 жніўня Святлана Ціханоўская прыйшла ў ЦВК, каб абскардзіць вынікі выбараў. Пасля гэтага яе вывезлі ў Літву. Больш за месяц Святлана не была ў Беларусі.

Відэа: «И грянул Грэм»
Камітэт сенату ЗША ўхваліў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусь.

Зараз ейную кандыдатуру мусіць ухваліць поўны склад Сенату ЗША. Фішэр раней працавала паверанай амбасады ЗША ў Расеі.

У Беларусі і ЗША не было амбасадараў ад 2008 году.

Фота: Reuters
Крыніца: «РИА-Новости»
Пінск. 10 дзён адміністрацынага арышту прысудзілі журналісту з Пінску Андрэю Якімушу. Міліцыянты абвінавацілі журналіста ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі. Журналіст асвятляў жаночы марш у горадзе.
Крыніца: «Медиа-Полесье
Жаночы форум за Лукашэнку, які адбыўся на «Менск-Арэне» 17 верасня каштаваў 146,5 тысячы рублёў. Крыніца фінансавання – бюджэтныя сродкі.

Агульная сума па ўсіх пазіцыях выдаткаў на канцэрт склала 146 483 рублёў 24 капейкі. А аплацілі мерапрыемства падаткаплатнікі.

Крыніца: TUT.BY
ЗША заклікаюць вызваліць паліттэхнолага Віталя Шклярава.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Роберт О'Браэн заклікаў афіцыйны Менск «неадкладна вызваліць Віталя Шклярава, амерыканскага грамадзяніна і мужа амерыканскага дыпламата, якога затрымалі ў Беларусі амаль два месяцы».

Паліттэхнолаг з Гомля, які мае грамадзянства ЗША з 29 ліпеня за кратамі на Валадарцы.

Крыніца: urdupoint.com
На «Плошчы Пераменаў» з’явіўся арт з выяваю яе жыхара - Сцяпана Латыпава.

Яго затрымалі за абарону мурала.

Здымак: @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Ля Палацу Незалежнасці ў гэтыя хвіліны вельмі шмат жаўнераў.

Відэа даслалі чытачы.
Каля палацу Незалежнасці адбываецца падрыхтоўка да нейкага мерапрыемства.
Чытачы @belsat паведамляюць, што шмат людзей у белых кашулях. Шмат спецтэхнікі.
У медыях лічаць, што гэта можа быць звязана з інаўгурацыяй Лукашэнкі.

У сваю чаргу прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паабяцала агучыць дату інаўгурацыі бліжэй да часу цырымоніі. Канкрэтную дату яна адмовілася назваць.

Крыніца: «РИА Новости»
🎉Сябры, наш бот @BelsatBot зноў працуе.
Дасылайце нам свае здымкі, відэа і інфармацыю.
Менск. Да Палацу Незалежнасці прыбываюць нейкія людзі ў касцюмах.

Імаверна, што гэта чыноўнікі.

Крыніца: @the_village_me
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Всё перекрыто, никого не пускают люди в штатском».

Атмасфера ля Палацу Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.

Дакладнай інфармацыі, што там адбываецца няма. Але заўважаная вялізарная колькасць жаўнераў у святочнай форме і нейкія людзі ў касцюмах.

Відэа даслалі гледачы.
Белсат pinned «🎉Сябры, наш бот @BelsatBot зноў працуе. Дасылайце нам свае здымкі, відэа і інфармацыю.»
⚡️У кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» ператрус!

«У нас ператрус. Па артыкуле, дзе дыджэй кажа, што яго біў Барсукоў. Ператрус праводзіць УУБ МУС» - піша ў сваім Facebook журналістка TUT.BY Адар'я Гуштын, жонка галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча.
🔥Мурал з Нінай Багінскай у адным з менскіх двароў хутка ператварыцца ў «народны комікс».

Спачатку ў Ніны быў сцяг і яна казала «Свабоду Народу!», камунальнікі сцяг замялявалі і з’явіўся надпіс «Дзе мой сцяг?!».

Карацей, чакаем працяг

Здымкі: tut.by
Міліцыянты перакрываюць увесь праспект Незалежнасці. Рух заблакаваны ад МКАД да вуліцы Свярдлова, перакрыты і праспект Пераможцаў.

Крыніца: @motolkohelp
Каля палацу цяпер шмат асобаў у цывільным, прыехалі журналісты з АНТ, БТ, прыбылі аўтобусы з ротай ганаровай варты. Картэж Лукашэнкі ў гэты час выехаў з Астрашыцкага гарадка, паведамляюць чытачы @belsat